дасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога можна прайсці, падысці. Глухое, даступнае толькі заядлыя рыбакам,.. [возера] сягоння стала зборышчам людзей. Арочка. // Адкрыты для зроку. Даступны для назірання.

2. Магчымы, пасільны для ўсіх, многіх. Даступныя цэны.

3. Лёгкі для разумення, даходлівы. Перадаць думку ў даступнай форме. □ Купала па-майстэрску перадае старажытны тэкст у форме, лёгка даступнай нашаму мастацкаму ўспрыманню. Палітыка.

4. Які лёгка выклікае прыхільнасць да сябе; просты, абыходлівы. Невысокі, кучаравы, у панто[ф]лях і чорнай рабочай кашулі, .. [К. Чорны] быў увесь нейкі хатні, даступны. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Latsch

[-a:-] m -(e)s, -e, Látsche [-a-] f -, -n

1) (ха́тні) панто́фель

2) стапта́ны чараві́к

3) разм. зневаж. чалаве́к з ця́жкай [няўклю́днай] пахо́дкай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КО́ЛЬБЕРГ ((Kolberg) Оскар) (22.2.1814, в. Прысуха Апочынскага пав. Келецкага ваяв., Польшча — 3.6.1890),

польскі этнограф, фалькларыст, кампазітар. Акад. Акадэміі ведаў у Кракаве (1875; чл.-кар. 1873). У 1837 хатні настаўнік (у т. л. ў Гомелі). Пісаў для фартэпіяна паланэзы, мазуркі, кракавякі, рабіў апрацоўкі нар. песень, аўтар оперы «Кароль пастухоў» (1859). Збіраў фалькл.-этнагр. матэрыялы ў Польшчы, Літве, на Беларусі, Украіне, у Венгрыі. Аўтар працы «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы» (1857—90, каля 40 т.). У т. 52 («Беларусь—Палессе», 1968) «Поўнага збору прац» (т. 1—69, 1961—95) змешчаны 723 песні, 105 нотных запісаў, зробленых у наваколлях Віцебска, Кобрына, Ковеля, Магілёва, Мазыра, Мінска, Оўруча, Полацка; 14 казак і паданняў, 33 прыказкі, 16 апісанняў бел. вяселля, 4 — пахавальных абрадаў, нар. лексіка, апісанні адзення і жылля, вераванняў і звычаяў. У раздзеле «Народ» прыведзена шмат выказванняў і думак даследчыкаў пра характар, псіхалогію, светасузіранне беларусаў, матэрыялы пра сац. і эканам. становішча сялян і інш. Шмат матэрыялаў пра гіст. і культ. мінулае многіх мясцін Беларусі, у т. л. Жыровічаў, Міра, Навагрудка і інш. У томе змешчана бібліяграфія па бел. фальклоры і этнаграфіі. Аўтар прац «Казкі з Палесся», «Вясельныя звычаі і абрады з Палесся» (абедзве 1889), «Этнаграфічныя замалёўкі» (т. 1—11, 1882—91).

Літ.:

Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991. С. 5—20.

І.​У.​Саламевіч.

т. 8, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

russet

[ˈrʌsɪt]

1.

adj.

1) руды́

2) сяля́нскі, ха́тні, про́сты

3) пашы́ты з даматка́нага рудо́га сукна́

2.

n.

1) руды́, іржа́вы ко́лер

2) саматка́нае сукно́ рудо́га ко́леру

3) гату́нак я́блыкаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

наста́ўнік, ‑а, м.

1. Той, хто выкладае ў школе. Настаўнік пачатковай школы. Настаўнік сярэдняй школы. Настаўнік хіміі. □ Вакол .. [Фралова] збіраюцца тыя, хто толькі ўчора развітаўся з роднаю школаю, з блізкімі сябрамі і любімымі настаўнікамі. Грахоўскі. // Наогул асоба, якая вучыць чаму‑н. Настаўнік музыкі. Хатні настаўнік.

2. Той, хто наогул з’яўляецца натхніцелем, хто кіруе, вучыць чаму‑н. Духоўны настаўнік. Вялікія настаўнікі пралетарыяту. □ Купала і Колас былі першыя паэтычныя настаўнікі Максіма Танка. Бярозкін.

3. Той, хто дапамагае каму‑н. асвоіць спецыяльнасць на прадпрыемстве, прывівае працоўныя навыкі. Настаўнік моладзі. □ Берагчы час, планаваць яго расход не толькі па гадзінах, а і секундах — найпершы абавязак настаўніка рабочага. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

toy

[tɔɪ]

1.

n.

ца́цка, заба́ўка f.

2.

adj.

1) ца́цачны, прызна́чаны для гульні́

2) ве́льмі мале́нькі

toy dog — мале́нькі ха́тні саба́чка

3.

v.i.

1) гуля́ць, ца́цкацца, забаўля́цца

2) непава́жна ста́віцца, вадзі́ць за нос

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

domestic

[dəˈmestɪk]

1.

adj.

1) ха́тні, дама́шні, сяме́йны

2) дамасе́длівы, які́ лю́біць сяме́йнае жыцьцё

3) сво́йскі

domestic animals/birds — сво́йская жывёла, сво́йскія пту́шкі

4) нутраны́

domestic affairs — нутраны́я спра́вы

2.

n.

ха́тняя рабо́тніца, служа́нка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Спрат ‘начынне’ (Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘памяшканне, месца для захоўвання, сховішча’, ‘месца, дзе можна схавацца’, ‘тайнік’ (ТСБМ, Варл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. спрятъ ‘хатні скарб, гаспадарчыя прылады, начынне’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 186), ст.-бел. спратъ (спрадъ, спретъ) ‘інвентар, маёмасць, рэчы’, ‘прадмет дамашняга туалету’, ‘месца захавання’ з ст.-польск. sprzęt ‘тс’. Польскае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад прыставачнага sprątać, што да прасл. *prętati (гл. пратаць); параўн. Борысь, 572, адкуль, відаць, і спронт ‘шапік для посуду’ (Сл. рэг. лекс.). Няясныя адносіны да серб.-харв. спра̏т ‘паверх’, якое Путанец (Rasprave, 29, 242–245) разглядае як метатэзу *stropъ (гл. строп 2), а вакалізм о > а тлумачыць уздзеяннем субстрата. Сумніўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

family

[ˈfæmli]

1.

n., pl. -lies

1) сям’я́ f.

2) дзе́ці, нашча́дкі

3) род -у m.

4) зна́тнае пахо́джаньне

5) Bot., Zool. сям’я́

2.

adj.

сяме́йны; ха́тні

•

- family line

- family name

- family tree

- in the family way

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ача́г м.

1. Herd m -(e)s, -e, Féuerstelle f -, -n;

2. (месца распаўсюджання) Herd m -(e)s, -e;

ача́г інфе́кцыі Ánsteckungsherd m, Séuchenherd m;

ача́г вайны́ Kríegsherd m;

ача́г культу́ры Wíege [Úrsprung, Áusgangspunkt] der Kultúr;

3. (котлішча) Héimstätte f -, -n;

ха́тні ача́г Heim n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)