вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Белая Натапа, паблізу аўтадарогі Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 25 км на З ад г. Мсціслаў, 72 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы. 906 ж., 323 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКО́Ў (Аляксей Іванавіч) (12.8.1904, с. Звягіна Першамайскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 6.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з кастр. 1941, кулямётчык. У кастр. 1943 знішчыў варожы кулямёт з разлікам каля в. Нова-Аляксееўка Віцебскага р-на, адкрыў узводу шлях для атакі. Загінуў у баі, закрыўшы сваім целам камандзіра ўзвода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч.вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎПЕ́НЬ,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на З ад г.п. Лоеў, 93 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Рэчыца. 534 ж., 199 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАВА,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Да 1939 наз. Святое. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 29 км на У ад г. Жлобін, 78 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Салтанаўка. 1147 ж., 428 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МАЛАЎСКІ БОЙ 1942,
бой партызан 125-га атрада імя Сталіна (камандзір С.А.Рыжак) па знішчэнні варожага блокпаста з дотам каля раз’езда Комалава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. 19 чэрв. ў Вял.Айч.вайну. У выніку 1,5-гадзіннага бою з намнога большымі сіламі праціўніка партызаны спалілі будынак блокпаста, знішчылі танк, процітанк. гармату, 2 радыёстанцыі, 15 бочак гаручага і выйшлі з-пад агню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РБУТ (Пётр Юльянавіч) (29.9.1908, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 4.2.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1941). З 1931 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч.вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд., 4-м Укр. франтах. Камандзір танк. брыгады палкоўнік К. вызначыўся ў лютым 1944 у прарыве варожай абароны на Нікапальскім плацдарме (Украіна). Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Андрэй Рыгоравіч) (12.12.1911, в. Дуброва Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. — 5.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Ленінграда: 5.11.1943, калі застаўся адзін з гарматнага разліку, працягваў весці агонь; цяжка паранены, накрыў сабой скрынку з артыл. снарадамі, якая загарэлася, і цаной свайго жыцця прадухіліў выбух. Яго імем названа вуліца ў г. Нароўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Мікіта Конанавіч) (19.5.1914, в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 8.12.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч.вайну на фронце з ліп. 1943. Танк. ўзвод на чале з лейт. К. вызначыўся 4.11.1943 пад Кіевам у баях пры вызваленні пас. Святошына, дзе адрэзаў шлях адступлення ворагу на шашы Кіеў—Жытомір. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Віша, на аўтадарозе Калінкавічы — г.п. Азарычы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на Пн ад г. Калінкавічы, 168 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Халоднікі. 578 ж., 221 двор (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.