непако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; незак.

1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца.

Н. перад дакладам.

2. Праяўляць клопат, турбавацца.

Н. за сына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непако́іцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. непако́юся непако́імся
2-я ас. непако́ішся непако́іцеся
3-я ас. непако́іцца непако́яцца
Прошлы час
м. непако́іўся непако́іліся
ж. непако́ілася
н. непако́ілася
Дзеепрыслоўе
цяп. час непако́ячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непако́іцца несов. беспоко́иться, трево́житься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; незак.

1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца. Тайна заставалася неразгаданай, і камандзір непакоіўся, што яна можа прынесці вялікія непрыемнасці. Шчарбатаў. Валя.. некалькі разоў набірала нумар шпіталю і, хоць адтуль казалі, што непакоіцца няма чаго, чакала страшнай навіны. Мележ. З лесу, ледзьве перастаўляючы ногі, ішлі тыя, з-за каго так непакоіліся члены групы. Новікаў.

2. Праяўляць клопат, турбавацца. Маці захадзілася каля стала, стары некуды выйшаў. Люба звярнулася да свякрухі: — Чаго вы непакоіцеся, быццам мы з галоднага краю... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непако́іцца

1. (хвалявацца) besórgt sein (за каго-н., за што-н., аб чым-н. um A); sich beúnruhigen, sich (D)) Sórgen máchen (аб чым-н. wégen G); sich áufregen (хвалявацца) (аб чым-н. wegen G);

2. (турбавацца) sich stören lássen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

непакоіцца, трывожыцца, турбавацца, хвалявацца, перажываць, бедаваць, нервавацца; баяцца, дрыжаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

занепако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.

Пачаць непакоіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трево́житься

1. трыво́жыцца; (беспокоиться) непако́іцца, турбава́цца;

2. страд. трыво́жыцца; непако́іцца, турбава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бянтэ́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак.

Хвалявацца, непакоіцца, губляцца.

Відаць было, што дзяўчына бянтэжылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспоко́иться турбава́цца, непако́іцца; трыво́жыцца; хвалява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)