Мазу́н ’пястун’ (драг., З нар. сл.), ’спешчанае дзіця’ (драг., Нар. лекс.; ТС, укр. мазу́н, мазуне́ць, мазу́нчик, мазунча́ ’пястун’, рус. мазу́н, чэш. mazánek, mazlíček, mazal, славац. maznák, серб.-харв. ма́за, ма̀зан ’тс’, балг. мазник ’ліслівец’. Да ма́заць, ма́за2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малоджай, маложай, маложый, маложа, мало́жэ ’маладзейшы, маладзейшыя сярод іншых’ (Ян.; лудз., трак., брасл., Сл. ПЗБ). Старажытныя формы вышэйшай ступені кароткіх прыметнікаў м. р. (на ‑jьs > ‑ьi, падвержаныя ўплыву форм н. р. (без ‑й), ст.-рус. моложе. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маме́й ’нямы’ (чачэр., Жыв. сл.). Гукапераймальнае, як і рус. арл. мамы́ка ’коснаязыкі’, польск. mamot, momot ’заіка’. Не выключана, аднак, паходжанне ад прыметніка нямы́ (пры дапамозе суфікса ‑ей — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98) з пазнейшай асіміляцыяй нм > мм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ня ’прывід, здань’ (Рам. 8), ма́нія ’тс’ (Ян.), укр. манія́, рус. паўн., усх. манья́ ’тс’. Да мана́ (гл. мані́ць) (Семяновіч, AfslPh, 11, 310). На месца націску ўплывае лексема ма́нія ’псіхічны стан’. Сюды ж манячыць ’ледзь бачыць’ (паўд.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марганцоўка ’крышталі або раствор марганцавакіслага калію’ (ТСБМ). З рус. разм. марганц́овка ’тс’, якое да ма́рганец < ням. Manganerz < італ. manganese ’тс’ — скажонае лац. Magnes ’магнесійскі, з горада Magnēsia’ (Праабражэнскі, 1, 510; Фасмер, 2, 572; Голуб-Ліер, 301; Крукоўскі, Уплыў, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марза́кі (мн.) (грэбл.) ’губы’ (Нас.), ’твар, морда’ (КЭС, лаг.). Рус. прэйл. (ЛатвССР), ёнаўск. (ЛітССР) мурза́ки ’твар’ (грэбл.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Сюды ж марза́ць ’біць па твары, па зубах’ (Нас.), марзану́ць (груб.) ’штурхнуць, ударыць’ (смарг., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мельхіёр ’сплаў медзі, цынку, жалеза з марганцам або з нікелем’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. ці польск. мову з ням. Melchior, якое з’яўляецца скажоным франц. maillechort, утвораным ад прозвішчаў вынаходнікаў Maillot і Chorier (XIX ст.) (Ин. сл., 1988; SWO, 464).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морс ’ягадны або фруктовы напітак’ (ТСБМ). Ст.-рус. морсъ ’тс’, ’пладовы сок’ (XVI ст.). Найбольш верагодна збліжаць з рум. múrsă, mórsa ’сыта’, ’сок, вадкасць’, ’морс’, якія з лац. mulsa ’сыта, напітак з мёду’ (Цікцін, 2, 1023; Фасмер, 2, 658).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мула́т ’патомак ад шлюбу белых і неграў’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з італ. mulatto ці ісп., партуг. mulato < ісп. mulo, ’мул’, г. зн. ’байструк’. Мяркуецца, што ў раманскіх мовах — з араб. muwallad ’нечыстакроўны араб’ (Фасмер, 3, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.

Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)