Пярэ́мут: пярэмутам ляцець ’стрымгалоў, без аглядкі’ (Наша Ніва, 1999, 12 ліп.), пырэ́мытуш ’тс’ (Клім., Сл. Брэс.), пярэ́мяццю ’тс’ (Сцяшк.). Відаць, звязана з мітусі́цца, мятушы́цца ’кідацца, мільгаць’, параўн. мі́тусь, мята́ць (гл.), польск. przemiatać ’перакідаць’, з палескай дыялектнай фанетыкай (і > ы; ы > у).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)