Сце́клы ’шалёны’ (трак., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск. wściekły ’тс’, што, магчыма, было крыніцай запазычання (з адпадзеннем пачатковага w‑). Параўн., аднак, харв. stékel ’шалёны, люты, ачмурэлы’, славен. stékel ’шалёны (пра сабаку)’, макед. дыял. стекает сезлавацца, шалець’, для якіх рэканструюецца аснова прасл. *sъtek‑ (Куркіна, Этимология–1979, 27), гл. сцякці; польск. дзеяслоў, з якога выводзіцца адпаведная форма, узыходзіць да *vъz‑tekti (Борысь, 715), гл. цячы, уцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

denerwować się

denerw|ować się

незак.

1. нервавацца; хвалявацца;

2. злавацца; раздражняцца;

nie ~uj się! — не хвалюйся! не бяры да галавы!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

маракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм.

1. на каго, без дап. і з дадан. сказам. Крыўдаваць, злавацца. [Андрэй:] — Кароўка, відаць, у цябе добрая на малако? [Насця:] — Не маракую. Літраў дзесяць дае. А пасля ацёлу да пятнаццаці. Пальчэўскі. Цяпер .. [Цымбал] ходзіць і раскайваецца і маракуе, што яму ніхто не верыць. Скрыган.

2. над кім-чым і без дап. Разбірацца ў якой‑н. складанай справе, абдумваць што‑н. Зноў.. [Мірановіча] павялі ў аперацыйную, зноў доўга маракаваў над ім хірург, стараючыся намацаць іголкай асколкі і выдаліць, але гэта ніяк не ўдавалася. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бзы́каць ’гудзець’, таксама бзыча́ць, бзыя́ць (БРС, Сцяшк. МГ, Сцяц.). Гукапераймальнае ўтварэнне. Параўн. укр. бзича́ти, польск. bzikać, чэш. bzikati, bzučeti і г. д. Гл. Фасмер, 1, 164; Слаўскі, 53; падрабязна Махэк₂, 79. Сюды з іншай семантыкай бзы́кацьзлавацца, хвалявацца і бегаць’ (Шат.), бзды́каць ’бегаць з месца на месца’ (Бяльк.). Але бел. бзік (БРС), бзікава́ты ’з норавам, з дзівацтвамі’ (БРС, Бяльк.), рус. бзик ’дзівацтва’ запазычаны прама з польск. bzik, bzikowaty. Гл. Шанскі, 1, Б, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перая́да ’прыкры, надаедлівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), перэе́да ’нерваванне; той, хто нервуе, раздражняе’, перэеда́цца ’нервавацца, раздражняць адзін аднаго’ (ТС). Да пера- (гл.) і ⁺ядзіць < прасл. *editi (), параўн. рус. пск., цвяр. перее́дки ’злосная сварка’, польск. jadzić się, jedzić sięзлавацца’, чэш. jedit ’тс’, ст.-чэш. jěditi ’раздражняць’, славен. jezíti, jáditі ’злаваць’, серб.-харв. је́дити ’тс’, ја̏дити ’скардзіцца; прыносіць пакуты’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 40). Тураўскае перэе́да ’абжора’ (ТС) да пера- і е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракуя́чыць ’прапіць, прамантачыць’ (Мат. Гом.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў куя́ ’злосная жанчына’, укр. куя́ ’пануры чалавек, стары буркун’, рус. куя́ва ’неахайная, раскудлачаная жанчына’, польск. kujava ’неўрадлівы, бясплодны ўчастак поля’, якія ўзыходзяць да прасл. *kujati, параўн. рус. ц.-слав. куꙗти ’наракаць, бурчэць’, серб.-харв. кујати ’хварэць’, славен. kujatiзлавацца’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 13, 85; Слаўскі, 3, 322 і наст., Сной₂, 333). Бел. дзеяслоў быў утвораны прэфіксальна-суфіксальным спосабам па тыпу прамантачыць, насвіннячыць і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раць ’войска, ваенны атрад; бітва, вайна’ (ТСБМ, Сержп. Казкі). Параўн. рус. рать, укр. рать ’бітва, змаганне; войска’, серб.-харв. ра̏т ’вайна’, балг. рат ’вайна; войска’, ст.-слав. рать ’бітва, бой, барацьба, вайна’. Прасл. *ratь выводзіцца з і.-е. *rō‑ti‑s (Глухак, 519), параўн. ст.-інд. ṛtìs ’напад’, авест. ərətiš ’энергія’, грэч. ἔρις ’спрэчка, спаборніцтва’, ст.-в.-ням. ernust, с.-в.-ням. ernest ’барацьба, сур’ёзнасць’, лат. errotiesзлавацца’. Гл. таксама ра́таваць, ратны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сердава́ць ‘адчуваць раздражненне, гнеў на каго-небудзь, злаваць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Раст., Шат.), сердава́цца тс’ (Нас.), сердо́ваць ‘тс’ (ТС). Укр. сердува́ти ‘тс’. Дзеяслоў з суф. ‑ова‑ ад се́рдзіць ‘злаваць’ (Нас.), што да прасл. *sьrdati (sę) параўн. укр. се́рдити, рус. серди́ть, рус.-ц.-слав. сръдити, польск. sierdzić się, ст.-чэш. srditi sě ‘шалець, лютаваць’, серб.-харв. срдити се, славен. srdíti seзлавацца’, балг. съ́рдя (се), макед. срди (се), ст.-слав. сръдити сѧ ‘раздражняцца’. Звязана з сэрца (гл.), таму што сэрца ўяўлялі як умяшчальню душы, г. зн. і гневу (Фасмер, 3, 605; Махэк₂, 572). Параўн. літ. širdai мн. л. ‘сварка’ < širdis ‘сэрца’; лат. sîrdît ‘раззлавацца’, sirds ‘злосць’ і ‘сэрца’ (Фрэнкель, 985). Параўн. таксама серб.-харв. ср́чити сезлавацца’, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 305. Адваротнае семантычнае развіццё ў ст.-бел. сердоболь (Чацця 1489 г.), якое Карскі (2–3, 101) разглядае як складанае слова з коранем серд‑ (гл. сэрца) і прыдаткам боль (гл. балець), параўн. рус. сердобольный (Фасмер, 3, 605). Параўн. у Насовіча (Нас., 578) супрацьлеглыя значэнні ў слове се́рца (се́рце) — ‘гнеў, злосць’ і ‘прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

