nifty [ˈnɪfti] adj. infml

1. спры́тны, уме́лы

2. эфекты́ўны, кары́сны і про́сты адначасо́ва;

a nifty little gadget for peeling potatoes эфекты́ўная невялі́кая прыла́да для абіра́ння бу́льбы

3. прыва́бны, элега́нтны, мо́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыпламаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дыпламатыі (у 1 знач.), да дыпламата (у 1 знач.). Дыпламатычныя адносіны.

2. перан. Уласцівы дыпламату (у 2 знач.); тонкі, умелы. Дыпламатычны адказ. □ Хлопцы вялі з ім [галоўным інжынерам] дыпламатычную гутарку, усё спадзеючыся, што інжынер, нарэшце, скажа, чым электрастанцыя аддзякуе студэнтам за работу. Карпюк.

•••

Дыпламатычнае прадстаўніцтва гл. прадстаўніцтва.

Дыпламатычны кур’ер гл. кур’ер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иску́сный

1. (тонко знающий своё дело, умелый) уме́лы, майстэ́рскі;

иску́сный (в чём) ма́йстар (на што);

2. (выполненный с большим умением, мастерством) маста́цкі; майстэ́рскі; адмысло́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лапчы́вы ’прагны, прагавіты да яды, піцця’ (лун., Шатал.; лід., Сл. паўн.-зах.), ’зайздросны’ (Там жа), шальч. лахчывы ’прагны’, лапшывы ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 1), ’зайздросны’ (КЭС, лаг.). Зах.-укр. лапчивий, лапшивий ’лоўкі, рахманы, умелы’, рус. лапчивость ’разгубленасць’ адрозніваюцца сваёй семантыкай ад бел. лексемы, якая запазычана з польск. łapczywy ’хцівы, прагны, сквапны’ < łapczyć ’прагна хапаць’, ’прагнуць’ < выклічнік łap! laps! (Слаўскі, 4, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрытню́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Неадабр. Чалавек, які рознымі хітрыкамі выкарыстоўвае, якія‑н. абставіны выгадна для сябе. [Калгаснік:] — Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў... Жычка. [Галя:] — Бач, які спрытнюга, не паспеў прыехаць сюды, а ўжо раманчык проста з ходу закруціў. Сабаленка.

2. Умелы, спрытны чалавек. Як ні налягаюць, здаецца, і маладзейшыя спрытнюгі-касцы, а Пятра не могуць дагнаць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

proficient

[prəˈfɪʃənt]

1.

adj.

уме́лы, спра́ўны

2.

n.

экспэ́рт -а m.; зна́вец -ўца, зна́ўца -ы m.

She was very proficient in music — Яна́ была́ вялікім зна́ўцам му́зыкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

clever

[ˈklevər]

adj.

1) разу́мны, здо́льны

2) уме́лы, зда́тны, спра́ўны

a clever carpenter — зда́тны сталя́р

3) спры́тны, разу́мны

a clever trick — спры́тная шту́чка

a clever answer — разу́мны адка́з

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cunning

[ˈkʌnɪŋ]

1.

adj.

1) хі́тры

2) уме́лы, спра́ўны

3) US., informal прыва́бны

a cunning smile — прыва́бная ўсьме́шка

2.

n.

1) хі́трасьць f., спры́т -у m.

2) спры́тнасьць f.; уме́льства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыда́ча ’тое, што дададзена, прыдадзена; прыбаўленне да цаны’ (ТСБМ, Мік., Др.-Падб., Нас., ТС), пры́дача ’прыдача, удача’ (Байк. і Некр.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць. Сюды ж вытворныя прыда́члівы ’шчаслівы, удачлівы; які мае асаблівы нораў’ (Нас.), прыда́чны ’ўдалы, удачны; выгадны’ (Нас., Байк. і Некр., Янк. 1). Таксама да гэтага гнязда другасны вытворны назоўнік прыда́ка ’ўдачнік; удалы, зухаваты; неўтаймоўны, непадобны характарам на родных’ (Нас., Байк. і Некр.) з далейшым зрухам семантыкі — ’выпадак; нечаканасць’ (Нас.). У апошнім выклікае цікавасць не зусім яснае (адваротнае) чаргаванне ‑ч‑/‑к‑, якое, магчыма, выклікана пераасэнсаваннем формы слова пры субстантывацыі. Верагодна, усх.-слав., параўн. рус. прида́ча, прида́чливый ’здольны, умелы; спрытны’, укр. прида́ча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоўкі ’спрытны, умелы, добры, якасны’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ’зручны, ёмкі, выгодны’ (Яруш., Выг.), ’прыгожы’ (маз., лун., пін., Сл. Брэс., З нар. сл.), ловак ’спрытны (чалавек)’, ’зручны (пра рэч)’ (Шат.), лоўчы ’здатны, спрытны’ (ТС), лоўка ’добра (аб здароўі)’ (Ян.), ’зручна, умела, удала’ (Сл. ПЗБ), ’спрытна, прыгожа’ (Бяльк., Касп., Шат.), лаўчэй ’лепш, зручней, прыдатней’ (Юрч., Шат., Мат. Янк.; нясв., Жд. 2). Прасл. lovъkъ (параўн. харв. lȍvak ’які адносіцца да lov ’лоў’). Параўн. літ. lavùs ’лоўкі, кемлівы, хітры’ (Фасмер, 2, 509). Прыметнік, утвораны ад дэвербатыўнага кораня lov‑ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 377). Да ловы (гл.). Сюды ж лоўчы ’егер, ляснічы, старэйшы паляўнічы’, ’прывучаны, прызначаны для лоўлі’ (Гарэц., Грыг., Др.-Падб., Касп., Жд. 2, ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)