Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус.ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв.но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.
Начні́к2 ’кажан’, рус.ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг.дыял.но́шно пи́ле ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯРО́ЗКА (Convolvulus),
род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая (C. arvensis). Расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкар. вырошчваецца бярозка трохкаляровая, або дзённая прыгажуня (C. tricolor).
Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка. Лек., дэкар., меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны.
руская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЧО́РНІЦА (Hesperis),
род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Азіі. На Беларусі вырошчваюцца і трапляюцца як здзічэлыя вячорніца матроны, або начная фіялка, начная прыгажуня (Hesperis matronalis), і густаваласістая (Hesperis pycnotricha).
Двух- або шматгадовыя апушаныя залозістымі валаскамі (радзей голыя) травяністыя расліны з прамастойным сцяблом выш. да 1 м. Лісце цэласнае, ланцэтна-яйцападобнае, зубчастае, кароткачаранковае. Кветкі двухполыя, ліловыя, белыя, жаўтаватыя або зеленавата-бурыя, духмяныя, у цыліндрычных гронках. Плод — лінейны стручок. Лек., меданосныя і дэкар. (выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве — на клумбах, рабатках, у міксбордэрах; нізкарослыя садовыя формы з белымі простымі і махрыстымі кветкамі — у бардзюрах) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАС (Klas) Эры (н. 7.6.1939, Талін),
эстонскі дырыжор. Нар.арт. Эстоніі (1978), Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1964, клас Г.Эрнесакса). З 1965 дырыжор, з 1975 гал. дырыжор т-ра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. З 1985 адначасова гал. дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 1989—91 дырыжор Фінскай нац. оперы. Пад кіраўніцтвам К. пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «Луіза Мілер» Дж.Вердзі, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна, «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча, «Жалезны дом» Э.Тамберга, балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Жызэль» А.Адана, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Цудоўны мандарын» Б.Бартака і інш.Дзярж. прэмія Эстоніі 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі багіня вясны і маладосці. Лічылася жонкай Дажбога. Паводле паданняў, створана з бярозы. Аднойчы юны Дажбог заглядзеўся з неба на бярозы і пажадаў, каб яго будучая жонка была такой жа прыгожай і пяшчотнай. І раптам сярод бяроз з’явілася прыгажуня-багіня. Дажбог адразу закахаўся, працягнуў да яе свае рукі-промні і сказаў: «Мая́». Так М. атрымала сваё імя. У паданнях на Гродзеншчыне сцвярджаюць, што перад надыходам зімы М. вяртаецца да сваіх сябровак-бяроз, сама зноў ператвараецца ў бярозу і спіць да таго часу, пакуль вясной яе не паклічуць людзі. Гэтай падзеі прысвечана свята Гуканне вясны, якое праводзіцца ў красавіку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАЖУ́НІ (Calopterygidae),
сямейства стракоз падатр. раўнакрылых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў. На Беларусі 2 віды: П. бліскучая (Calopteryx splendens) і П.-дзяўчына (C. virgo).
Размах крылаў да 35 мм. Афарбоўка залаціста-зялёная або сіняя. Ротавыя органы грызучыя. Драпежнікі; дарослыя ловяць насякомых на ляту, лічынкі кормяцца дробнымі воднымі беспазваночнымі. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі маюць 3 шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з глеістым дном і зараснікамі водных раслін. Корм для рыб і каляводных птушак.
А.Дз.Пісаненка.
Прыгажуні: 1 — бліскучая; 2 — прыгажуня-дзяўчына (а — самка; б — самец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦІ́ (Satie) Эрык Альфрэд Леслі (17.5.1866, г. Анфлёр, Францыя — 1.7.1925),
французскі кампазітар. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі, у «Схола канторум» (1905—08). Паўплываў на эстэт. прынцыпы творчай групы «Шасцёрка», але пазней адышоў ад яе. У пач. 1920-х г. адзін са стваральнікаў Аркейскай школы (аб’яднанне маладых музыкантаў). Яго творчасці ўласцівы навізна, прастата, наўмысная экстравагантнасць, супярэчлівасць (адыграў значную ролю ў фарміраванні імпрэсіянізму, аднак пазней быў у апазіцыі да яго). Сярод твораў: сімф. драма са спевам «Сакрат» (1918), балеты, у т. л. «Парад» (у садружнасці з Ж.Както і П.Пікасо, 1917), «Эксцэнтрычная прыгажуня» (1920), аперэты, творы для аркестра, хору, фп. творы і інш.
расійская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1988). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1925).
З 1925 у Ленінградскім т-ры оперы і балета, з 1930 у Вял. т-ры ў Маскве (з 1953 балетмайстар-рэпетытар), адначасова ў 1954—60 педагог Маскоўскага харэагр. вучылішча. Яе мастацтву ўласцівы віртуознасць, пластычная выразнасць поз; гарманічна спалучала героіка-трагедыйны і лірыка-камедыйны пачатак. Праславілася як выканаўца вядучых партый у балетах класічнага рэпертуару: Нікія («Баядэрка» Л.Мінкуса), прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМІЗО́РАВА Ніна Львоўна (н. 15.10.1956, г. Крывы Рог, Украіна),
расійская балерына. Засл. арт. Украіны (1977). Нар.арт. Расіі (1985). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1975). З 1975 у Кіеўскім т-ры оперы і балета імя Шаўчэнкі, з 1978 — у Вял. т-ры ў Маскве. Танец С. вылучаецца чысцінёй ліній, дакладнасцю малюнка, маштабнасцю рухаў. Першая выканаўца партый Феі («Драўляны прынц» Б.Бартака), Розы («Маленькі прынц» Я.Глебава), Дульцынеі, Альдонсы («Рыцар журботнага вобраза» Р.Штрауса). Сярод інш.: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгія, Эгіна («Спартак» А.Хачатурана). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета (1977, Масква).