сакрата́р, ‑а, м.

1. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю якой‑н. арганізацыі або перапіску і справы прыватнай асобы. Сакратар канцылярыі. Асабісты сакратар. □ Дзядзька Рыгор сказаў сакратару, каб напісаў дзеду даведку. Якімовіч.

2. Асоба, якая піша пратакол сходу, пасяджэння і пад. Сакратар сходу, заслухаўшыся, нічога не пісаў. Шахавец.

3. Выбарны кіраўнік якой‑н. арганізацыі, якога‑н. органа. Сакратар райкома партыі. Сакратар Саюза пісьменнікаў. □ Камсамольска сакратар гаварыў маладым, звонкім голасам. Кавалёў. Сёння запрашаць на сход прыйшоў сам сакратар калгаснага партбюро Глеб Званец. Дуброўскі.

4. Асоба, якая загадвае арганізацыйна-выканаўчым аддзелам якой‑н. установы. Вучоны сакратар інстытута. □ Рэдактара яшчэ не было. Лабановіча прыняў сакратар рэдакцыі, малады, бялявы, прылізаны чалавек. Колас.

5. Драпежная птушка афрыканскага кантынента з доўгімі нагамі і чубам на галаве ў выглядзе гусінага пяра.

[Фр. secrétaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымаўля́ць, прымоўля́ць ’прыгаворваць; угаворваць; папракаць; прыгаворваць пры варажбе; прыварожваць’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), ’ужываць прымаўкі, прыказкі’, ’галасіць’, ’наймаць’ (шчуч., віл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж вытворныя: пры́маўка, прымо́ўка ’ўстойлівы выраз; прыгаворка; папрокі; лаянка; словы, якія выкарыстоўваюцца пры чараванні, варажбе’ (Шпіл., Гарб., Нас., Байк. і Некр., Касп., Растарг., Яруш., ТСБМ; глыб., ганц., Сл. ПЗБ; ТС), ’нагавор; заклінанне’ (Ян.), ’урокі’ (кіраў., ЛА, 3), прымо́ўны ’хвароба, якая лечыцца замовамі, прымаўленнем’ (Нар. Гом.), ст.-бел. примолвяти ’заклінаць’, примолвение ’замова, заклінанне’ (Сл. Скарыны). Ад мо́віць (гл.). Падобна на тое, што значэнне ’прыгаворваць пры варажбе; замаўляць’ было першасным, параўн. стараж.-рус. примълвление, примолвление ’замова, заклінанне’, примълва, примолва ’прыгавор’, рус. дыял. прима́вливать, примо́влитьзапрашаць (у госці)’, укр. примовля́ти ’прыгаворваць, прымаўляць; гаварыць, казаць, умешвацца ў размову’, при́мівка, при́мовка, примо́вля ’прыказка, прымаўка’, примо́ва ’замова’, примовля́ння ’прыгаворка; замова’, примі́вник ’чараўнік, які лечыць замовамі, шаптун’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 491–492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садзі́цьзапрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр. сади́ти, саджу́, рус. сади́ть, сажу́, стараж.-рус. садити, ст.-слав. садити, польск. sadzić, sadzę, в.-луж. sadźiś, н.-луж. sajźić, чэш. saditi, славац. sadiť, серб.-харв. са́дити, са̑дим, славен. sadíti, sadím, балг. садя́, макед. сади. Праслав. *sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл. *sěsti ’сесці’. Роднасныя літ. sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус. saddinna ’ён ставіць’, ensadints ’той, які ўстаўлены’; гоц. satjan ’саджаць’, ірл. suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд. sādáyati ’садзіць’, ірл. sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nötigen vt (zu D)

1) прымуша́ць (каго-н. да чаго-н.), прымуша́ць (каго-н. рабіць што-н.)

2) насто́йліва запраша́ць [упро́шваць] (што-н. рабіць);

er lässt sich nicht ~ ён не прымуша́е сябе́ ўпро́шваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абе́д м.

