кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. кінуцца.

2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.

К. снежкамі.

3. перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).

К. добрымі працаўнікамі.

Нельга к. грашамі.

4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна; гадавацца без належнага догляду (разм.).

Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.

Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.

Асою ў вочы кідацца (разм., неадабр.) — быць вельмі назойлівым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кіда́юся кіда́емся
2-я ас. кіда́ешся кіда́ецеся
3-я ас. кіда́ецца кіда́юцца
Прошлы час
м. кіда́ўся кіда́ліся
ж. кіда́лася
н. кіда́лася
Загадны лад
2-я ас. кіда́йся кіда́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час кіда́ючыся

Іншыя варыянты: кі́дацца.

Крыніцы: krapivabr2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кі́дацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кі́даюся кі́даемся
2-я ас. кі́даешся кі́даецеся
3-я ас. кі́даецца кі́даюцца
Прошлы час
м. кі́даўся кі́даліся
ж. кі́далася
н. кі́далася
Загадны лад
2-я ас. кі́дайся кі́дайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час кі́даючыся

Іншыя варыянты: кіда́цца.

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кіда́цца несов.

1. (бросать друг в друга) броса́ться, кида́ться;

2. броса́ться, устремля́ться;

3. разг. па́дать;

4. (нападать) броса́ться, кида́ться;

5. (прыгать, устремляться вниз) кида́ться, броса́ться;

6. (в сторону) броса́ться, шара́хаться;

2-6 см. кі́нуцца 1-5;

7. (не дорожить кем-, чем-л.) броса́ться;

8. (кое-как жить) мы́каться; го́ре мы́кать;

асо́ю ў во́чы к. — лезть в глаза́ осо́ю;

к. ў но́гі — па́дать (припада́ть) к нога́м;

к. на шы́ю — (каму) броса́ться на ше́ю (кому);

к. сло́вамі — броса́ться слова́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мітусліва рухацца. [Карась] кідаўся па днішчы лодкі і зяхаў жабрамі. Лобан. // Рассыпацца, разбягацца (пра многіх). Жывёла кідаецца ў бакі, топча спелае жыта. Паўлаў.

2. Разм. Жыць у беднасці, горы; перабівацца. Кідаецца, б’ецца Сцяпан: і ў сваёй гаспадарцы ўсё перарабіць і на людзей, як вол, варочае. Чарнышэвіч. // Гадавацца без патрэбных умоў, без належнага догляду. Дома дзед і бабка не вельмі былі рады лішняму роту, але ўжо калі з’явіўся чалавек на свет, дык нічога не паробіш, як-небудзь няхай кідаецца. Астрэйка.

кіда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Кідаць у каго‑, што‑н. чым‑н. або адзін у аднаго. Кідацца снежкамі. □ Між парт гойсалі вучні, кідаліся шапкамі. С. Александровіч. // перан. Не даражыць кім‑, чым‑н. Кідацца грашамі. □ [Наталля:] Харошыя людзі не так часта трапляюцца, каб імі кідацца. Крапіва.

2. Спешна накіроўвацца, бегчы куды‑н., да каго‑, чаго‑н. Выскаквалі з двароў дзеці, стрымгалоў кідаліся да калёс, крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў. Шэсць чалавек на конях кідаюцца на дарогу ў бок лясоў. Чорны. // Парывацца, імкнуцца да каго‑н. з якімі‑н. пачуццямі. Кідацца на шыю. □ Шалёхін парывіста ўстае, кідаецца да дзеда Талаша. Колас. // Нападаць, накідвацца на каго‑, што‑н. Сабака кідаецца на незнаёмага. □ Заўважыў Патапавіч вулей таму, што гулі пчолы і падчас кідаліся на чалавека. Кулакоўскі. // З прагнасцю брацца, прымацца за што‑н. Кідацца на ежу. □ — Здавалася б, адпачываць трэба, а ён кідаецца, як галодны, на работу. Чыгрынаў.

3. Тое, што і кідацца (у 1 знач.). Кідацца ў гарачцы. Кідацца ў сне.

4. (з інф. і са словамі, якія абазначаюць дзеянне). Паспешліва, імкліва пачынаць якое‑н. дзеянне. Кідацца дапамагаць. Кідацца ў спрэчку. □ [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца. М. Стральцоў.

5. Разм. Скакаць, падаць уніз. Мужчыны распраналіся ў лесе, пад дубамі, і з высокага абрыву кідаліся ў ваду. Шамякін. // Імкліва садзіцца, класціся. Рыгор кідаўся ў падушку і засыпаў. Гартны. [Коля] усх[оплі]ваўся, а пасля зноў кідаўся на ранейшае месца. Чорны.

6. Зал. да кідаць (у 1, 2 знач.).

•••

Кідацца словамі — гаварыць неабдумана, не адказваючы за свае словы.

Кідацца ў абдымкі да каго — наладжваць блізкія сяброўскія адносіны з кім‑н., выяўляць асаблівую прыхільнасць да каго‑н.

Кідацца ў амбіцыю — пакрыўдзіўшыся, выказваць нязгоду, незадавальненне.

Кідацца ў вочы — прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным.

Кідацца ў істэрыку — выяўляць ва ўчынках і ў паводзінах вялікую нястрыманасць, узбуджанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́дацца

1. (мітусліва рухацца) (sich) stürzen;

2. гл. кінуцца;

3. (жыць у галечы, перабівацца) sich über Wsser hlten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Хутка рынуцца куды-н.

К. на дапамогу.

К. на ворага.

К. за кім-н.

2. Паспешліва, імкліва пачаць якое-н. дзеянне.

К. ў спрэчку.

К. дапамагаць.

3. Праявіць моцнае імкненне да каго-н. у выражэнні якіх-н. пачуццяў.

К. на шыю.

4. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.

Сабака кінуўся на незнаёмага.

5. Скокнуць з вышыні.

К. з берага ў рэчку.

Кінуцца ў вочы — стаць асабліва прыметным.

|| незак. кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кіда́ццакідацца, мітусліва рухацца’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Касп.), ’жыць у беднасці, горы, перабівацца’ (ТСБМ, Шат., Жд. 2), ’адмаўляцца, цурацца’ (Нас.). Гл. кідаць.

Кідацца ’гадавацца (пра свіней)’ (Нар. словатв.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́ла, у знач. вык. (разм.).

Уцякаць, кідацца наўцёкі.

Дзеці ўрассыпную ды д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць кідацца.

З. ў роспачы.

З. гразёю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)