КРУ́КАЎ (Іван Ігнатавіч) (10.1.1910, в. Чарнава Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1994),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў аўтадарожны тэхнікум (1936). У Вял.Айч.вайну з чэрв. 1941 на Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. і інш. франтах. Старшы вадзіцель пантонна-маставога батальёна яфрэйтар К. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл. Да 1972 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ШЫН,
вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на Пд ад г. Іванава, 151 км ад Брэста, 9 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 625 ж., 262 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЕЎ (Аляксандр Клаўдзіевіч) (26.9 1900, г. Беласток, Польшча — 26.8.1975),
генерал-лейтэнант (1944).
Скончыў курсы пры Ваенна-марской акадэміі (1929) і курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваен.-паветр. акадэміі (1931). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918, удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч.вайнунам.нач.ВПСВМФ, нач. тылу ВПСВМФ. Да 1956 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРКЕ́ВІЧ (Карл Станіслававіч) (н. 17.10.1926, г. Мазыр),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну ў партызанах, разведчык, з 1944 на фронце. Радавы К. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Германіі: 4 лютага на подступах да г. Франкфурт-на-Одэры, 26 лютага з яго ўдзелам захоплены 2 «языкі», 19—20 крас. на левым беразе Одэра падняў байцоў у атаку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЗЕ́НІКІ,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Навагрудак—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г. Навагрудак, 169 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Наваельня. 378 ж., 147 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Каля вёскі курганны могільнік (10—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЕ́БНІКАЎ (Мікалай Селівёрставіч) (н. 22.7.1914, г. Магілёў),
генерал-лейтэнант (1967). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну на Карэльскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах: камандзір роты, батальёна, нач. штаба, камандзір палка. Удзельнік абароны сав. Запаляр’я, вызвалення Гомельскай вобл., Польшчы, штурму Берліна. Да 1975 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАВІ́ЧЫ,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Няслаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г.п. Акцябрскі, 222 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст. Рабкор. 513 ж., 192 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа. Дом нар. творчасці, б-ка, аддз. сувязі. У Вял.Айч.вайну ў Л. адбыўся Ламавіцкі бой 1942. Помнік партызанцы Р.І.Шаршнёвай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІЧЫ,
вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Раста, на аўтадарозе Магілёў — Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Слаўгарад, 50 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Чавусы. 504 ж., 182 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1929 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як ф-ка гумавых вырабаў «Ардаль». У Вял.Айч.вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1949 здадзены ў эксплуатацыю гумавы цэх, у 1952—3-і цэх мужчынскага, у 1957—7-ы цэх жаночага абутку. З 1994 народнае прадпрыемства «Лідская абутковая фабрыка». Асн. прадукцыя (1999): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗЮКО́Ў (Пётр Ільіч) (2.1.1909, г Гомель — 30.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1943). Брат А.І.Лізюкова. Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1941). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 3-м Бел. франтах: камандзір артыл. дывізіёна, знішчальна-процітанк. артыл. палка, брыгады. Брыгада на чале з Л. вызначылася ў баі ва Усх. Прусіі. Загінуў у гэтым баі.