хвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; незак.

1. Знаходзіцца ў вагальным руху, ад якога ўтвараюцца хвалі. Навокал аж да самага небасхілу неспакойна хвалявалася свінцовае мора. Бяганская. // перан. Знаходзіцца ў руху, падобным на хваляванне паверхні вады. Калі налятаў вецер, хвалявалася спелая пшаніца. Гурскі. Хвалююцца морам зялёным Ільны на палескім балоце. Калачынскі.

2. Перажываць хваляванне (у 2 знач.); непакоіцца. Седзячы перад сталом старшыні, Якім хваляваўся і не ведаў, як сказаць, чаго прыйшоў. Дуброўскі. Валя думала толькі пра Толю. Як перажывала яна і хвалявалася ўсе гэтыя дні за яго! Якімовіч. Алік хвалюецца. Ён насцярожана глядзіць на суддзю, кусае вусны, скупа і неахвотна адказвае на пытанні. Дадзіёмаў.

3. Выказваць незадаволенасць чым‑н., пратэст супраць чаго‑н. Натоўп хваляваўся на пляцы перад ратушаю. Чорны. Зал хваляваўся, трэба было пачакаць. Нарэшце супакоіўся, выгаварыўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bother​2 [ˈbɒðə] v. (with/about) турбава́ць; турбава́цца; непако́іць; непако́іцца;

Shall I help you? – No, don’t bother. Памагчы табе? – Не, не турбуйся;

Sorry to bother you, but… Прабачце, што непакою вас, але …;

Don’t bother me with silly questions. Не прыставай да мяне з недарэчнымі пытаннямі;

Don’t bother to wait for me. Можаш не чакаць мяне.

♦

not bother oneself/one’s head with/about smth. BrE не марнава́ць час/намага́нні на што-н. малазна́чнае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.), тормозі́ць ’хваляваць, парушаць; уплываць на нармальную працу’ (КСТ), тормозова́ць ’тузаць, тармасіць’ (ТС); сюды ж то́рмаз ’механізм для тармажэння’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормаза́ ’непаседа’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тармазы́ ’падрэзы (у санях)’ (лудз., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. тормози́ть ’запавольваць, спыняць рух’, дыял. тормози́ть ’гаварыць глупствы, несці лухту’, тормози́ться ’хвалявацца, непакоіцца’, серб.-харв. тр̀мизати ’рухацца, кранацца’, балг. тормо́зя ’затрымліваць развіццё, перашкаджаць’, ’гнясці, прыгнятаць’ (маральна). Словы без пэўнай этымалогіі. Тэхнічны тэрмін выводзяць з грэч. τορμος ’устаўленае ў адтуліну; дзірка з затычкай, цвіком, калочкам’ (сумніўна, гл. Трубачоў, Дополн., 4, 84) або з цюрк. turmaz ’падкладка пад калёсы арбы’ (там жа), што, відаць, запазычана з рускай мовы. Дзеясловы з больш шырокай семантыкай Куркіна (Этимология–1974, 44–45) збліжае з *tьrm‑ з пашыральнікам ‑z‑, што ўрэшце да і.-е. ter‑ са значэннем ’церці’. Няпэўна; цяжка семантычна адмежаваць ад тармасіць (гл.), параўн. і польск. дыял. termożyć ’марудзіць, траціць час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

alarm

[əˈlɑ:rm]

1.

n.

1) пярэ́палах -у, перапу́д -у m.; па́ніка f.

to dart off in alarm — кі́нуцца наўцёкі зь перапу́ду

2) трыво́га f.

3) сыгна́л трыво́гі

a burglar alarm — супрацькрадзе́жная сыгналіза́цыя

4) за́клік да збро́і

2.

v.t.

1) пало́хаць, непако́іць

to be alarmed — пало́хацца, непако́іцца

2) падыма́ць трыво́гу, перасьцерага́ць аб небясьпе́цы

•

- alarm clock

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

anxious

[ˈæŋkʃəs]

adj.

1) неспако́йны, трыво́жны

anxious times — неспако́йныя часы́

to be/feel anxious about someone — непако́іцца за каго́, трэ́сьціся над кім

2) нецярплі́вы

He is anxious for her news — Яму́ ве́льмі хо́чацца атрыма́ць ад яе ве́стку́

3) стара́нны, по́ўны жада́ньня

She was anxious to please her mother — Яна́ стара́лася дагадзі́ць сваёй ма́ці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

знайсці́ся, знайдуся, знойдзешся, знойдзецца; пр. знайшоўся, ‑шлася, ‑лося; зак.

1. Аказацца выяўленым у выніку пошукаў; адшукацца (пра каго‑, што‑н. згубленае, страчанае і пад.). Добра, што знайшоўся нарэшце Тол[еў] брат, але ж яна, Валя, па-ранейшаму гэтак жа непакоіцца за Толю, як і яго родны брат. Якімовіч. [Люба] стала чуць у сабе патрэбу быць блізка да Рыльскага, быццам тут знайшлося тое, чаго яна апошні час шукала сярод людзей. Чорны.

