Вале́нта ’хвароба’ (Бір. Дзярж.): «каб цябе валента кінула», валянтова ’прыпадкі’ (КЭС). З польск.Walenty (?), Параўн. чэш.valentinsky, якое Ф. Барташ тлумачыць так: «Дзіця, народжанае на святога Валянціна, будзе валянцінскае, г. зн. будзе хварэць на прыпадкі» (Барташ, 474).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Kropf
m -(e)s, Kröpfe валлё, валля́к
éinen ~ háben — хварэ́ць на базе́даву хваро́бу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ail
[eɪl]
v.
1) бале́ць, даляга́ць
What ails you? —
а) Што табе́ даляга́е?
б) У чым спра́ва?
2) цярпе́ць, быць хво́рым, хварэ́ць, недамага́ць
She ailed for years — Яна́ недамага́ла гада́мі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.
Той, хто любіць сваю радзіму, свой народ і гатовы для іх на подзвігі. [Атрад] складаўся спачатку толькі з невялікай групы патрыётаў.Брыль.Разам з партызанамі з усімі воінскімі ўшанаваннямі быў пахаваны Цімох Гаравы, слаўны патрыёт сваёй Радзімы.Шчарбатаў.//перан.; чаго. Той, хто шчыра адданы якой‑н. справе, горача любіць што‑н. [Булай:] — Так, трэба быць патрыётам свайго калектыву, хварэць душой за яго справы.Шыцік.
[Ад грэч. patriōtēs — зямляк, суайчыннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуць ’разам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус.плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Streu
f -, -en сало́ма, падсці́лка (для скаціны)
auf der ~ líegen* — разм.хварэ́ць, быць прыкава́ным да ло́жка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Абло́г1, аблога ’неапрацаваная зямля, поле, якое не ўзорваецца некалькі год’, аблогаваць ’зарастаць дзірваном’ (Нас.), аблогам ляжаць ’хварэць’ (КЭС) < ob‑logъ, гл. лог, легчы, ляжаць. Рэканструкцыя на падставе ўкр.обліг, польск.obłóg, славац.obľah. Арэал недастатковы для праславянскай рэканструкцыі. Гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 43.
Абло́г2, аблу͡ог ’пчолы перад раеннем’ (Сержп.) да аблажыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
старэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Станавіцца старым або больш старым. Аміля ж пасля гэтых другіх родаў пачала хварэць і шпарка старэць.Чорны.Матруна да дзяцей у горад паехала. Хату прадае, а купцоў не знаходзіцца. Так і старэе хата.Паўлаў.
2. Станавіцца ўстарэлым. Лепшае з тае творчае спадчыны, якую пакінуў Андрэй Александровіч, не старэе.Звонак.
3.Спец. Мяняць свае ўласцівасці пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Гума старэе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ні́хвець ’недамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск.chwiać ’згібаць, хістаць’, укр.хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні‑ ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг.дыял.нехвелам ’недамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Kránkheit
f -, -en хваро́ба, не́мач
éine akúte ~ — во́страе захво́рванне
an éiner ~ léiden* — хварэ́ць на яку́ю-н. хваро́бу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)