прадпрые́мства н. камерц., эк. Unternhmen n -s, -; Betreb m -(e)s, -e;

арэ́нднае прадпрые́мства Pchtbetrieb m;

вяду́чае прадпрые́мства Litbetrieb m;

ве́нчурнае прадпрые́мства Rsikounternehmen n;

камерцы́йнае прадпрые́мства Hndelsunternehmen n;

кааператы́ўнае прадпрые́мства genssenschaftlicher Betreb;

мало́е прадпрые́мства Klinbetrieb m, Klinunternehmen n;

прамысло́вае прадпрые́мства Industrebetrieb m, Industreunternehmen n;

прыва́тнае прадпрые́мства Privtunternehmen [-´vɑ:t-] n, Privtgeschäft n;

рэнта́бельнае прадпрые́мства rentbler Betreb; rentbles Unternhmen;

суме́снае прадпрые́мства Geminschaftsunternehmen n;

адчыня́ць камерцы́йнае прадпрые́мства ein Geschäftsunternehmen eröffnen [gründen];

заснава́ць прадпрые́мства ein Geschäft stften;

зачыня́ць прадпрые́мства inen Betreb stlllegen;

ліквідо́ўваць прадпрые́мства ein Geschäft liquideren [schleßen*, uflösen] мадэрнізава́ць прадпрые́мства inen Betreb moderniseren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пракулі́ка ’нешта незвычайнае, цуд (аб чалавеку)’ (слонім., Нар. лекс.). Дэрыват ад *пракулікаць з суф. ‑а або, паколькі няясна значэнне прыстаўкі, утварэнне з прыстаўкай пра- ад * кулі к (гл.). У такім выпадку, відаць, звязана з кулікушкі ’гульня ў жмуркі’, пры якой той, што жмурыць кугікае (пераймае крык куліка?), параўн. рус. кули кіі ’дзіцячая гульня ў хованкі’. Больш верагодна, аднак, непасрэдная сувязь з рус. кулік ’пераадзеты’, куликать ’п’янстваваць’, польск. kulik, kulig ’масленічная забава, калі пераапранутыя едуць на санях з музыкай і песнямі і адведваюць па дарозе суседзяў’, ст.-польск. kulig, kulik ’удзельнік масленічнай забавы’. Польскія і рускія словы параўноўваюцца з назвай птушкі кулік, паколькі гэтая забава ў Польшчы мае назву kiłliga gonić, na kuliga jeździć (m. Брукнер, 281; Фасмер, 2, 411). Паводле Банькоўскага (2, 851), завадзіла ў гэтай забаве быў у масцы з доўгім птушыным носам, удзельнікаў называлі ’начнымі кулікамі”, а сам звычай трапіў у Польшчу ’z Rusi”. Слаўскі (3, 350 і наст.) лічыць гэту версію народнай этымалогіяй і спасылаецца на параўнанні Мікпашыча (147) і Мацэнаўэра (LF, IX, 37) з лат. kulnas lėkt ’гуляць на масленіцу, браць удзел у маскарадзе’, якія, паводле Мюленбаха (2, 309), роднасныя лат. kuls ’грамада’, kula разам5, ст.-інд. kida‑ ’грамада’. На карысць гэтай версіі, магчыма, і акупіць ’адрынуць, адцурацца, аднесціся з пагардай’ (Нас.), што звязваюць з куляць (гл. акупяцца). Сувязь гэтай групы слоў з рус. о‑кула ’падманшчык’ і далей з лац. occulere ’ўкрываць, таіць’ < і.-е. *kel‑зачыняць’, якую прапануе Патабня (РФВ, 3, 167 і наст.), Фасмер (2, 411) лічыць сумнеўнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fold

I [fɔʊld]

1.

v.t.

1) склада́ць (ліст папе́ры, ру́кі); згіна́ць

2) абдыма́ць; абго́ртваць (рука́мі)

3) заго́ртваць; закру́чваць

4) informal зачыня́ць, спыня́ць (прадпрые́мства)

2.

n.

1) скла́дка f., згін -у m. (папе́ры); фа́льда f.

2) скру́так -ка m.

a fold of linen — скру́так палатна́

3) малы́ ўзго́рак або́ запа́дзіна

4) склада́ньне, згіна́ньне n.; абкру́чваньне чым

- fold in

- fold up

II [fɔʊld]

1.

n.

