асака́, -і́, ДМ асацэ́, ж.

Шматгадовая балотная трава з цвёрдым, доўгім, вузкім лісцем.

|| прым. асако́вы, -ая, -ае (спец.).

Сямейства асаковых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Асака́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Асака́
Р. Асакі́
Д. Асацэ́
В. Асаку́
Т. Асако́й
Асако́ю
М. Асацэ́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

асака́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. асака́
Р. асакі́
Д. асацэ́
В. асаку́
Т. асако́й
асако́ю
М. асацэ́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

асака́ ж., бот. осо́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асака́, ‑і, ДМ асацэ, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых з вузкім, доўгім і жорсткім лісцем. Лясная, пясчаная асака. □ Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйнай асакі і кветак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асака́1 расліна Carex L.’ (БРС, Гарэц., Яруш.), осо́ка (Бесар.), палес. осока ’аер, Acorus Caramus’ (Бейл.), маг. сака́ ’Carex L.’ (Юрч., Гарэц.). Рус., укр. осока ’Carex’, польск. osoka ’Stratiotes aloides’ (балотная расліна, як і аер ці асака), ранейшы цытаваны прыклад (XIX ст.) у Дарашэўскага — з Мінскай губерні, таму, магчыма, польскае з беларускай. Няясна. Параўноўваюць з літ. ãšakà, лат. asaka ’рыбная костка’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 142; Фрэнкель, 18; Буга, Rinkt., 2, 295), а далей узводзяць да і.-е. кораня *ăkʼ‑ (гл. востры) (Міклашыч, 227). Міклашыч (290) звязваў і з коранем *sek‑ (гл. сячы), што вядзе да параўнанняў з ням. Säge ’піла’, англа.-сакс. secgасака, трыснёг’ (гл. Фасмер, 3, 163, і ўказ. там літаратуру). Магілёўская форма без а‑ можа тлумачыцца ці непасрэдна ад кораня sek‑, ці як вынік усячэння пачатковага а‑ (Зубаты, Studie, II, 2, 108, лічыў, што гэта а‑ ўспрымалася як прэфікс, але ў гэтым няма неабходнасці: а‑ магло ўспрымацца і як пратэтычнае).

Асака́2 ў выразе «асакою лезці (скакаць) у вочы» (з варыянтамі: ас(в)ою, сляпіцаю) ’назойліва прыставаць, невыносна дакучаць’ (Янк. БП, 396; Янк. БФ, 57). Магчыма, кантамінацыя слоў аса і асака, падмацаваная беларускімі экспрэсіўнымі ўтварэннямі на ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осо́ка бот. асака́, -кі́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

псамафі́ты, ‑аў; адз. псамафіт, ‑у, М ‑фіце, м.

Спец. Расліны, якія растуць на пяску (напрыклад, пясчаная асака, саксаул).

[Ад грэч. psámmos — пясок і phytón — расліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сака́асака’ (Нас., Бяльк., Жд. 2, Мат. Гом., Мат. Маг.), ’балоцістая нізкая сенажаць, дзе расце асака Carex’ (Грыг.). З асака (гл.) у выніку адпадзення а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разу́ха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

Травяністая расліна сямейства крыжакветных. [Леў Раманавіч:] Паўзлі імхі па сенажаці, разуха-асака наступала з балот, зязюльчын лён ды мудранка адваёўвалі сабе прасторы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)