Заліць (апрацаваць) смалой. Засмаліць човен. Засмаліць канат. □ Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай.Васілевіч.
засмалі́ць2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
Разм. Закурыць, пускаючы многа дыму з папяросы. [Мікіта] пачаў набіваць люльку. — Ізноў засмаліў, аж не прадыхнуць.Скрыпка.
засмалі́ць3, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
Разм. Ударыць з усёй сілы; заехаць. Засмаліць у вуха.
засмалі́ць4, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
Разм. Хутка пабегчы, паімчацца. — Павярнуўся тады я .. і як засмаліў, як налёг! Азірнуўся назад тады толькі, калі з лесу пачала выплываць наша хата. Тут я спыніўся, пайшоў ціха.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Архітэктура Беларусі 1/472—473 (укл.), 477—479; 2/262; 9/476; 12/587—602, 592—593 (укл.), 649—652, гл.Драўлянае дойлідства, Народная творчасць (раздзел Народнае дойлідства)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кры́нка ’гладыш’ (Мат. Маг., Ян., Мат. Гом.). Рус.кринка ’тс’, ст.-рус.крина ’мерка збожжа’, балг.крина ’тс’, серб.-харв.крина ’тс’, славен.krínja ’чан’, в.-луж.krina ’карыта’. Астатнія славянскія паралелі маюць памяншальную суфіксацыю. Развадоўскі (Wybór, 2, 174–175) аддзяляў слова са значэннем ’крыніца’ ад слова са значэннем ’пасудзіна’. Першае ён выводзіў са ст.-грэч.κρήνη ’крыніца’, другое — з невядомай нам таксама грэчаскай формы. Калі браць пад увагу значэнне ’драўлянае начынне’, то не выключана сувязь з лац.scrinium ’скрынка’ (Бернекер, 1, 617). Прыняць генетычную сувязь паміж славянскімі і лацінскай лексемамі нельга. Хутчэй тут старое лексічнае пранікненне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кацёлка ’драўляны кружок, круг’; ’драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы’; ’усё, што нагадвае сабой круг, кола’ (ТСБМ, БРС), таксама ’круг на навоі, які стрымлівае ніткі, каб не рассоўваліся’, ’шапка сланечніка’ (Бяльк.). Сюды ж, відавочна, качу́лка (Касп.), кацю́лька ’круглы кусок палкі, якая падкладваецца пад вілы, каб лягчэй падаць у печ гаршчок’. У Нас.каце́лка ’плоская акругленая дошчачка для катання, для дзіцячай гульні’, каце́ль ’коўзанка’; ’вырубленае з лёду круглае сядзенне, на якім катаюцца’. Утварэнне ад дзеяслова *kotiti ’каціць’ або *katati ’катаць’ суфіксам *‑elь. Адносна словаўтварэння параўн., напр., прасл.*kotelь — фармацыя на ‑*elь ад дзеяслова *kotiti (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 199–200). Кацёлка і інш. утвораны, відаць, па гэтай мадэлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзя́га1 ’вадзяная расліна, бадзяга’ (Касп., Бяльк.), бадзя́жны (Нас.). Рус.бадя́га, бодя́га, укр.бадя́га ’рачная губка, Spongilla’. Да *bosti, *bodati ’калоць’ (гл. пад бада́ць). Першапачаткова ’калючая, пякучая расліна’ (параўн. уласцівасць бадзягі выклікаць на целе апёкі).
Бадзя́га2 ’расліна Cirsium oleraceum Scop., бадзяк агародны’ (Кіс.). Утварэнне суфіксам ‑яга ад *bod‑ ’калоць’ (гл. бада́ць), такое ж самае, што і бадзя́га ’губка, бадзяга’. Параўн. іншыя назвы бадзяку, чартапалоху і асоту: бадзяк, бадак, будзяк і г. д.
Бадзя́га3 ’выдаўбаная калода для вадапою’ (Гарэц.), ’карыта з выдаўбанага пня ля калодзежа’ (Др.-Падб.). Відаць, вытворнае (суф. ‑яга) ад *баддзя (параўн. бадзе́йка, гл.). Адносна семантыкі параўн. укр.дыял.бадя́ ’драўлянае вядро ля калодзежа; калодзежны журавель’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
crib
[krɪb]1.
n.