1)

а) за́гарадзь f., пастаўні́к -а́ m. (для аве́чак)

б) чарада́ аве́чак

2)

а) парафія́не аднае́ царквы́; па́ства f.

б) царква́ f.

2.

v.t.

заганя́ць (у за́гарадзь)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Клець ’сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., ДАБМ, Тарнацкі, П. С., Шушк., Бломкв., Сержп. Грам., Сержп. Прымхі, Нік. Очерки, Бяльк., Яруш., Нар. словатв., Сцяшк., Грыг., Мал., Шн., Некр., Хар., Сержп., Маш., Гарэц.). Укр. кліть, рус. клеть, балг. клет, макед. клед, серб.-харв. кле̑т, славен. klét, польск. kleć, чэш. klec. У гэтых паралелях адзначаецца тры асноўныя значэнні: ’сялянскі будынак для захавання маёмасці, свіран’, ’часовае памяшканне, прыбудова’, ’хаціна, будан’. Першае значэнне адзначана практычна ва ўсіх славянскіх мовах, другое і трэцяе пераважна на сербска-харвацкай, рускай і польскай тэрыторыях. Унутраную форму зберагло толькі серб.-харв. кле̑т ’будан, сплецены з прутоў’. Аб той жа ўнутранай форме сведчаць значэнні прасл. klětъkа ’клетка для птушак і жывёл’. На гэтай аснове рэканструюецца прасл. klětь ’будан, складзены з жэрдак і аплецены прутамі’. Таму нельга пагадзіцца з рэканструкцыяй Махэка (ВЯ, 1957, I, 97), які бачыць у аснове першаснага значэння ’зруб у якасці свірана’. У сувязі з гэтым узнікае праблема адносін прасл. klětь да літ. klė́tis ’кладоўка, свіран’, лат. klēts ’тс’. Эндзелін (Мюленбах-Эндзелін, 2, 225) лічыць іх генетычна тоеснымі са славянскімі. У якасці крытэрыю ён прыводзіць архаічнасць вакалізму, але такі вакалізм вядомы і ў пазнейшых запазычаннях з усходнеславянскіх моў. Лінгвагеаграфічны крытэрый сведчыць аб другаснасці літ. klė́tis і яго запазычання з перыферыйнага польскага дыялекту. Што датычыць прасл. klětь, то яго спрадвечнасць давесці цяжка. Версія Махэка (цыт. праца) klětь < *klēu̯‑ti фанетычна і семантычна неверагодная (першаснае значэнне ’сціскаць, зачыняць’). Семантыка прасл. klětь добра адпавядае семантыцы і.-е. k̑lei̯ (’прыстаўляць, прыхіляць’, ’будан з жэрдак’, ’краты’), але фанетыка застаецца нявытлумачанай. Яшчэ Шахматаў (AfSlPh, 33, 90) выказаў гіпотэзу аб кельцкай крыніцы славянскага слова. Параўн. ст.-ірл. clíath ’пляцень, краты’, clíthar ’хаціна’, гал. *klēta ’пляцень, краты’. Кельцкія словы ў адрозненне ад славянскіх маюць надзейную індаеўрапейскую этымалогію і зыходзяць да архетыпа *k̑lei‑t (і.-е. ei > пракельц. ē): гоц. hleiþra ’будан’, ст.-грэч. κλισία (< *klitia ’тс’), літ. šlitìs ’адрына’. У аснове гэтай групы паралелей ляжыць і.-е. k̑lei са значэннем ’пакласці, прыхіліць’ (ст.-інд. śrayate, ст.-грэч. κλίνω, лац. clino і інш.). Апрача гэтага, індаеўрапейскія паралелі маюць яшчэ значэнне ’лесвіца’ (ст.-грэч. κλίμαξ, ∼ ням. Leiter, літ. šlìtė) і ’пляцень’ (ірл. clíath, лат. slits). Такім чынам, прасл. klětь адлюстроўвае кельцкую фанетыку (k < і ē < еі) і семантыку (Мартынаў, SO, 29, I/2, 161–164; Мартынаў, Язык, 38–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bolt

I [boʊlt]

1.

n.

