кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. гл. кінуцца.
2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.
К. снежкамі.
3. перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).
К. добрымі працаўнікамі.
Нельга к. грашамі.
4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна; гадавацца без належнага догляду (разм.).
Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.
Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.
◊
Асою ў вочы кідацца (разм., неадабр.) — быць вельмі назойлівым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)