Мельхіёр ’сплаў медзі, цынку, жалеза з марганцам або з нікелем’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. ці польск. мову з ням.Melchior, якое з’яўляецца скажоным франц.maillechort, утвораным ад прозвішчаў вынаходнікаў Maillot і Chorier (XIX ст.) (Ин. сл., 1988; SWO, 464).