1. Mttagessen n -s, -; Mttagsmahl n -s, -e i -mähler (высок.);

2. (абедзенны перапынак) Mttagspause f -, -n;

зва́ны абе́д Fstessen n, Gstmahl n;

запраша́ць на абе́д zum Mttagessen inladen*;

пе́рад абе́дам vrmittags, am Vrmittag;

пасля́ абе́ду nchmittags, am Nchmittag;

даць абе́д у го́нар каго-н. ein ssen [ein Diner [-´ne:] zu j-s hren geben* (высок.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стол, стала, м.

1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах (ножках), часам з шуфлядамі, тумбачкамі, на які кладуць, ставяць што‑н. Пісьмовы стол. Кухонны стол. Чарцёжны стол. □ З поля гадзінкаю шэрай Вярнуся, сяджу за сталом, Краплюся паціху вячэрай, Лучынка міргае агнём. Купала. Маці паставіла на стол усяго, што толькі было ў іх. Чорны. Зайшоў у свае сцены, і тут табе ўсё: вось твой стол, сядай за яго і што хочаш — еш, чытай, пішы, лічы. Ракітны.

2. У выразах, якія абазначаюць: прыём ежы, яда. За сталом (у час яды). Садзіцца за стол (садзіцца есці). Уставаць з-за стала (уставаць, кончыўшы есці). Ісці да стала (ісці есці). Запрашаць да стала (запрашаць есці). Накрыць (на) стол (прыгатаваць усё для яды). Прыбраць са стала (пасля яды прыбраць посуд, рэшткі яды). Сабраць на стол (прыгатаваць, паставіць усё неабходнае для яды). □ Не хачу з імі [багатымі] быць за сталом, На сваё паніжэнне глядзець, Як, мінаючы чаркай з віном, Ад парогу накажуць сядзець. Купала. Адным словам, Сымон Карызна сеў за стол у добрым гуморы. Зарэцкі. Стол накрылі ў пакоі, які займалі немцы. Новікаў. // Сталаванне, харчаванне. К вечару другога дня .. [Кастравіцкі] знайшоў сабе стол — у вёсачцы, размешчанай па суседству з біястанцыяй. Навуменка.

3. Страва, ежа; тое, што гатуюць, падаюць для яды. Затраты на стол. Рабіць разнастайныя свой стол. // з азначэннем. Від стравы, ежы; рэжым харчавання. Вегетарыянскі стол. Дыетычны стол.

4. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якія займаюцца спецыяльным колам пытанняў. Стол рэгістрацыі шлюбаў у ЗАГСе. Стол даведак. Пашпартны стол. // Форма абслугоўвання насельніцтва. Стол заказаў. Стол раскрою.

•••

Адрасны стол — установа, якая рэгіструе асоб, што пражываюць у пэўнай мясцовасці, і выдае даведкі пра іх месцажыхарства.

Стол знаходак — установа, у якую здаюць знойдзеным рэчы для перадачы іх уладальнікам.

За круглым сталом — пра сустрэчу, нараду і пад., калі ўдзельнікі маюць аднолькавыя правы і пры абмеркаванні якіх‑н. пытанняў выказваюцца ў пэўным парадку.

Пад стол пяшком хадзіць гл. хадзіць.

Садзіць за стол гл. садзіць.

Царскі стол — пра багаты пачастунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клі́каць, клічу, клічаш, кліча; незак., каго-што.

1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, прыблізіцца або адгукнуцца. Клікаць людзей на дапамогу. Клікаць маму. // Запрашаць, зазываць куды‑н. з якой‑н. мэтай. Клікаць на вяселле. □ Лемяшэвіч быў здаволены, што Арэшкін не з’явіўся клікаць яго на вячэру. Шамякін. // Падзываць, склікаць (жывёл, птушак). Клікаць курэй. □ — Кліч сабаку, Алесь, — згадзіўся і Федзя. — Пойдзем хутчэй. Ваданосаў.

