Прыкме́ціць ’убачыць, звярнуць увагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́та ’прыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл.*kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пабая́цца, ‑баюся, ‑баішся, ‑баіцца; зак., каго-чаго, зінф., здадан.сказам і без дап.
Адчуць некаторы страх; не адважыцца зрабіць што‑н. [Міхась:] — Усё, наша задума правалілася... [Алесь:] — Думаеш, моладзь пабаіцца завірухі?..Сіняўскі.Гітлераўцы, не ведаючы мясцовасці, пабаяліся заходзіць далёка ў пушчу.В. Вольскі.[Варташэвіч] пабаяўся, што мяне заўважаць, апусціў бінокль і накіраваў свайго каня ў гушчар.Карпюк.
•••
Пабойся (пабойцеся) бога — май сумленне; злітуйся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ігнарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Знарок не заўважыць (не заўважаць); пагардліва паставіцца (ставіцца) да каго‑, чаго‑н. Адчуваючы хісткасць свайго становішча ў інстытуце, .. [Юрка] даў сабе поўную волю ў сям’і — пачаў ігнараваць айчыма, маці.Карпаў.// Не прымаць пад увагу чаго‑н., не рэагаваць, не адказваць на што‑н. — Мы не можам ігнараваць скаргі. Будзем разглядаць заявы і пільна правяраць.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
descry
[dɪˈskraɪ]
v.t. -scried, -scrying
заўважа́ць, згле́джваць, угле́джваць
to descry a way out of one’s troubles — знайсьці́ вы́йсьце з сваі́х кло́патаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dostrzegać
dostrzega|ć
незак. прыкмячаць, заўважаць;
~m go w tłumie gości — я заўважаю яго ў натоўпе гасцей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Разм.
1. Пераняць некаторыя жаночыя рысы характару (пра мужчыну).
2. Перастаць сачыць за сабою, апусціцца, агрубець (пра жанчыну).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ма́рка ’значок аплаты паштовых і інш. збораў’, ’кляймо прадпрыемства на тавары’, ’гатунак, тып тавару, вырабу’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. мовы, у якой з новав.-ням.Marke ’адзнака, знак’ < с.-в.-ням.marc ’тс’, спачатку ў сярэдневякоўі ’пагранічны знак, абазначэнне граніц’ < merken ’адзначаць’ (Фасмер, 2, 574). Ст.-бел.марковати ’тс’, аднак са ст.-польск.markować, якое таксама з с.-н.-ням.merken ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Чартко, Пыт. мовазнаўства і метад., 122). Сюды ж маркаваць ’намячаць радкі для пасеву’ (зэльв., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыклі́ка ’прэтэнзія, прычына да незадаволенасці; прымета, від; напасць; праклён’ (Нас.), пры́кліка ’прычына, падстава’ (Кос., Растарг.); сюды ж прыклю́к ’прычына, прычэпка’ (пін., Нар. лекс.) з дыялектным чаргаваннем націскнога галоснага і пры́кляўка ’зачэпка, падстава’ (жлоб., Мат. Гом.) з суфіксальным фармантам на месцы ўсечанай часткі кораня. Да клі́каць ’голасна зваць’ (гл.), параўн. прыкляка́ць ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Мат. Гом.) < прасл.*klikati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 41) з далейшым семантычным развіццём. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне, параўн. рус.смал., зах.-бранск.при́клика, пры́клика ’прычына, падстава, нагода’, бранск. ’абгавор, паклёп’, смал.при́клик ’нагода, падстава’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).
Безыменны палец.
2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).
Поршневы п.
◊
Праз пальцы глядзецьна каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.
Ведаць як свае пяць пальцаўкаго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.
Пальцам паказвацьна каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.
|| памянш.па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым.па́льцавы, -ая, -ае.
П. сустаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)