ЦІШО́ЎКА,

вёска ў Магілёўскім р-не, каля аўтадарогі Магілёў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЗ ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Буйнічы. 1084 ж., 443 двары (2003). 2 лесапіларамы. Сярэдняя і мастацтваў школы, клуб, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)