ха́тні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ха́тні ха́тняя ха́тняе ха́тнія
Р. ха́тняга ха́тняй
ха́тняе
ха́тняга ха́тніх
Д. ха́тняму ха́тняй ха́тняму ха́тнім
В. ха́тні (неадуш.)
ха́тняга (адуш.)
ха́тнюю ха́тняе ха́тнія (неадуш.)
ха́тніх (адуш.)
Т. ха́тнім ха́тняй
ха́тняю
ха́тнім ха́тнімі
М. ха́тнім ха́тняй ха́тнім ха́тніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ха́тні

1. в разн. знач. дома́шний;

~нія рэ́чы — дома́шние ве́щи;

~няя жывёла — дома́шние живо́тные;

2. спец. (относящийся к хате) избяно́й;

3. ко́мнатный;

~нія кве́ткі — ко́мнатные цветы́;

~няя гаспады́ня — дома́шняя хозя́йка;

~няя рабо́тніца — дома́шняя рабо́тница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́тні, ‑яя, ‑яе.

1. Які мае адносіны да хаты. Хатняе акно. □ Скрозь хатнія дзверы далятае з холаду, з сенцаў, размова. Гарэцкі. // Прызначаны для хаты, для бытавых патрэб. Хатні тэлефон. Хатнія туфлі. □ Ложкі, крэслы — усе хатнія рэчы Зачахліў, каб сынам зберагчы. Калачынскі. Але асабліва любіў.. [настаўнік] займацца хатняй гаспадаркай: рэзаў і калоў дровы, насіў ваду, майстраваў.. полкі і полачкі, табурэткі і лаўкі. Якімовіч. // Звязаны з доглядам хаты, з сямейнымі клопатамі. І я люблю прытулак хатні — Парадак поўны, прыгажосць. Агняцвет. Пазней мы даведаліся, што Люба выконвае дома амаль усю хатнюю работу. Бяганская. / у вобразным ужыв. Вершы, як хатняе цяпло ці добрае віно, пачалі размякчаць.. [Вользіну] застылую душу. Шамякін. // Прыгатаваны ў хаце, у хатніх умовах. П’е з конаўкі жанчына Халодны хатні квас. Куляшоў.

2. Прыватны, сямейны. Хатняе выхаванне. □ Каб зарабіць на пражыццё, Змітрок Бядуля становіцца хатнім настаўнікам, вучыць местачковых дзяцей пісаць і чытаць. Каваленка.

3. Просты, свойскі. Марына не бачыла ў .. [Собіча] такога твару і не думала, што можа быць вось такі — не начальніцкі, не дзелавы, а самы звычайны, нейкі хатні, просты. Скрыган. — Калі ласка. І мне цікава, — з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт. Караткевіч.

4. Які расце, гадуецца пры хаце, у хаце. Хатнія жывёлы. □ Заўсёды шмат мела.. [доктарыха] садовых і хатніх кветак. Чорны. // Які водзіцца ў хаце. Цяжкія раны наносіць драўляным пабудовам хатні грыб. Гавеман.

5. у знач. наз. ха́тнія, ‑іх. Члены сям’і. Калі.. [Андрэй] быў настаўнікам, дык часта пасылаў сваім хатнім грошы. Колас. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметная сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх. Чарнышэвіч.

•••

Хатні скарб — каштоўнасці, пажыткі, маёмасць.

Хатняе заданне — заданне вучням, якое неабходна выканаць дома.

Хатняя гаспадыня гл. гаспадыня.

Хатняя работніца гл. работніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́тні, -яя, -яе.

1. гл. хата.

2. Прыватны, сямейны.

Х. настаўнік.

3. Просты, свойскі.

4. Прыручаны, не дзікі.

Хатнія жывёлы і птушкі.

5. у знач. наз. ха́тнія, -іх. Члены сям’і.

Атрымаў ліст ад сваіх хатніх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́тні Haus; Famlilen-, häuslich;

ха́тняя гаспады́ня Husfrau f -, -en;

ха́тнія абста́віны Famli¦enangelegenheiten pl;

ха́тні а́рышт юрыд Hus¦arrest m -(e)s, -e; вайск usgangssperre f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ха́та, -ы, ДМ ха́це, мн. -ы, хат, ж.

1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.

2. Унутраная частка такой пабудовы.

Х. была чыста прыбрана.

За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).

3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.

Пасёлак у дваццаць хат.

|| памянш. ха́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ха́тні, -яя, -яе (да 1 і 2 знач.).

Хатнія дзверы.

Хатнія рэчы.

Хатняя работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

избяно́й ха́тні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

У дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы: хатні настаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажы́так, -тку, м.

Тое, што нажыта, набыта, куплена.

Хатні н.

|| прым. нажытны́, -а́я, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трус¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Невялікі хатні грызун сямейства заечых, а таксама яго футра.

|| прым. трусі́ны, -ая, -ае.

Трусінае мяса.

Т. каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)