Го́нар ’гонар’ (БРС, Шат., Касп.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. honor ’тс’ < лац. honor). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 84). Параўн. яшчэ рус. го́нор ’тс’ (XVII–XVIII стст.) < польск. < лац. (Фасмер, 1, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)