1) шво́ран -а m., болт балта́ m., ніт -а́ m.

2)

а) за́саўка, зава́ла f. (на дзьвяра́х)

б) замо́к (у па́льнай збро́і)

3) сэ́рца n., язы́к -а́ m. (у замку́)

4) страла́ f.

5) мала́нка f.

6) уцёкі pl., рапто́ўны зры́ў

to make a bolt (for) — кі́нуцца на ўцёкі, уцячы́

7) суво́й палатна́ або́ шпале́раў

2.

v.t.

1) зачыня́ць на за́саўку (дзьве́ры); нітава́ць, браць на ніт

2) вы́паліць, сказа́ць насьпе́х, ля́пнуць

3) глыта́ць не пражава́ўшы, е́сьці насьпе́х

4) скру́чваць ткані́ну (шпале́ры) у суво́й

3.

v.i.

1) кі́дацца на ўцёкі, рва́цца; зрыва́цца

The horse bolted — Конь рвану́ўся

2) ху́тка йсьці́ ў стаўпа́к (пра насе́ньне ці расьлі́ну)

4.

adv.

рапто́ўна

- bolt from the blue

- bolt upright

II [boʊlt]

v.t.

1) се́яць і́там), прасе́йваць

2) Figur. дакла́дна правяра́ць, аддзяля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

roll2 [rəʊl] v.

1. каці́ць; каці́цца; ру́хацца;

roll a trolley каці́ць каля́ску

2. скру́чваць;

The hedgehog rolled itself into a ball. Вожык скруціўся ў клубок.

3. гайда́ць; гайда́цца

4. грыме́ць, груката́ць;

Thunder rolled. Прагрымеў гром.

5. раска́тваць (цеста)

be rolling in money infml купа́цца ў граша́х;

roll up one’s sleeves узя́цца за рабо́ту, закаса́ўшы рукавы́

roll about [ˌrəʊləˈbaʊt] phr. v. BrE =

roll aroundroll around [ˌrəʊləˈraʊnd]phr. v. захо́дзіцца ад сме́ху, пака́твацца ад сме́ху

roll away [ˌrəʊləˈweɪ] phr. v. : The mist rolled away. Туман рассеяўся.

roll back [ˌrəʊlˈbæk] phr. v.

1. зніжа́ць, паніжа́ць (інфляцыю, цэны)

2. адко́чваць наза́д

roll by [ˌrəʊlˈbaɪ] phr. v. прахо́дзіць (пра час)

roll in [ˌrəʊlˈɪn] phr. v. infml прыхо́дзіць, прыбыва́ць у вялі́кай ко́лькасці;

Offers to help were rolling in. Дапамогу прапаноўвалі з усіх бакоў.

roll over [ˌrəʊlˈəʊvə] phr. v.

1. пераваро́чваць, пераку́льваць (каго-н.)

2. варо́чацца; паваро́чвацца;

The child was rolling over in bed. Дзіця варочалася ў ложку.

roll round [ˌrəʊlˈraʊnd] phr. v. зноў вярта́цца;

Winter rolled round again. Зноў прыйшла зіма.

roll up [ˌrəʊlˈʌp] phr. v.

1. infml з’яві́цца, паяві́цца; заяві́цца;

Tom finally rolled up. Том нарэшце з’явіўся.

2. павялі́чвацца;

His debts were rolling up. Яго даўгі раслі.

3. зачыня́ць (акно ў аўтамабілі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bar

I [bɑ:r]

n.

1) брусо́к -ка́ m., зьлі́так -ку m., плі́тка f., кава́лак -ка m.

a bar of iron — брусо́к жале́за

a bar of gold — зьлі́так зо́лата

a bar of chocolate — плі́тка шакаля́ду

a bar of soap — кава́лак мы́ла

2) жэ́рдка f.; кол, кала́ m.; шта́ба, за́саўка, зава́ла, запру́да f.

3)

а) перашко́да f.

б) нано́с пяску́, меліна́ пры ву́сьці ракі́

4) паласа́ сьвятла́ або́ ко́леру

5) Mus. та́ктавая ры́са; такт -а m.

6) бар -у m

7)

а) адвака́цкая прафэ́сія

б) адвака́ты, пра́ўнікі

в) ме́сца ў судзе́ для адвака́та або́ абвінава́чанага

8) суд -у m.

