Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск. pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус. пск. плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плашчу́га́1, плашчуха́, пласкуга́ ’брыца, Echinochloa crus gaili L.’ (гродз., кобр., мін., ЛА, 1: лях., баран., Сл. ПЗБ; стаўб., Жыв. сл.); пласку́га ’пустазелле’ (Скарбы), ’асака, Carex L.’. Да плоскі (гл.) і суф. ‑уга, ‑уха з непахвальным значэннем. Названа паводле плоскага сцябла.

Плашчу́га2, пласкуга, клас кука, пластуна ’мужчынскія каноплі’ (баран., навагр., гродз., ДАБМ, камент., 870). Гл. плоскага ’тс’, утварыліся пры ўсячэнні асновы д&пласк‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віс1 ’назва травы’ (Мат.). Карскі (Труды, 479) лічыць слова толькі палескім, супастаўляючы яго з варыянтам віш; параўн. лун. віш ’трава другога ўкосу’, петрык. ’подсціл’ і бяроз. выша́р ’тс’ (Шатал.). Адпаведнікі знаходзім у гаворках польскай моўнай тэрыторыі: wis//wisz ’чарот, Scirpus L.’, wis ’аер, Acorus L.’; ’від кіслай травы (асака?)’; ’мокры з чаротам луг’, wisowata łąka ’благое сена’, wiszowaty (аб сене) ’тс’, н.-луж. wis ’чарот’, а таксама ў славенкай мове: víšасака, Carex L.’, серб.-харв. виш ’расліна’. У гэту групу ўваходзіць і палес. вішар (гл.), драг. выше́р ’старая, у свой час не скошаная трава, якую выкарыстоўваюць пераважна для подсцілу’, сюды ж укр. виш ’тс’, виша́р ’леташняя трава’, польск. wiszar ’гушчар, нетры, зараснік’, рус. кур. виш ’кусты, купіны ў паплавах, зарослыя леташняй травой’, калін., сіб. виша ’губка, Bodiaga fluviatilis et lacustris’. Відавочна, звязана з літ. viksvàасака’, vìkšris ’сіт, Jungus L.’, прус. wissene ’трава’, weysigis ’луг’, ням. Wiese ’луг’, ст.-ісл. veisa ’іл’ (Брукнер, 624–625).

Віс2 ’вісячае становішча цела гімнаста пры гімнастычных практыкаваннях’ (КТС), укр. вис, рус. вис, чэш., славац. vis, в.-луж. wis, польск. zwis, балг. вис ’тс’. У рускай мове гэта новая лексема (ССРЛЯ, 2, 389), якая паходзіць з чэш. мовы (КЭСРЯ, 63). Бел. слова запазычана з рус. мовы. Да вісе́ць (гл.).

Віс3 ’тое, што вісіць’ (палес., Маш.), магчыма, в.-луж. wis ’схіл, склон, адхон, навісь, правес’. Палес. слова з’яўляецца (у фальклоры) дэсемантызаваным прасл. visъ. Да вісе́ць (гл.).

Віс4 ’мера вагі (для солі)’ (Кольб., 52, 78). Відавочна, да віс3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віш1 ’зазімаваўшая (няскошаная) трава’ (Маш., Янк. I, З нар. сл., Мат. Гом., Шатал.), віша ’тс’ (Некр., Янк. I, Бір. Дзярж., З нар. сл.). Рус. дыял. кур. виш ’зараснікі кустоў, вялікая колькасць купін, леташняй травы ў паплавах’, ст.-рус. вишь ’зялёныя галінкі, хвораст’, польск. wisz ’тс’, н.-луж. wiš ’чарот, трава, якая расце на балоце’, чэш. viš, víš ’назва пэўнай расліны або парасткаў’, чэш. дыял. ’высокая лясная трава, якая расце на вільготных і балоцістых месцах’, серб.-харв. виш ’від балотнай травы’, славен. vȋš м. р., vȋš ж. р. ’асака, чарот’. Прасл. višь. Роднаснымі з’яўляюцца ст.-прус. wissene ’багун, Ledum palustre’, літ. viksvàасака’, vikšvà, vìkšris ’чарот, асака’, vizgà ’трава’ (Траўтман, 363; Брукнер, KZ, 44, 334; Фасмер, 1, 325; Махэк₂, 691). У якасці роднасных прыводзяцца таксама нарв. vîse ’мяцёлка, верхавіна расліны, сцябло’, vîs м. р. ’мяцёлка’, veis ’сакавітае сцябло’, veisa ’ціна’, ст.-в.-ням. wisa ’луг’ (Петэрсан, AfslPh, 36, 151; Хольтхаузен, IF, 32, 337). Магчыма, сюды ж рус. виша, вишь ’водная губка, Spongia fluviatilis’; параўн. нарв. veise ’ціна’. Гл. віс.