1) дзіця́чы ло́жачак
2) жо́лаб -а m.; сто́йла n.
3) драўля́нае ўмацава́ньне ў ша́хце
4) informal плягія́т -у m.
5) informal шпарга́лка f. (шко́ьная)
6) informal мала́я ха́тка, кану́рка f.
7) сьві́ран -на m., скры́ня f.; засе́к -у m.
2.
v.
1) рабі́ць умацава́ньне (у ша́хце)
2) informal сьпі́сваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бе́здань, ‑і, ж.
1. Бяздонная прорва, невымерная глыбіня. Вузкая дарога пятляла сярод гор і раптам кідалася ўніз, нібы спяшаючыся на Чортаў мост, каб абысці багну і бездань.Мяжэвіч.Як жа добра цяпер апусціць у самую глыбіню студні дзюбу старога «жураўля», дастаць з цёмнай, страшнаватай бездані цяжкае драўлянае вядро, расплёскаць на босыя ногі сцюдзёную ваду, прыпасці сухімі губамі да мокрай сасновай клёпкі!..Брыль.// Бязмежная прастора (марская, нябесная). З цёмнай бездані неба зрэдку далятаў ледзь чутны рокат матора.Лынькоў.
2.перан. Вялікая колькасць чаго‑н., што нельга палічыць; безліч, процьма. Бездань найтанчэйшых пачуццяў.
3.перан. Тое, што раздзяляе, раз’ядноўвае каго‑н. з кім‑н.; прынцыповыя разыходжанні паміж кім‑н. у чым‑н. Ад’язджаючы, пятнаццацігадовая дзяўчынка не ведала, якой безданню ляжа паміж ёю і яе названым братам граніца.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нажалопкацца ’наглытацца’ (гродз., Цых.), нажолупицца ’наглытацца не жаваўшы’ (ТС), нажлопацца ’напіцца гарэлкі, нахлябтацца’ (Сл. ПЗБ), рус.прыбалт.нажелубиться ’наесціся’, польск.nażłopać się ’нахлябтацца’. Экспрэсіўныя словы, у аснове якіх ляжыць каранёвы элемент *žlop‑ (параўн. польск.zlopać ’прагна піць’), які чаргуецца са *žlok‑ (параўн. жлокаць ’хлябтаць’, нажлокацца ’нахлябтацца’ (Нас.), што могуць узыходзіць да лопаць ’жэрці’, локаць ’хлябтаць’ з узмацненнем пры дапамозе пачатковага ж- (гл. жлокаць)). Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства ў семантыцы і фанетыцы літ.iluöbti ’жэрці, глытаць вялікімі кавалкамі’ да славянскіх форм, таксама як і паралелізм žluobti: iluöbas ’кармушка (для каровы)’ і адпаведных славянскіх форм і назоўніка жолаб (żłób) ’драўлянае карыта; кармушка’, што, улічыўшы кампактны арэал распаўсюджання экспрэсных слоў, магло б сведчыць аб запазычанні ці хутчэй аб агульным паходжанні названых слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВУ́ПРАЖ, збруя,
прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вала, вярблюда, сабакі і інш.) у мэтах перавозкі грузаў, верхавой язды. Вупраж для коней бывае аднаконная і параконная, дугавая і бездугавая. У склад аднаконнай дугавой вупражы ўваходзяць хамут з гужамі і супонню, дуга, падсядзёлак, церассядзёлак, падбрушнік, шляя, аброць з цуглямі і лейцы. У аднаконнай бездугавой вупражы гужы заменены раменнымі гортамі, якія змацоўваюць хамут з аглоблямі. Параконная вупраж для дышлевага запрагання ўключае хамуты, нагрудныя рамяні, пастронкі, шлеі, аброці з цуглямі і парныя лейцы. Галоўная частка збруі верхавога і ўючнага каня — сядло, вярблюджай вупражы — аброць, лейцы і шлейкі, для аленяў і сабак у нартах — шлейкі з адным пастронкам. Валовая парная вупраж уяўляе сабой драўлянаеярмо, якое надзяваюць на шыю і прымацоўваюць да дышля.