9) Law спыне́ньне судо́вага працэ́су

II [bɑ:r]

1.

barred, barring, – v.t.

1) засо́ўваць; заклада́ць шта́бай, жэ́рдкай

2) зачыня́ць (-ца)

3) спыня́ць, перашкаджа́ць, загараджа́ць

4) забараня́ць

to bar from — не дапушча́ць да каго́-чаго́

5) пазнача́ць каляро́вымі пало́скамі

2.

prep.

за вы́няткам, апрача́

bar one — за вы́няткам аднаго́

bar none — бяз вы́нятку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

block

[blɑ:k]

1.

n.

1)

а) кало́да f. (дрэ́ва), цу́рка f. (мэта́лу), глы́ба f. (каме́нная), блёк -у m. (бэто́ну)

б) ку́бік -а m. (дзе́цям для гульні́)

2) перашко́да f., зато́р -у m.

a traffic block — зато́р у ру́ху

3) кварта́л у го́радзе

one block east — адзі́н кварта́л на ўсхо́д

4)

а) жыльлёвы ко́рпус

б) гандлёвыя рады́

5) блёк -а m. (біле́таў)

6) пераго́н -у m. (на чыгу́нцы)

7) Sl. даўбе́шка m. & f., до́ўбня m.& f. (галава́)

8) пла́ха f. (для пакара́ньня сьме́рцю)

9) Tech. блёк -у m., лябёдка f.

10) Figur. перашко́да f., ця́жкасьці

to have a mental block about spelling — мець асаблі́выя ця́жкасьці ў вывучэ́ньні пра́вапісу

2.

v.t.

1) блякава́ць, зачыня́ць; затры́мваць

to block the access — зачыні́ць до́ступ

to block the progress — затрыма́ць по́ступ

2) перашкаджа́ць

3) фармава́ць

Felt hats are blocked — Фэтравы́я капялю́шы фарму́юць

- block out

- block in

- block off

- blocked up

- go to the block

- on the block

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

schleßen*

1. vt

1) зачыня́ць

2) запіра́ць, замыка́ць;

j-n in die rme ~ абня́ць каго́-н.

3) рабі́ць высно́ву, выво́дзіць;

was ~ Sie darus? яку́ю высно́ву Вы ро́біце адсю́ль?;

darus ist zu ~, dass… адсю́ль мо́жна зрабі́ць высно́ву, што…

4) змыка́ць (рады)

5) заключа́ць (шлюб, дагавор, умову);

inen Verglich ~ прыйсці́ да пагадне́ння

2. vi

1) зачыня́цца (пра дзверы і да т.п.)

2) зака́нчвацца, канча́цца (пра заняткі, спектакль);

die Schle schließt um zwei (Uhr) заня́ткі ў шко́ле канча́юцца ў дзве гадзі́ны

3. ~, sich

1) зачыня́цца (пра дзверы)

2) (an A) далуча́цца, прымыка́ць (да чаго-н.), межава́ць (з чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ра́ка ’труна для мошчаў святых’ (ТСБМ), ’дамавіна’ (Ласт.). Параўн. рус. ра́ка ’склеп, каўчэг, куфэрак’, ст.-рус. рака ’куфэрак з мошчамі святых’, палаб. rakåi/råtʼåi ’каробачка, скрыня’, чэш. rakev ’труна’, славац. rakev ’скрыня’, славен. raka ’магіла, склеп’, rakev ’труна’, серб. ра̏ка ’пахавальны склеп’, ’выкапаная магіла’, балг. ра́ка ’куфэрак з мошчамі святых’, ст.-слав. рака ’тс’. У беларускую мову трапіла, імаверна, з ц.-слав. мовы. Як і paкавіна2 (гл.), узыходзіць да *raky з метатэзай *ork‑ > *rak‑, што можа ўспрымацца як пранікненне з германскіх, параўн. гот. arka, ст.-в.-ням. arahna/archa, звязаныя з семантыкай ’зачыняць’ і роднасныя да лац. arco ’каўчэг’, arca ’скрыня, склеп’ < arceō ’зачыняю, затрымліваю’ (Праабражэнскі, 178; Фасмер, 3, 437–439; БЕР, 6, 169–170; ESJSt, 12, 746). Гл. таксама Жураўлёў, Язык и миф, 204 (з літ-рай).