Віш2 м. р. ’іней’ (Мат. Гом.). Рус. арл., кур. вишь, ж. р., ви́шей, ви́шай, ви́шар ’тс’. Магчыма, да віш1, вішар (гл.) праз прамежкавую семантычную ступень ’вадзяная губка, Spongia fluviatilis, наплыў, рачная зеляніна’, якая ўтрымліваецца ў рус. вишь, виша; апошнія лексемы Махэк₂ (691) аб’ядноўвае з віш1. Фасмер (1, 326) пытанне аб сувязі рус. виша ’вадзяная губка’ з виш1 пакідае нявырашаным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наступле́нне 1, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. наступаць ​1 (у 4 знач.). Наступленне раслін на азярко пашыралася з усіх бакоў. Асака і гарлачыкі запаланілі ўсё люстра. В. Вольскі.

2. Баявыя дзеянні войск супраць праціўніка з мэтай руху наперад. Чырвоная Армія перайшла ў рашучае наступленне і забірае ад фашыстаў горад за горадам. Купала. Імклівае наступленне нашых войск змяло франтавую лінію. Шахавец. // перан. Актыўныя дзеянні, якія робяцца кім‑н. з якой‑н. мэтай. Адважныя людзі Савецкай краіны Пайшлі ў наступленне на тайны прыроды... Колас.

наступле́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наступіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ню́нькі ’самыя раннія вясеннія кветкі, жоўценькія, што растуць у балоцістым месцы’ (Нас.), ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (Кіс.), ’асака’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр. нюнки ’расліна Sparganium Simplex L. ці Sparganium ramosum L.’, рус. нюньки ’расліны Ptarmica vulgaris DC., Sparganium ramosum L., Festuca fluitans, асака Carex L.; расліна накшталт явару; корань чароту’, славен. njünje, njüne, njünke, nunke ’расліны Crokus і Colchicum autumnale’. Відаць, гукапераймальнае, бо некаторыя з гэтых раслін выкарыстоўваюцца ў якасці пішчалак, параўн. рус. смал. нюня, нюнька ’пішчалка з явару’, славен. nunovje ’кара, з якой робяць пішчалкі’, пипа, nunika ’від пішчалкі’, балг. нунунка ’расліна Papaver rhoeas’, нунавец ’расліна Asphodelus albus’, чэш. nunuška ’расліна Carolina acaulis’, параўн. Бязлай, 2, 230. Спроба Бязлая (2, 230; Eseji, 151; Baltistica, 2, 17) вывесці славенскія назвы раслін на падставе славен. očun ’Crokus, Colchicum’ < *of-jan, г. зн. ’зноў малады’, і тым самым nünka — след старой балта-славянскай кантамінацыі паміж літ. jaunas ’малады’ і nauns ’новы’, здаюцца менш пераканальнымі. Параўн. нюні, нюня (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раго́з ’балотная расліна, пухоўка Typha L., трыснёг’ (ТСБМ, Кіс.), рого́з, рого́ж ’балотная расліна з вузкімі лістамі’ (ТС); раго́ж, раго́жа, рого́жа, руго́жа, рогожа́ ’трыснёг’ (ЛА, 1; Арх. ГУ), рага́за ’чарот’ (Ян.), ’плюшчай’ (ЛА, 1), рус. рого́з, дыял. ра́гоза ’трава асака’, ’мачала’, укр. рогі́з, рогоза́, польск. rogozie ’трыснёг’, ’чарот’, в.-луж. rogož, rohodź ’трыснёг’, ’чарот’, н.-луж. rogož ’чарот’, серб. ро̀гоз, харв. rògozасака’, балг. рого́з ’высокая балотная трава, з якой плятуць посцілкі і інш.’, макед. рогоз ’трыснёг’, ст.-слав. рогозъ ’папірус’. Агульнаславянская назва пухоўкі, чароту і трыснягу. Узводзяць да прасл. *rogozъ, якое, хутчэй за ўсё, вытворнае ад *rogъ ’рог’ (Брукнер, 461; Фасмер, 3, 490; Шустэр–Шэўц, 2, 1231–1232). Ва ўсіх слав. мовах слова мае яшчэ і значэнне ’луб’, ’грубая тканіна’, як і слова раго́жа, параўн. літ. regzti ’плясці’. Магчыма, звязана з словам рагаза́, якое мае значэнне ’рагаты сук’, ’штосьці калючае’, параўн. бел. раго́зіна ’сукаватая палка’ (Сцяшк.). Уяўленне аб рагазе́ як аб развілцы, рагаціне пацвярджае яго этымалагічныя сувязі з рог1, гл. (Мяркулава, Очерки, 48–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

металі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з металу. Металічныя канструкцыі. □ Пагарэльскі здымае з рамы цяжкую накрыўку і ў зямлі відно, як ляжаць металічныя мадэлі. Скрыган. Рэч хутчэй нагадвала ружжо, са ствала якога выглядала вострая металічная страла. Шашкоў.