Вупраж ярэмнага тыпу самая старажытная, вядомая з часоў неаліту. На Беларусі была пашырана ў сял. гаспадарках на ПдЗ, дзе асн. рабочай жывёлай былі валы; амаль да сярэдзіны 20 ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышлевай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (баўкун) выкарыстоўвалася ў аглабельнай або дышлевай запрэжцы. Вынаходства шляі (прататып хамута) дало пачатак выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. На Беларусі вядомы з 11 ст. Вупраж хамутовага тыпу была пашырана па ўсёй тэрыторыі, але найб. — на Паазер’і і Падняпроўі, дзе здаўна асн. цяглавай сілай быў конь. Вупраж, пераважна выязную, упрыгожвалі (выкарыстоўвалі колер, узорыстае шытво, цісненне, дадатковыя дэкар. дэталі — бліскучыя метал. накладкі, махры і кутасы). У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі. Вытв-сць вупражы была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі.
В.С.Цітоў.
Вупраж каня: 1 — аброць з цуглямі; 2 — хамут (а — клешчы, б — хамуціна, в — покрыўка, г — супоня, д — гуж, е — лямцавая падкладка); 3 — падсядзёлак стаячы (гарбаты); 4 — правільная пастава цугляў у роце каня; 5 — цуглі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧМА́,
харчэўня, заезны дом, дзе спыняліся, харчаваліся, начавалі падарожнікі. Былі пашыраны на Беларусі, Украіне, у Польшчы. На Беларусі вядомы з часоў Кіеўскай Русі, найб. пашыраны ў 14 — пач. 20 ст. Ставілі іх на гандл. плошчах, гал. вуліцах гарадоў і мястэчак, у вёсках і фальварках, на гандл. шляхах, каля рачных перапраў, пры млынах і інш. З 16 ст. размяшчэнне і парадак дзейнасці К. рэгламентаваліся Статутамі ВКЛ, велікакняжацкімі і каралеўскімі прывілеямі, з канца 18 ст. — законамі Рас. імперыі. Падзяляліся на заезныя (тыпу гасцініцы) і шынковыя (тыпу харчэўні). Заезныя К. складаліся з вял. хаты-шынкоўні, дзе размяшчаліся каморы, гасціныя пакоі, і «заезду» — стайні, дзе распрагалі і кармілі коней, і вазоўні, дзе ставілі вазы і тавары. Шынковыя К. мелі простую арх.-планіровачную структуру і складаліся з 2- ці 3-камернага жылля з мураванай печчу для гатавання ежы, са сталамі і лавамі. У шынках і сенцах адасабляліся каморы для карчомнай маёмасці, прадуктаў, святліцы для заможных наведвальнікаў. Харчэўні, у якіх не дазвалялася гандляваць спіртным, наз. К. пакутнымі («тайнымі»), Вял. К. наз.аўстэрыямі.
Планіроўка К., яе канструкцыя і маст. вырашэнне набліжаны да нар. жылля. Кампактныя, пераважна прамавугольныя ў плане будынкі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру» завяршалі дахі, накрытыя саломай, чаротам, драніцай, гонтамі (вёскі Нача Воранаўскага, Міхалішкі Астравецкага р-наў Гродзенскай вобл.). У некат. К. жылыя пакоі размяшчаліся на 2-м паверсе або ў мезаніне, вылучаліся падчэнямі. Манум. выгляд мелі мураваныя К. са складанай планіроўкай, багатым вонкавым аздабленнем, насычаным пластыкай інтэр’ерам (напр., корчмы ў Гродне). Гар. К. маглі аб’ядноўвацца з крамамі, мець 2 шынкі. У 2-й пал. 18—19 ст. на аснове К. сфарміраваліся гасцініцы, паштовыя станцыі, заезныя дамы і інш.
Літ.:
Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. XVII—XIX стст. Мн., 1978.
С.А.Сергачоў.
Будынак былой карчмы ў вёсцы Нача Воранаўскага раёна Гродзенскай вобл.