◎ Ню́нька ’мордачка (у крата)’ (брэсц., Нар. лекс.), відаць, сюды ж рус. нюни ’губы’. Магчыма, адносіцца да «дзіцячых» слоў тыпу цюця, цюцька ’сабака, сабачка’ і пад. або т. зв. спешчаная форма да нюшка ’мыса’ (ад нюхаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)