1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі.// Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. □ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне.Караткевіч.//перан. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад.
2.перан. Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з’яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна.Зарыцкі.// Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась.Колас.
3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг.
4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм.
5.Спец. Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты.
•••
Лятучая мыш — гл. мыш.
Лятучая поштагл. пошта.
Лятучыя рыбыгл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bone
[boʊn]1.
n.
1) косьць f
2) слано́вая косьць, кіто́вы вус
3) прадме́т з ко́сьці, слано́вае ко́сьці, кіто́вага ву́са
2.
v.t.
1) выма́ць ко́сьці (зь мя́са ці ры́бы)
2) ужыва́ць ко́сткі (ў гарсэ́це)
3.
v.i., Sl.
мо́цна вучы́цца, зубры́ць
to bone up on algebra — зубры́ць а́льгебру; до́бра апанава́ць а́льгебру
•
- feel in one’s bones
- have a bone to pick
- near the bone
- throw a bone
- to the bone
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лень1 ’лянота’ (брасл., Сл. паўн.-зах., Бяльк.), укр.лінь, рус.лень, польск.leń, ст.-чэш.lén, léň, славац.lieň, славен.lęn, балг.ленʼ, ст.-слав.лѣнь. Прасл.lěnь — назоўнік адцягненага значэння, утвораны ад lěnъ > ляны́ (гл.). Сюды ж лянівы(й), ляньлівый (як санлівы) ’схільны да ляноты, павольны’ (ТСБМ, Бяльк., БРС), лянівасць ’лянота’ (ТСБМ), ляніўства ’гультайства’ (Нас.).
Лень3 ’рыба лін, Tinca vulgaris’ (гарадоц., Нар. лекс.). Укр.лень ’тс’, рус.лень ’лінь’ і інш. рыбы: Cyprinus linca, Hucho taimen, Salmo trutta. Да лін(ь) (гл.). Чаргаванне lě‑/li‑ гл. у слове леніва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр.мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус.мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ.malė ’дробныя рыбкі’, лат.male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел.моль3, молька, рус.моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыс, мы́сік, мысок ’вострая частка сушы, якая выходзіць у мора, возера, раку’ (ТСБМ), ’вугал, насок, край’ (Гарэц., Нас., Бяльк.), ’нос лодкі’, ’лязо нажа’ (Касп.), мы́сікі ’канцы завязанай хусткі’ (стаўбц.). Рус.мыс, мысок, мысочек, мысик ’мыс’, ’выступ, вугал прадмета’, ’узвышша з вельмі крутымі схіламі’, ’край лесу’, ’адгор’е’, ’востраў’, ’галава рыбы’, ’грудзі каровы’. Бел.-рус. ізалекса (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27). Прасл.mysъ генетычна звязана з мыса ’морда’, ’рыла’ (як, напрыклад, kopъ — kopa і інш. пары, гл. аб гэтым Ільінскі, AfslPh, 29, 162 і наст.). Параўн. адпаведнікі мыса ў іншых слав. мовах: чэш.mys < рус.мыс, славац.mys з чэш.; чэш.cip і польск.cypel з с.-в.-ням.zipf (суч. ням.Zipfel ’носік, насок’), балг.нос, серб.-харв.р̑т, славен.ŕt, макед.’рт (што фармальна адпавядае бел.рот).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́пушка ’невялікая прэснаводная рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), ра́пушка, ря́пушка ’сялява, Coregonus albula L.’ (Жук.). Параўн. рус.ря́пушка ’тс’. Паводле Усачовай (Зб. Бернштейну, 1971, 467 і карта), назва характэрна пераважна для паўночна-заходняй Расіі і суадносіцца з вепс. ŕäpus, фін.rääpus, эст.räabus, rääbis ’тс’, ад якіх узніклі рус.