Го́нар ’гонар’ (БРС, Шат., Касп.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. honor ’тс’ < лац. honor). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 84). Параўн. яшчэ рус. го́нор ’тс’ (XVII–XVIII стст.) < польск. < лац. (Фасмер, 1, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гурт ’гурт’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’вогнішча’ (Шатал.). Рус. гурт, укр. гурт. Запазычанне з польск. hurt < с.-в.-ням. hurt. Гл. Фасмер, 1, 476; Бернекер, 1, 379; Слаўскі, 1, 439. Параўн. Булыка, Запазыч., 87. Сюды адносіцца і гурто́к, укр. гурто́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дынаміт ’дынаміт’ (БРС). Рус. динами́т, укр. дунамі́т. Назва, якую прыдумаў вынаходнік дынаміту Нобель на аснове грэч. δύναμις ’сіла’ і якая зрабілася міжнароднай. Параўн. ням. Dynamit, франц. dynamite. Гл. Фасмер, 1, 515 (дадатак Трубачова); Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужа́к ’вялікая муха, якая кусае летам скаціну’ (черв., Нар. лекс., 63), ’авадзень’, ’хрушч’, ’гнаявік’, ’вадзяны жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. том. жужг ’жук’, перм. жужга ’гнаявік’, цюмен., табол. ’жукі’. Утворана з суфіксам ‑ак ад асновы дзеяслова жужэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зды́мак ’знімак’. Параўн. рус. снимок, укр. зні́мок, польск. zdjęcie і г. д. Першасна sъn‑jьm + ъkъ ад sъn‑jьm + ti > sъnęti. У польск. форма з эпентэтычным ‑d‑ ад XVII ст. (Брукнер, 650). Бел. форма, відаць, кантамінацыя знімак і zdjęcie.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зо́бка ’аброчная торба’ (Сцяц.). Рус. арл., свярдл., бранск. зобка ’кош’. Ад зоб (гл.) з суфіксам ‑к‑а; значэнне: ’зерне (корм)’ > ’месца для корму’ > ’кош’ > ’торба’. Аналагічнае развіццё значэння ў лат. zebenieks ’торба з аўсом для каня’. Сцяцко, Словаўтв., 109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зра́зы ’гатунак катлет’. Як і рус. зразы, укр. зра́зи, чэш. zraz ’тс’ з польск. zrazy ’тс’, дзе ўзводзіцца, як і zraz (> зраз, гл.), да raz‑ (корань рэзаць). Параўн. славен. zrézek ’шніцэль’ з аналагічнай унутранай формай, верагодна, калькіруючай ням. Schnitzel.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казля́т, казляты мн. ’грыб масляк’ (стаўбц., Жыв. сл.). Казлят < казляк з утварэннем формы мн. ліку па мадэлі, добра вядомай рус. мове: маслята, опята; не выключаны, аднак, варыянт, што тут адваротная дэрывацыя з формы мн. ліку і фіксацыяй нерэгулярнай формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́дчарыца, па́дчарка ’няродная дачка мужа ці жонкі’. Рус. па́дчерица, дыял. па́дчерка, па́дочка, па́дчирка, укр. па́дчірка, серб.-царк.-слав. падъштерица. Паводле Фасмера (3, 184), з pa‑ і dъkti, він. скл. dъkterь. Параўн. ст.-прус. poducre, літ. pódukra ’тс’ (Траўтман, 378).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пама́да ’пахучая касметычная мазь’ (ТСБМ). З рус. пома́да ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Pomade < франц. pommade < pommata < лац. pōmum ’яблык’, таму што для вырабу памады першапачаткова ўжываліся яблыкі (Фасмер, 3, 322; там жа і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)