вёска ў Пагосцінскім с/с Салігорскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад Салігорска, 130 км ад Мінска, 3 км ад Салігорскага вадасховішча. 737 ж., 334 двары (2003). Базавая школа-сад, Дом культуры, б-ка. Магіла сав. воіна. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.