САБАЛЕ́НКА Раман Карпавіч (15.10.1907, в. Сабалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1975),
бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі пед. тэхнікум (1929), вучыўся ў Гомельскім пед. ін-це (1933—35). Працаваў у рэдакцыях газет, час. «Маладосць», у 1957—66 нам.гал. рэдактара газ. «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1928. Аўтар паэмы «Брагінь» (1935); зб-каў вершаў «З родных крыніц» (1950), «Мая эстафета» (1954); кніг прозы «Жменя зярнят» (1957), «Сустрэчы» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «З пройдзеных дарог» і «Паляўнічыя боты» (гумарыст. апавяданні, абедзве 1962), «Незамужняя ўдава» (1965), «Пад дажджом і сонцам» (1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973); кнігі нарысаў пра дзеячаў бел. л-ры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975). Аповесці «Юнацтва ў дарозе» (1956—60), «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё», 1961), «Былое застаецца ў сэрцы» (1963) склалі трылогію «Іду ў жыццё» (1968). У творах паказваў людзей працавітых, адданых сваёй справе, сумленных, шчырых, выкрываў вытокі бездухоўнасці, мяшчанства. Лепшыя творы адметныя складанасцю псіхал. канфліктаў, прасякнуты высокім маральным пафасам. Іх мова сакавітая, нар., насычаная спецыфічнай дыялектнай ці прафес. лексікай.
Тв.:
Выбр. творы Т. 1—2. Мн., 1967—68;
Выбранае. Мн., 1977;
Творы. Т. 1—2. Мн., 1983.
Літ.:
Карпаў У. Раман Сабаленка // Полымя. 1963. № 7;
Александровіч С. Згадваючы далёкае і блізкае // Там жа. 1967. № 10;
Шамякіна Т. След у літаратуры // Там жа 1977. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арэо́лм.
1. (ззянне) Schein m -(e)s, -e;
2. (слава, пашана) Aureóle f -, -n; Nímbus m -, -se; Héiligenschein m -s, -e;
3. (фота) Líchthof m -(e)s, -höfe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
zorza
ж. заранак; золак; світанак; досвітак; світанне;
zorza wstaje — світае;
zorza wolności — заранак свабоды;
zorza północna (polarna) — паўночнае ззянне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паля́рныв разн. знач. поля́рный;
~ная зо́на — поля́рная зо́на;
п. клі́мат — поля́рный кли́мат;
~ныя хара́ктары — поля́рные хара́ктеры;
○ п. дзень — поля́рный день;
~ная ноч — поля́рная ночь;
п. круг — поля́рный круг;
~нае ззя́нне — поля́рное сия́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Glanzm -es, -e бляск, гля́нец, ззя́нне;
im ~e des Rúhmes stéhen* быць у зені́це сла́вы;
~ gében* наво́дзіць бляск [гля́нец]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
jasność
ж.
1. яркасць;
jasność żarówki — яркасць лямпачкі;
2. бляск; святло; ззянне;
3. яснасць; празрыстасць; чысціня;
4. яснасць, зразумеласць, дакладнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЧУКО́ЦКАЯ АЎТАНО́МНАЯ АКРУ́ГА.
Размешчана на крайнім ПнУРас. Федэрацыі. Утворана 10.12.1930. Займае Чукоцкі паўвостраў, прылеглую ч. мацерыка і а-вы Урангеля, Аён, Ратманава і інш., абмываецца Усх.-Сібірскім, Чукоцкім і Берынгавым морамі. Пл. 737,7 тыс.км². Нас. 75,3 тыс.чал. (2001), гарадскога 68%. Цэнтр — г.Анадыр. Гарады: Білібіна, Певек.
Рэльеф пераважна гарысты. На ПнУ — Чукоцкае нагор’е (выш. да 1843 м), на З — Анюйскі хр., у цэнтры — Анадырскае пласкагор’е, на Пд — адгор’і Каракскага нагор’я. Карысныя выкапні: золата, волава, вальфрам, ртуць, медзь, каменны і буры вугаль, газ і інш. Клімат суровы: на ўзбярэжжы марскі, ва ўнутр. раёнах рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -15 да -39 °C, ліп. 5—10 °C. Ападкаў 200—500 мм за год. Пашырана вечная мерзлата. Гал. рэкі — Анадыр з прытокамі Майн, Белая, Танюрэр, Вялікая, Амгуэма, Амалон, Вял. і Малы Анюй. Шмат азёр. Глебы пераважна горна-тундравыя і тарфяна-глеевыя. Расліннасць тундравая і лесатундравая, на ўзбярэжжы і астравах арктычная пустыня. Запаведнік — Востраў Урангеля.
Асн. галіна прам-сці — горназдабыўная (золата, волава, вальфрам, ртуць, каменны і буры вугаль). Горна-абагачальныя камбінаты ў гарадах Білібіна, Певек, г.п. Эгвекінот, Іульцін і інш. Выпрацоўка электраэнергіі 613 млн.кВт∙гадз (2000). Білібінская АЦЭЦ, Чаўнская і Анадырская ЦЭЦ, Берынгаўская і Эгвекіноцкая ГЭС, плывучая электрастанцыя «Паўночнае ззянне» на мысе Шміта. Рамонтна-мех., суднарамонтныя, харч. прам-сці (рыбазавод, мяса-малочныя камбінаты) прадпрыемствы. Аленегадоўля. Рыбалоўства, паляванне на пушнога і марскога звера. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, птушак. Зверагадоўля. Парнікова-цяплічная гаспадарка. Асн. віды транспарту — марскі і паветраны. Марскія парты: Певек, Правідзення, Анадыр, Эгвекінот. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 1279 км. Суднаходства па рэках Анадыр, Вялікая, Вял. і Малы Анюй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Nímbusm -, -se
1) німб, арэо́л, ззя́нне
2) перан. прэсты́ж;
j-m den ~ néhmen*, j-n séines ~ entkléiden развянча́ць каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
арэо́л, ‑у, м.
1. Круг ззяння, бляску вакол светлавой кропкі, распаленага прадмета. Арэол Месяца. □ А яскравае сонца са сваіх праменяў саткала бліскуча-залацісты арэол над Пасекамі.Чарот.//Ззянне, якое малюецца па абразах, карцінах рэлігійнага зместу і пад. вакол галавы або над галавой бога ці святога як сімвал боскасці, святасці; німб.
2.перан.; чаго або які. Атмасфера славы, пашаны і пад., якая акружае каго‑, што‑н. Арэол славы, прыгажосці.
3.Спец. Светлая палоса, якая ўтвараецца на фатаграфічным здымку вакол ярка асветленых бліскучых прадметаў або тых, што свецяцца.
[Ад лац. aureolus — пазалочаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арэо́л
(фр. auréole, ад лац. aureolus — пазалочаны)
1) светлы круг, ззянне вакол сонца, зорак і іншых яркіх прадметаў, 2) німб вакол галавы чалавека як сімвал святасці ў рэлігійным мастацтве;
3) зона паблізу радовішчаў, дзе назіраецца павышаная колькасць рудаўтваральных элементаў або іх спадарожнікаў;
4) перан. атмасфера славы, павагі, якая акружае каго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)