грэ́бцісяіграбці́ся, грабуся, грабешся, грабецца; грабёмся, грабяцеся; пр. гробся, граблася і граблася, грэблася і граблося; незак.
1.Капацца, разграбаць што‑н. лапамі, пальцамі. Пасярод вуліцы заклапочана грабецца вялізны певень з чарадою кур — шукаюць спажывы.Палтаран.[Мацевіха] была на полі. Юрка гробся ў зямлі побач з ёю.Чорны.
2.Разм. Плысці, пасоўвацца, грабучы чым‑н. Грэбціся да берага. □ Павольна адзінокі параходзік Грабецца супраць круталобых хваль.Блатун.//перан. Імкнуцца да чаго‑н., пераадольваючы цяжкасці. — Не ў мае пяцьдзесят пяць год такую прамудрасць засвойваць, няхай ужо сыны мае.. на гэту справу грабуцца.Лынькоў.
3.Зал.да грэбці (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск.колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Камсі́ць ’біць таўхлямі’ (мсцісл., З нар. сл.), камсаць ’моцна біць, лупцаваць’ (мсцісл., Мат. Маг.), комшаць ’жаваць’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). камишніца ’цёртая салома’ (Сцяшк. Сл.), комшыцца, камшоліцца ’капацца, марудзіць’ (слаўг., Нар. словатв.), камшыць, комкаць ’ляпіць снег у камок’, ’змяць адзежыну’ (КЭС, лаг.), камшыць ’камячыць’ (ТСБМ) і комшъць, комкъць ’прагна есці’ (міёр., Нар. сл.), комчаць ’комкаць’, комшаны ’мяты, цёрты’ (ТС). Шматлікія прыклады-адпаведнікі з іншых слав. моў гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180. Прасл.konibsati ’рваць, глытаць вялікімі кавалкамі’, дзеяслоў з ‑s‑ нарашчэннем кораня, да копгъ > ком. камяк (гл.). Параўн. таксама Слаўскі, 2, 393.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́хацца ’збірацца, рыхтавацца, поркацца, капацца, шавяліцца’ (ТС), ря́хацца ’паціху, марудна збірацца’ (Растарг.). Параўн. укр.ра́ха́тися, ря́хатися ’збірацца, рухацца’, рус.дыял.ря́хнуться ’крануцца, сыйсці з месца’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1986–1987, 148), да прасл.*raxati, *rexnǫti, дзе x < sk (> *resk‑ з першасным значэннем ’драць’ — ’плясці’), у аснове семантыкі — рэзкі рывок, штуршок як пачатак руху. Параўн. таксама Фасмер, 3, 449 (рус.раха́ть, рахну́ть ’кідаць; гнаць’, мяркуецца, узыходзяць да гукапераймання); SEK, 4, 189, 193 (фармальна блізкія каш.rakować są ’выпраўляцца, збірацца ў дарогу’, rëknǫ́c ’крануцца, скіравацца’ выводзяцца з ням.regen ’кранаць, рухаць’, rücken ’крануцца, пасунуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bobrować
незак.
1. шнарыць, капацца;
bobrować w komorze — шнарыць у каморы;
2. гойсаць, бегаць;
bobrować z psami po lesie — гойсаць з сабакамі па лесе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ашу́шкацца ’надзець на сябе многа адзежын’ (Нас., Чач., КЭС, лаг.), ошушкацца (КСТ), абшушкацца ’цёпла адзецца’ (КСП), ушушкацца (Бір. Дзярж.), нашушкацца (таўбц., жыт., петрык., брагін., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад шушкацца ’цёпла апранацца, укрывацца’, што звязана з шушкацца ’капацца, шастаць; паволі і ціха што-небудзь рабіць’, да семантыкі параўн. копша ’занадта цёпла адзеты чалавек; той, хто капаецца, павольна працуе’, параўн. варыянты з х і ст у корані: нашухацца ’адзецца цёпла і многа’ (КСТ) і нашуштацца (нашустацца) ад шухацца, шустацца (па тэрміналогіі Махэка — «ch‑» і «st‑intensivum», параўн. чэш.ošoust, ošusta ’абарванец’ і славац.ošuchaný ’абарваны’, гл. Махэк₂, 619, 629), што можна разглядаць як вынік кантамінацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kláuben
vt выбіра́ць (гарох); выкалу́пваць (разынкі з пірага)
in der Náse ~ — калупа́ць у но́се
an jédem Wórte étwas zu ~ fínden* — чапля́цца да ко́жнага сло́ва
in Háaren ~ — капа́цца ў дро́бязях, быць дро́бязным
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
калупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1.Капацца, корпацца ў чым‑н., дастаючы што‑н. [Дзеці] калупаліся ў шчылінах скал, ловячы маленькіх рыбак.Маўр.Чухноўскі ўзяў запалку з парабка.., што ляжаў на стале, і стаў калупацца ёю ў люльцы.Пестрак.//перан. Корпацца ў чым‑н., важдацца з чым‑н. Хлапец.. пусціўся на святло і хутка ўбачыў, што шафёр нечага калупаецца ў маторы.Кулакоўскі.Камера лопнула, і.. [Міхась] доўга калупаўся з колам.Кавалёў.
2.перан. Займацца справай, якая патрабуе карпатлівай, працяглай працы; рабіць што‑н. няўмела і марудна. З самага ранку і да вечара калупаўся Мікіта ля хаты, каля стагоў і хлява.Галавач.//учым. Залішне старанна аналізаваць, разбіраць што‑н. нязначнае, дробязнае. Нецікава было весці далей гутарку ў гэтым тоне і калупацца ў людскім брудзе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус.дыял.поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр.пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск.porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж.porać, н.-луж.poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш.parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр.ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус.ру́шить ’разбураць’, польск.ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж.rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш.rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац.rušiť ’крануцца, рушыць’, славен.rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв.ру̏шити ’разбураць’, балг.ру́ша ’тс’, ст.-слав.роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ.raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат.ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ.rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл.rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл.*rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.