ЧАПЯЛІ́,

вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Слуцк—Мікашэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 125 км ад Мінска. 490 ж., 240 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)