ря́пуша, ря́пуха, адкуль з суфіксам ‑к(а) утворана назва, гл. Фасмер, 3, 538, які адмаўляе сувязь з лат.rempans ’кароткі і тоўсты’ і ням.Raupe ’вусень’, а таксама з рабы, гл. Праабражэнскі, 2, 242; Усачова, Слав. ихт. терм., 88. Не звязана з польск.rapa ’назва рачной рыбы’ (< ням.Rapfen, гл. Брукнер, 454) і н.-луж.rapa ’карп’ (< с.-н.-ням.rape ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1207). Гл. таксама Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 187–189.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЙКА́Л,
возера ў Расійскай Федэрацыі, на ПдУсх. Сібіры (у Бураціі і Іркуцкай вобл.). 456 м над узр. м.Пл. 31,5 тыс.км², даўж. 636 км, найб. шырыня 79,4 км. Самае глыбокае (1620 м) і вялікае па аб’ёме прэснай вады (23 тыс.км³) у свеце, змяшчае каля 1/5сусв. запасаў прэснай вады (без ледавікоў). Пл. вадазбору больш за 550 тыс.км². У Байкал упадае 336 рэк, у т. л. Селенга, Баргузін, Верхняя Ангара, Турка. Выцякае р. Ангара, якая выносіць за год каля 61 км³ вады. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання. Раён Байкала высокасейсмічны, шматлікія землетрасенні. 27 астравоў, найбольшы Альхон (пл. каля 730 км²). Байкал абкружаны горнымі хрыбтамі. Берагавая лінія слаба парэзаная. Самыя вял. залівы ў сярэдняй ч. возера: Баргузінскі, Чывыркуйскі (падзеленыя п-вам Святы Нос), Правал, губы Аяя і Фраліха. Ветравыя хвалі (да 5 м), згонна-нагонныя з’явы. Т-ра вады на паверхні ў жн. ў адкрытай частцы 12—14 °C, каля берагоў 18—20 °C, на глыбіні амаль пастаянная ўвесь год (3,2—3,5 °C). Ледастаў з канца снеж. — пач.студз. да пач. мая. У вытоку Ангары Байкал не замярзае. Вада адрозніваецца вял. празрыстасцю (да 40 м) і чысцінёй. Праводзяцца работы па памяншэнні адмоўнага ўплыву гаспадаркі навакольных раёнаў на водныя рэсурсы возера. Раён Байкала характарызуецца складанай сістэмай мясцовых вятроў: з ПнЗ — сарма (у раёне в-ва Альхон), з ПнУ — баргузін, з ПдЗ — култук. У флоры і фауне каля 2600 відаў і разнавіднасцяў, у т. л. ¾ эндэмікі: бычкі, жывародная рыба галамянка і інш.Прамысл.рыбы: байкальскі омуль, сіг, харыус, часцікавыя і інш. Водзіцца байкальскі цюлень. Развіты рыбалоўства, суднаходства. Гал. гарады Слюдзянка, Байкальск; прыстані Байкал, Лісцвянка, Танхой, Усць-Баргузін, Северабайкальск. У пас. Лісцвянка Лімналагічны ін-т Сібірскага аддзялення АН Расіі, у пас. Вялікія Каты гідрабіял. станцыя Іркуцкага ун-та. Паўн.-ўсх.ч. Байкала ў складзе Баргузінскага запаведніка, на паўд. узбярэжжы Байкальскі запаведнік, на зах. — Прыбайкальскі нац. парк і Верхняленскі запаведнік. Байкал і навакольныя мясцовасці — раён турызму і адпачынку. Па паўд. узбярэжжы Байкала праходзіць Транссібірская, па паўн. — Байкала-Амурская магістралі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІ́ЛЬЯ, Ангуіла (Anguilla),
уладанне Вялікабрытаніі ў Вест-Індыі, на а-вах Ангілья і Самбрэра ў паўн. частцы М. Антыльскіх а-воў. Пл. 91 км². Нас. 8,8 тыс.чал. (1992), пераважна афр. паходжання. Афіцыйная мова — англійская. Пануючая рэлігія пратэстантызм (англіканства і метадызм). Адм. цэнтр — г. Валі. Нац. свята — Дзень Ангільі (20 мая).
Прырода. Ангілья — нізкі вапняковы востраў, акаймаваны рыфамі. Развіты карст. Клімат трапічны пасатны, гарачы. Сярэднямесячныя т-ры паветра 18—24 °C. Ападкаў 700—1200 мм за год. Характэрны моцныя ўраганы ў канцы лета. Глебы чырваназёмныя, расліннасць — другасная саванна.
