Мазу́н ’пястун’ (драг., З нар. сл.), ’спешчанае дзіця’ (драг., Нар. лекс.; ТС, укр. мазу́н, мазуне́ць, мазу́нчик, мазунча́ ’пястун’, рус. мазу́н, чэш. mazánek, mazlíček, mazal, славац. maznák, серб.-харв. ма́за, ма̀зан ’тс’, балг. мазник ’ліслівец’. Да ма́заць, ма́за 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)