Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыгажу́няж. краса́вица
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыгажу́ня, ‑і, ж.
1. Прыгожая жанчына. Сама Таня, стройная прыгажуня, сядзела за сваім сталом, бразгаючы лічыльнікамі і зрэдку прыслухоўваючыся да размоў.Лупсякоў.Насця Рагіна карысталася славай прыгажуні на ўвесь сельсавет.Шамякін.//Разм. У звароце да жанчыны або дзяўчыны. Сядзіць у малым пакойчыку дзяўчына з русымі косамі. Загледзеўся Іван на яе. — Хто ты будзеш, прыгажуня? — пытаецца.Якімовіч.
2. Аб кім‑, чым‑н. прыгожым. Пад паплаўком, у тым таямнічым падводным царстве, куды патанула прынада, прачнулася ўжо далікатная прыгажуня плотка.Брыль.Я спяваў аб роднай пушчы, Аб ялінах-прыгажунях, А згадаў ён пальмаў засень, Сцежкі тыгравыя ў джунглях.Гілевіч.
•••
Пісаная прыгажуня — вельмі прыгожая, такая, як на малюнку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгажу́няж. Schönheit f -, -en, Schöne (sub) f -n, -n, schöne Frau, schönes Mädchen (прадзяўчыну)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ТА́ЛСІНСКАЯ ПРЫГАЖУ́НЯ,
латвійскі сорт груш нар. селекцыі. Пашыраны на Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная. густая. Пладаносіць на 7-ы год. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, устойлівы да бактэрыяльных і грыбных хвароб. Плады дробныя (50 г), грушападобныя. Скурка тонкая, зеленавата-жоўтая з іржавымі плямамі. Мякаць белая, сакавітая, салодкая з лёгкім мускатным пахам, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне верасня.