Гісторыя. Востраў адкрыты ў 1493 Х.Калумбам. Першыя паселішчы засн. ў 1631 галандцамі. З 1650 англ. калонія, якую ў 1745 і 1796 спрабавала захапіць Францыя. З 1882 Ангілья адміністрацыйна аб’яднана з а-вамі Сент-Кітс і Невіс; разам з імі ўваходзіла ў 1958—62 у Вест-Індскую федэрацыю; у лют. 1967 астравы набылі статус «асацыіраванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы». Пасля заявы пра разрыў з Сент-Кітсам і Невісам (1967) Ангілья ў лют. 1969 у аднабаковым парадку абвясціла сябе незалежнай рэспублікай. У сак. 1969 Вялікабрытанія высадзіла на Ангілью свае войскі і аднавіла кантроль над востравам. У 1976 Ангілья атрымала частковае самакіраванне. Аддзяленне Ангільі ад астатніх астравоў у 1980 замацавана англ. парламентам. Дзейнічаюць Нац. альянс, Дэмакр. партыя.
Гаспадарка. Аснову эканомікі складаюць турызм, вытв-сць лодак, здабыча солі і морапрадуктаў. С.-г. патэнцыял абмежаваны. Апрацоўваецца 5% тэрыторыі. Доля сельскай гаспадаркі і рыбалоўства не перавышае 10% валавога ўнутр. прадукту (ВУП). Асн. культуры — батат, гарох, сорга, кукуруза. На мясц. патрэбы гадуюць авечак, коз, свіней. Вядзецца лоўля рыбы і амараў, здабываецца соль. На турызм прыпадае 29% (1987) ВУП. Асн. транспарт — аўтамабільны. Працягласць дарог 90 км, з іх 46 км з цвёрдым пакрыццём. 2 гавані — Роўд-Бей і Блоўінг-Пойнт. Аэрапорт Уолблейк. У пач. 1990 у Ангільі зарэгістравана 45 замежных аддз. банкаў. Знешняя фін. дапамога (у асн. Вялікабрытаніі) складае каля 3 млн. долараў за год. Ангілья экспартуе соль у Трынідат і Табага, амараў на сумежныя астравы (асн. крыніца экспартных паступленняў каля 64% прыбытку ў 1987). Грашовая адзінка — усх.-карыбскі долар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАСХО́ВІШЧА,
штучны вадаём для збору і назапашвання вады. Звычайна вадасховішчы ствараюцца ў далінах рэк вышэй ад водападпорнага збудавання. Пад В. выкарыстоўваюцца таксама азёры, узровень якіх падымаюць плацінай на рацэ, якая пачынаецца з возера. Наліўныя вадасховішчы ў лагчынах, ярах і кар’ерах запаўняюцца вадой пры дапамозе падвадных каналаў і труб помпавымі станцыямі. Бываюць вадасховішчы ў марскіх залівах, адгароджаных дамбай. Аб’ём вады ў вадасховішчы звычайна больш за 1 млн.м³, пл. больш за 1 км² (меншыя вадасховішчы часцей наз.сажалкамі). Вадасховішчы выкарыстоўваюць для рэгулявання сцёку рэк, водазабеспячэння, рэкрэацыі, патрэб рыбаводства, лясной гаспадаркі, прам-сці, энергетыкі, воднага транспарту, у экалагічных мэтах. Адрозніваюць вадасховішчы шматгадовага, сезоннага (пераважаюць на Беларусі), тыднёвага і сутачнага рэгулявання сцёку. Вадасховішчы робяць уплыў на навакольнае асяроддзе, мяняюць гідралагічны рэжым вадацёкаў і вадаёмаў, узровень грунтавых водаў, расліннасць, мікраклімат і клімат у паласе ад некалькіх да дзесяткаў кіламетраў. У выніку буд-ва вадасховішчаў затапляюцца і падтапляюцца значныя плошчы зямель, існуе небяспека аварый і катастроф (нават антрапагенных землетрасенняў) пры прарыве вады праз плаціну ці дамбу. Патрабуецца пастаянны нагляд за берагамі і катлавінай вадасховішча, правядзенне работ супраць заглейвання, абмялення, зарастання воднай расліннасцю, замору рыбы і інш.