2. Аказацца ў наяўнасці, выявіцца. Пры раненым не знайшлося дакументаў. Васілевіч. У атрадзе знайшліся танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў. // Іран. Аб’явіцца, заявіцца. Барыс злёгку паціснуў плячамі: бач, дабрадзей знайшоўся. М. Ткачоў.

3. Сцяміць, зразумець, што трэба рабіць, сказаць і пад. — Не ўмею танцаваць, — нарэшце знайшоўся я, каб што-небудзь адказаць у сваё апраўданне. Гамолка. / з займ. «што» у знач. злучальнага слова. [Лявон] разгубіўся і не знайшоўся адразу, што адказаць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыжа́ць і дрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. Калаціцца, трэсціся. Зямля дрыжыць. Вокны дрыжаць. □ Дрыжэлі сцены новай звонкай хаты. Купала. Там, за сінімі шыбамі, дрыжаў аголены куст бэзу. Шашкоў. // Быць ахопленым дрыжыкамі. Дрыжаць ад холаду. Рукі дрыжаць. // Мігацець, трапятаць (пра агонь, святло). А ў небе зоркі, як сняжынкі, Гараць, мільгаюць і дрыжаць. Колас. Ружовыя водсветы дрыжэлі на мёрзлай зямлі. Чорны. // Перарывіста, няроўна гучаць (пра голас, гукі). Голас .. [Сашы] мацнеў з кожным словам і дзе-нідзе зрываўся і дрыжэў. Шамякін.

2. перан.; перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, баяцца каго‑н. — Васіль зненавідзеў яе, як чужое дзіця. Яна адчувала гэта і дрыжала перад ім. Колас. — Век ты перад панам дрыжаў і без пана дрыжыш, — дапякла жонка. Пальчэўскі. // за каго-што; над кім-чым. Непакоіцца, рупліва аберагаць каго‑, што‑н. [Маці] так дрыжала над .. [Нявідным], так старалася ўсцерагчы яго. Колас. // Берагчы што‑н., ашчадна траціць, расходаваць што‑н. Дрыжаць за кожную капейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schéren II (präs schert і schiert)

1. vt vimp турбава́ць, непако́іць;

das schert mich nicht im Geríngsten гэ́та мяне́ ніко́лькі не турбу́е

2. ~, sich

1) (um A) турбава́цца, непако́іцца

2) разм. выбіра́цца;

scher dich fort [hináus] выбіра́йся!, ідзі́ прэч!;

sich ins Bett ~ разм. зала́зіць у пасце́ль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sórgen

1. vi (für A) клапаці́цца (пра каго-н., што-н.);

dafür lass mich ~! гэ́та мац спра́ва!; я паклапачу́ся аб гэ́тым!;

dafür ist gesórgt гэ́та ўжо́ ўладкава́на

2. ~, sich (um A) клапаці́цца, непако́іцца, турбава́цца, хвалява́цца (пра каго-н., што-н.); бая́цца (за каго-н., што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

калаці́цца, калачуся, калоцішся, калоціцца; незак.

1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся. Ад артылерыйскай стральбы калаціліся сцены. Лынькоў. // Часта, сударгава ўздрыгваць (пра рукі, ногі, цела і пад.). Калаціцца ад страху. □ Калі Арына дакранулася да яе [Ледзіных] плячэй, то пад рукой адчула, як дачка калоціцца ў немым плачы. Карпаў. У нецярплівым чаканні моцна грукае сэрца і калоцяцца рукі. Шамякін. // Моцна біцца (пра сэрца). Рукі яго [Хвашча] трэсліся, вочы ліхаманкава разгараліся, сэрца калацілася, гатовае выскачыць. Лупсякоў.

2. Разм. Біцца, сварыцца. — Зямля ж, брат, вольнаю з’явілася ў свет, дык навошта дзяліць яе, рэзаць на шматкі, калаціцца з-за яе? Колас. [Сыны] калаціліся і грызліся адзін з адным за сваю .. гаспадарку. Чорны.

3. перан. Непакоіцца, хвалявацца за каго‑, што‑н. Калі .. [камендант] заходзіў у вёску — сяляне баяліся паказацца, калаціліся за сваё дабро. Бажко. // над кім-чым. Клапаціцца аб кім‑н., старанна, клапатліва ахоўваць каго‑н. Калаціцца над дзецьмі, унукамі. // Берагчы што‑н., ашчадна расходаваць. Калаціцца за кожную капейку. □ Безумоўна, большасць калгасаў тут бачыла беражлівае сэрца Вароніча, які за кожную дробязь у гаспадарцы калоціцца і стаіць, як за сваё. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)