лы́ка, ‑а, н.

Луб з карой маладых лісцевых дрэў (пераважна ліпы); палоска такога лубу з карой. Драць лыка. □ Бацька з адменнага лыка Лапці малым нам пляце; Цень з барадою вялікай Лёг ад яго на куце. Смагаровіч.

•••

Лыка не вяжа гл. вязаць.

Не лыкам шыты гл. шыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бамбо́шы ’галёшы, зробленыя з аўтамабільнай шыны, якія адзяюцца на валёнкі, буркі’ (Выг. дыс.), ‘лапці, пашытыя з скуры’ (Сакал.). Відавочна, нейкае жартоўнае ўтварэнне. Другая частка слова яўна нагадвае слова галёшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасталы́ка ’прасцяк, нетактоўны чалавек’ (ТС). З прастарэ́ка (гл.) з заменай другой часткі на лыка; магчыма, намёк, што такі чалавек носіць лыкавыя лапці. Параўн. рус. ла́потник ’прасцяк; вясковы неадукаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэме́ннік1 ’кажан’ (Нар. сл.). Да раменнік (гл.). Рус. реме́нница ’тс’ ад реме́нь (Фасмер, 3, 468), параўн. яшчэ кажан.

Рэме́ннік2 ’нейкая вадзяная расліна; раменныя лапці’ (ТС). Гл. раменнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлюст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм.

1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.

2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРАДУ́ЛЬКА Леанід Сцяпанавіч

(н. 1.2.1937, г. Орша Віцебскай вобл.),

бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў Віцебскае культ.-асв. вучылішча (1979). З 1964 кіраўнік нар. ансамбля танца «Лявоніха» Віцебскага гар. цэнтра культуры. За час працы з калектывам падрыхтаваў больш як 20 праграм. Сярод пастановак: «Вянок беларускіх танцаў», бел. фалькл. танцы «Кругавая кадрыля», «Таўкуша», «Навалюдная «Лявоніха», харэагр. кампазіцыі «Скрыпяць мае лапці», «Касіў Ясь канюшыну», «У імя жыцця», «Алімпійскі факел», «Сонца Радзімы», «Час — наперад!», «Памяць», «Хатынь» і інш.

т. 2, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Пасталні́к, іван. постолнык ’сенажаць, размешчаная адразу за хатамі’ (Сл. Брэс.). Да пастаўнік (гл.). Мена ‑л‑ замест ‑ў‑/‑в⇉вынік пераводу на палес. гаворку польск. pastewnik, мена а > о — магчыма, пад уплывам лексемы постолылапці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́рыць ’скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць’ (Жакава. Совещание по ОЛА, 198–199). Як магчымыя паралелі можна прывесці рус. кастрам. коверить ’ламаць, згібаць, мяць што-н.’ і, як вельмі ненадзейнае, рус. паўн.-дзвін. каверить ’хварэць, нядужаць; кашляць’ (адносна развіцця значэння параўн. рус. дыял. вертёж ’галавакружэнне; заразная хвароба, эпідэмія’). Утворана прэфармантам ко‑ ад верыць, роднаснага рус. дыял. верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеткі і да т. п.)’, верать ’хлусіць, расказваць байкі’, якія ад verti ’плесці і інш.’ Развіццё значэння аналагічнае вярзці ’несці лухту’ < вярзці ’плесці (лапці і інш.)’. Да словаўтварэння параўн. кавярзаць, укр. ковертати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Наборсавацца, наборе уватысь ’наесціся, нахлябацца’ (кам., Сл. ПЗБ). Відаць, да борсаць, барсаць ’блытаць’ або барсиць ’працягваць аборы ў лапці; кідаць’ (гл.) з характэрным для экспрэсіўных утварэнняў пераходам ад канкрэтнай семантыкі да ’есці’, параўн. нарэзацца, налупіцца, набрицца і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кавыра́ць ’падплятаць’ (Касп.). Рус. ковырять ’тс’ утворана прэфармантам ко‑ ад вирати ’плесці лапці, сеці і да т. п.’, параўн. рус. дыял. вирать ’плясці лапці, кашолкі, сеці; падплятаць лапці; сшываць і інш.’. Такія значэнні дазваляюць тлумачыць кывіряць ’крывіць, перадражніваць’ (Бяльк.), параўн. бел. каверыць (гл.) і рус. дыял. коверить ’крывіць, перадражніваць каго-н.’, як структурную і семантычную паралель параўн. рус. дыял. шевырять ’капацца, варушыць’, шевырялка ’балбатуха’. Адносна фанетыкі (кавырацькывіраць) параўн. рус. дыял. вирать ’плесці’ і вирать ’хлусіць, маніць’, вырить ’хітраваць, мудрагеліць’, магчыма і рус. вырей ’чараўнік’. Магчыма, як прыклад суаднесенасці ы/і, можна прывесці і рус. вир ’вір’ і выр, вырь, вырік ’тс’, нягледзячы на заўвагу Фасмера, 1, 370, што паводле фанетыкі гэтыя словы нельга аб’ядноўваць. Адносна ы/і гл. яшчэ Шанскі, ЭИРЯ, 1972, VII, 206–207. Засведчаныя ў рус. гаворках значэнні вирать ’кідаць і пад.’, структурна і семантычна падобныя смал. каверзать ’блытаць; біць, калаціць’, кубан. ’ісці, спатыкаючыся’ дазваляюць зразумець мсцісл. кавырь ’пра парушэнне прывычнага, звычайнага ладу’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)