2. Які мае адносіны да металу, звязаны з апрацоўкай металу. Дзіўна выглядалі тады белыя, надзвычайна чыстыя кветкі.. на яго [Захарыя] шырокай далоні, цёмнай ад металічнага пылу, ад машыннага масла. Самуйлёнак.

3. Уласцівы металу, падобны на метал. [Хвалі] былі сінява-чорныя з глухім металічным бляскам. Зарэцкі. // перан. Які нагадвае гукі ўдару аб метал. Металічны голас. □ Рыжая асака, не кранутая ў свой час касой, стаяла напаўроста ў вадзе і пазвоньвала пад ветрам металічным звонам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЕСАТУ́НДРАВАЯ ЗО́НА,

прыродная зона сушы субарктычнага пояса Паўн. паўшар’я з перавагай тундравых і лясных ландшафтаў. Цягнецца ад тундравай зоны на Пн Еўразіі і Амерыкі ў выглядзе паласы шыр. ад 30—50 да 300—400 км. Клімат субарктычны, суровы. Цёплы перыяд каля 4 месяцаў (чэрв. — верасень). Сярэднія т-ры ліп. ад 10 да 14 °C, студз. — ад -10 да -40 °C. Начныя замаразкі і снегапады магчымы на працягу ўсяго года. Ападкаў 200—400 мм за год, іх колькасць перавышае выпаральнасць. Большую ч. года ляжыць снегавое покрыва да 1 м. Шматгадовая мерзлата амаль на ўсёй тэрыторыі, што ў спалучэнні з нязначным выпарэннем прыводзіць у многіх раёнах да ўтварэння забалочанасці з фарміраваннем сфагнавых і ўзгорыстых тарфянікаў і ўзнікнення мярзлотных форм рэльефу (тэрмакарст). Шмат балот, азёр. Асн. тыпы глеб: глеева-падзолістыя, тарфяна-глеевыя, месцамі тарфяна-балотныя, якія характарызуюцца нязначнай магутнасцю і малой колькасцю арган. рэчыва. Расліннасць Л.з. Еўропы і Азіі — комплекс з рэдкалесся (бяроза, елка, хвоя, лістоўніца, піхта), тундраў (лішайнікі, сфагнавы мох, асака, падвей, журавіны, марошка, буякі) і злакава-разнатраўных лугоў у далінах рэк; у Паўн. Амерыцы пераважаюць рэдкалессі з елкі (белай, сітхінскай, чорнай) і амер. лістоўніцы. Жывёльны свет: паўн. алень, лось, буры мядзведзь, воўк, пясец, гарнастай, расамаха, лемінг, заяц-бяляк, палёўкі; у горных раёнах — пішчуха; у Сібіры — сурок і суслік. Разнастайная фауна птушак: палярная сава, белая курапатка, глушэц, рабчык, розныя віды гусей, качак, кулікоў, вераб’іных. У далінных лугах злакавыя і злакава-разнатраўныя травастоі, якія часта выкарыстоўваюцца як сенажаці. Развіты аленегадоўля і паляўнічы промысел, зверагадоўля, месцамі здабыча карысных выкапняў (на Пн Зах. Сібіры буйныя радовішчы прыроднага газу).

т. 9, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ствол ‘надземная частка дрэва ад каранёў да верхавіны’, ‘сцябло’, ‘камель’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘цэнтральны корань у дрэве’ (ТС), ствалі́на ‘руля (у стрэльбе)’ (Нік. Очерки), цвол ‘тс’ (там жа), ство́льны ‘сцяблісты’ (Бяльк.). Рус. ствол ‘тс’, ц.-слав. стволие ‘крапіва’, в.-луж. stwółk ‘сцябло’, н.-луж. stwoł ‘сабачая пятрушка’, чэш. stvol ‘сцябло’, славен. stvȍlасака’, серб.-харв. цво̀лика ‘сцябло цыбулі’, балг. дыял. ствол ‘балігалоў’, цвол ‘сцябло’. Выводзяць з *stьbolъ, якое роднаснае сцябло (гл.). Гл. Міклашыч, 327; Младэнаў, 608; Махэк₂, 591; Шустар-Шэўц, 1373; Фасмер, 3, 749 з іншай літ-рай; Дзімітрова–Тодарава, Этимология–2003–2005, 49–50. Сюды ж, відаць, ство́лак ‘вільчык, сасновы кругляк’ (Пятк. 1) — ад сво́лак ‘вільчык’ пад уплывам ствол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)