Рака́ ’прыродны вадаём, які пастаянна цячэ’ (ТСБМ, Бяльк.), рэка́ (ашм., Сл. ПЗБ; ТС), параўн. укр. ріка́, рус. река́, польск. rzeka, в.-луж. rěka, палаб. rʼéka, чэш. řeka, славац. rieka, славен. reka, серб. ре́ка, харв. rijéką, балг. река́, ст.-слав. рѣка. Большасць этымалогій адносіць прасл. *rěka да і.-е. *erei‑ ’цячы’, параўн. ст.-інд. rayah/ráyas ’струмень’, rīyatē ’рухаецца, пачынае цячы’, ri‑ ’даць цячы’, rī‑ ’цячы’, rīti‑ ’рака’, rītís ’рух, бег’, retas ’цячэнне’, rīnas ’той, што цячэ’, с.-ірл. rīan ’рака, дарога’, с.-н.-ням. rîn ’ток вады’, гальск. Renos ’рака Рэйн’, венг. Rajna ’тс’. Традыцыйна звязваецца з прасл. *rěj‑ati ’цячы’, *rei‑/*roi‑ > *roika > *rěka (Фасмер, 3, 464 з аглядам папярэдняй літ-ры). Рэшткі дыфтангічнага вымаўлення *rej‑/*roj‑ у некаторых слав. мовах, напрыклад, харв. rijeka, яшчэ больш пацвярджаюць гэту тэорыю. Брукнер (461) параўноўвае польск. rzeka з польск. zdrój ’крыніца’ < *roj‑ ’усё, што выцякае, пырскае’. Параўн. таксама праро́й ’праліўны дождж’ (бяроз., Шатал.), рус. дыял. заройный дождь ’залева’, ст.-рус. нарои ’раз’юшанасць, імкненне’. Адсюль рака можа азначаць не проста тое, што цячэ, а што цячэ бурліва, імкнецца, рве (Этимология–1978, 98), таму звязана з рынуць, рынуцца ’імкліва кінуцца’, рус. рвение ’імкненне’, нарыв ’тое, што імкнецца прарвацца’, рьяный ’імклівы’, што таксама ад праслав. *roj‑/rьj‑/*rьu‑. Параўноўваючы лац. rīvŭs ’паток, струмень’ з прасл. *rěka следам за Марцінэ (Word 12, I, 3), Мартынаў (БЛ, 5, 64–65) узнаўляе развіццё: прасл. *rěka < *roi‑u‑ka < і.-е. *roi‑u‑/*rei‑u > лац. rīvŭs. Важна, што лац. rīvŭs адначасова азначае і ’канал’, параўн. ням. rinnen ’цячы, працякаць’, а Rinnen ’жолаб, канава’. У гаворках сустракаецца атаясамліванне назвы ракі і рэчышча: рэчанне ’рака і рэчышча’, за рэчаннем ’за ракой’, параўн. таксама рача́ліна ’месца стоку талай і дажджавой вады’ (навагр., Нар. словатв.), гл. Можна меркаваць, што рака, як і ручай, азначалі роў, а не паток вады, і належалі да этымалагічнага гнязда з каранямі *rъv‑/*rū‑ > *ryti/*rъvati ’рваць’; тады *ryti < *rūti < *routi/*roiti ’рыць’, а не ад *rějati ’цячы’. Адсюль *rěka < *roi‑ka ’тое, што прарывае зямлю’, а не ’тое, што цячэ па зямлі’, параўн. рус. маск. ру́тина ’глыбокае месца ў рацэ’. Лявіцкі (2, 88) мяркуе, што герм. rain з семай ’мяжа, край леса, край канавы’ з’яўляецца пашырэннем і.-е. *rei‑/*roi‑ ’драпаць, рэзаць, секчы’, што абвастрае ў *roi‑ka > *rěka семантыку ’мяжа’, а гэта функцыя спрадвечна была ёй уласціва. Пры розных версіях слова ўзыходзіць да адной і.-е. базы *rei‑/roi‑, што магло азначаць ’рваць, рыць’ і ’цячы, імкнуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)