huff2 [hʌf] v. гавары́ць незадаво́леным, раздражнёным то́нам

huff and puff infml

1) сапці́, ця́жка ды́хаць ад сто́мы;

She huffed and puffed to keep up with the rest. Яна цяжка дыхала, даганяючы астатніх.

2) раздражня́цца, гне́вацца; кры́ўдзіцца, злава́цца;

After huffing and puffing a little, she agreed with his decision. Яна пакрыўдавала нядоўга і згадзілася з яго рашэннем.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Прыве́раваць, экспр. прыве́роваць ’прычапіцца, прывязацца, прыліпнуць’ (ТС). Няясна. Параўн., аднак, увера́цца ’чапляцца, дакучаць прычэпкамі’, уве́рыцца ’апрацівець, надакучыць’, фразеалагізм уве́рыцца ў косці ’тс’ (ТС), ст.-бел. прівара ’загана, недахоп’, што дае падставы атаясамліваць слова з польск. przywrzeć ’прыліпнуць, прыклеіцца’, przywierać ’прыліпаць’, przywara ’рэшткі прыгарэлага варыва; дрэнная схільнасць, недахоп’, што да ‑wrzeć, ‑warzyć (Банькоўскі, 2, 954, 955), гл. урэ́ць, варыць, параўн. варыць ваду ’здзекавацца, сварыцца’ (ТС), польск. wrzeć, warzyć (na kogo) ’злавацца’. Падрабязней гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 54, 4, 62; Чарныш, Слов. лексика, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)