абды́мкі, ‑аў; адз. няма.

Ахопліванне рукамі каго‑н. (выказваючы пачуцці радасці, замілавання і пад.). Людзі кінуліся да Васіля Іванавіча, ледзь не заціснулі.. у абдымках, падхапілі на рукі. Лынькоў.

•••

З распасцёртымі абдымкамі — з радасцю, прыветна (сустрэць, прыняць і пад.).

Кідацца (кінуцца) у абдымкі гл. кінуцца.

Схапіць у абдымкі гл. схапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роня́ться страд.

1. упуска́цца; губля́цца;

2. губля́цца;

3. апуска́цца;

4. раня́цца;

5. кі́дацца, цадзі́цца;

6. прыніжа́цца, тра́ціцца; см. роня́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́спач, ‑ы, ж.

Стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу, выкліканы якім‑н. няшчасцем, непрыемнасцю і пад. Ніколі не трэба кідацца ў роспач, а цярпліва і настойліва дамагацца свайго. Асіпенка. [Пятро:] — Рыба сплыла... Увесь улоў. Вось я і крычу ад роспачы! Ваданосаў. — Трэцяя брыгада нашу жняярку забрала! — з роспаччу крыкнула Вольга. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́каццакідацца туды-сюды’ (Бяльк.), мы́каць ’насіцца, вазіцца з чым-небудзь’ (Юрч.). Укр. лемк. ми́катися, рус. мы́каться, н.-луж. mykaś, польск. mykać się, pomykać, чэш. mykati se ’тс’, серб.-харв. ми̏цати се ’рухацца, варушыцца, перасоўвацца’. Да імкну́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dash2 [dæʃ] v.

1. імча́цца, кіда́цца;

She dashed into the shop. Яна ўляцела ў краму.

2. кіда́ць, шпурля́ць

dash off [ˌdæʃˈɒf] phr. v. чыркану́ць, чы́ркнуць (запіску)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перемётыватьсяI несов.

1. перакіда́цца, перахо́дзіць; см. переметну́ться;

2. страд. перакіда́цца, перакі́двацца; пераклада́цца, перакла́двацца; кі́дацца, склада́цца, скла́двацца; см. перемётыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пярэ́мут: пярэмутам ляцець ’стрымгалоў, без аглядкі’ (Наша Ніва, 1999, 12 ліп.), пырэ́мытуш ’тс’ (Клім., Сл. Брэс.), пярэ́мяццю ’тс’ (Сцяшк.). Відаць, звязана з мітусі́цца, мятушы́ццакідацца, мільгаць’, параўн. мі́тусь, мята́ць (гл.), польск. przemiatać ’перакідаць’, з палескай дыялектнай фанетыкай (і > ы; ы > у).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stand out

а) выдава́цца, вытырка́цца, утвара́ць вы́ступ

б) вылуча́цца; кі́дацца ў во́чы

в) не здава́цца, трыма́цца

г) вы́трываць да канца́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dart2 [dɑ:t] v.

1. кі́дацца, кі́нуцца, ры́нуцца (куды-н.)

2. кіда́ць, кі́нуць (таксама перан.);

dart an angry look at smb. кі́нуць зло́сны по́зірк на каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ке́знуцца ’капрызіце, непакоіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Лексічнае пранікненне з балт. Параўн. літ. kelzołis, keiziotis ’валтузіцца, кідацца’ (там жа, 456). Балтыйскае паходжанне пацвярджаецца таксама геаграфіяй беларускага слова. Параўн. яшчэ кезам (гл.) у фразе «кезам прайшла калʼа нас, нʼичога пʼе сказала» (Сцяшк. Сл., 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)