2. Заклікаць, зваць да якіх‑н. дзеянняў. Клічуць свой народ бальшавікі На буржуяў павярнуць штыкі. Грахоўскі. // перан. Узнімаць, пабуджаць, быць матывам для чаго‑н. [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча іх да новых подзвігаў. Крапіва. // перан. Вабіць, прыманьваць. Часта маладосць кліча Надзю ў краіну светлых мараў, у свет радасных пачуццяў, асабліва з узнікненнем кахання да Андрэя. Хромчанка.

3. Разм. Называць якім‑н. імем, мянушкай. І помніцца мне першае каханне, З тых пор ніколі болей не кахаў. Так шчыра і так лёгка і так сумна, Як я кахаў яе — адну дзяўчыну. Якую людзі клікалі Алесяй. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

berfen*

1. vt

1) закліка́ць; скліка́ць (сход і да т.п.)

2) запраша́ць, назнача́ць (на працу); (in A) выбіра́ць (у які-н. орган)

2. ~, sich (auf A)

1) спасыла́цца (на каго-н., на што-н.)

2) звярта́цца, апелява́ць (да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

госць м., го́сця ж. Gast m -(e)s, Gäste; Gstdelegierte (sub) m, f -n, -n (на з’ездзе і г. д.);

у я́касці го́сця als Gast;

у нас го́сці wir hben Besch;

сустрака́ць гасце́й Besch empfngen*;

запраша́ць гасце́й Gäste inladen*;

ісці́ ў го́сці j-n beschen;

быць у гасця́х zu Besch [zu Gast] sein;

у гасця́х до́бра, а до́ма лепш ob sten, ob Wsten, zu Haus isťs am bsten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прыма́ць1, незак. тр. да прыня́ць (гл.) (ТСБМ, Нас., Мал.). Узыходзіць да прасл. *prijьmati, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл. *jьmati, гл. мець. Сюды ж дзеясловы з захаваным ‑j‑: прыйма́ць ’прымаць (у розн. знач.)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), прыйма́ты ’прыбіраць’ (драг., Сл. ПЗБ), прыймава́ць ’зазнаваць; цярпець’: не доведзи Богъ, што мы отъ его пріймуемъ (Нас.), ст.-бел. приимати, приимовати ’атрымліваць, браць; прымаць; прызнаваць’ (Ст.-бел. лексікон), ст.-слав., ст.-рус. приимати ’тс’, рус. дыял. прима́ть ’браць, атрымліваць; прымаць’; ’прыбіраць, здымаць’, прийма́ть ’прымаць, браць; зазнаваць (гора, няшчасце)’, приима́ть ’прымаць, браць да сябе; даваць прытулак’, ’запрашаць, ветліва сустракаць’, ’цярпець, зазнаваць (непрыемнасці, пакуты)’, укр. прийма́ти ’прымаць; атрымліваць, браць; цярпець, зазнаваць’, польск. przyjmować, дыял. przyjmać ’атрымліваць, браць’, серб.-харв. при́мати ’атрымоўваць, прымаць’ і пад.

Прыма́ць2 ’браць мужа ў сям’ю жонкі’ (Ян.). Да прыма́ць1 з вядомымі значэннямі, але, відаць, з захаваннем старой семантыкі, параўн. літ. priim̃ti ’прыняць зяця ў двор’, таксама рус. дыял. прима́ть ’пускаць у дом, да сябе’, укр. прийма́ти ’браць каго-небудзь у сваю сям’ю як мужа, зяця, нявестку і пад.’ Паводле Мартынава (Бел.-укр. ізал., 51), з’яўляецца балтыйскім пранікненнем, што магчыма прыняць толькі для часткі беларускіх і ўкраінскіх гаворак. Параўн. прыма́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)