Першыя вадасховішчы ўзніклі да н.э. ў Стараж. Егіпце, на Б. Усходзе, у Кітаі, Японіі, Індыі і інш. краінах Усх. і Паўд. Азіі пераважна для арашэння. Самыя буйныя вадасховішчы створаны ў Афрыцы, Азіі і Амерыцы. Паводле аб’ёму вады найб.Брацкае вадасховішча ў Азіі (каля 169 км³), па плошчы — Вольта ў Афрыцы (8480 км²). На Беларусі ў пач. 19 ст. невялікія вадасховішчы ўваходзілі ў воднатрансп. шляхі, што злучалі Балтыйскае і Чорнае моры. Інтэнсіўнае буд-ва іх пачалося ў 1950-я г, пабудавана 145 вадасховішчаў агульным аб’ёмам вады 3,1 км³ і пл. воднага люстра 814 км² (1995). Найб.Вілейскае вадасховішча і Заслаўскае вадасховішча, якія ўваходзяць у Вілейска-Мінскую водную сістэму.
Літ.:
Авакян А.Б., Салтанкин В.П., Шарапов В.А. Водохранилища. М., 1987.
В.В.Дрозд.
Да арт. Вадасховішча. Возера-вадасховішча Люнерзе ў басейне р. Іль (Аўстрыя).Да арт. Вадасховішча. Заслаўскае вадасховішча — адно з найбольшых у Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАМЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
збудаванні для рэгулявання ўзроўняў і расходаў грунтавых або паверхневых вод, змены напрамку, паскарэння ці запавольвання іх руху з мэтай паляпшэння воднага рэжыму глеб і грунтоў у неспрыяльных прыродных умовах. Бываюць: рачныя, вадасховішчныя (азёрныя) і сеткавыя (на каналах); грунтавыя (земляныя), бетонныя, жалезабетонныя, керамічныя, метал., з сінт. матэрыялаў.
Паводле мэтавага прызначэння падзяляюцца: на гідрамеліярацыйныя збудаванні для забору вады (фільтры- і калодзежы-паглынальнікі, трубчастыя дрэны, каптажы, вертыкальныя свідравіны, шахтавыя калодзежы, асушальнікі, вадазборныя і лоўчыя каналы, водазаборы); адводу і падачы вады (калектары, праводныя, магістральныя, разгрузачныя, адводныя, перахапляльныя і нагорныя каналы, водапрыёмнікі, трубаправоды, гідратэхнічныя тунэлі, вадавыпускі, вадаспускі, паліўныя барозны і палосы, латакі, помпавыя станцыі); рэгулявання расходаў і ўзроўняў вады ў каналах (шлюзы- і трубы-рэгулятары, калодзежы-рэгулятары, вадавыпускі); спалучэнні па вышыні розных узроўняў дна канала (вусці калектараў, быстратокі, перапады, перападныя калодзежы); аховы тэрыторыі ад высокіх вод адкрытых вадатокаў (дамбы, канцавыя скіды арашальных каналаў); збору, назапашвання і захоўвання паверхневых вод (вадасховішчы, рыбаводныя сажалкі, сажалкі-накапляльнікі, проціпажарныя вадаёмы, кальматажныя басейны, чэкі, грунтавыя дамбы і плаціны з бетоннымі вадазлівамі, вежавымі вадаскідамі, вадаспускамі, вадавыпускамі, быстратокамі, ступеньчатымі перападамі); вымярэння ўзроўняў і расходаў (назіральныя і аглядныя калодзежы, свідравіны, вадазлівы-вадамеры); пераходу праз вадатокі і глыбокія даліны (дзюкеры, акведукі, ліўнепрапускныя трубы); засцярогі каналаў ад заглейвання (адстойнікі); пераезду (пераходу) праз адкрытыя каналы (трубы-пераезды, масты, жывёлапрагоны, пешаходныя мосцікі); аховы водазабораў ад пападання рыбы (рыбазагараджальнікі) і інш.
На Беларусі канструкцыі гідрамеліярацыйных збудаванняў распрацоўваюцца і даследуюцца ў Бел.дзярж. ін-це па праектаванні водагасп. і меліярац.буд-ва, БПА, БСГА, Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў і інш.Буд-ва гідрамеліярацыйных збудаванняў вядуць перасоўныя механізаваныя калоны канцэрна Белмеліявадгас.
Літ.:
Мелиорация и водное хозяйство: Справ. Т. 3. Осушение. М., 1985;
Мелиорация и водное хозяйство: Справ. Т. 6. Орошение. М., 1990.