слоўнік, у якім у алфавітным парадку зафіксаваны словы-рыфмы, ужытыя ў творчасці пэўнага паэта або ў нац. паэзіі канкрэтнага перыяду. Да 1917 у Расіі выйшла некалькі Р.с., якія адлюстроўвалі характар рыфмаў асобных рус. паэтаў, выяўлялі рыфматворныя магчымасці рус. мовы. Аднак гэтыя слоўнікі мелі нарматыўную скіраванасць і скоўвалі развіццё паэзіі. Першы Р.с. ва ўсх. славян пасля 1917 — «Слоўнік украінскіх рыфмаў» А.А.Бурачка і І.І.Гурына (1979). У пэўнай ступені Р.с. нагадваюць адваротныя слоўнікі, дзе лексіка размяшчаецца ў парадку алфавіта з канца слова. Р.с. не можа замяніць наватарскай працы паэта ў падборы неабходных сугучных слоў. Характар і якасць усіх элементаў формы, у т. л. і рыфмы, залежыць ад канкрэтнага зместу паэт. выказвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТЫКА (ад грэч. statikē вучэнне пра вагу, раўнавагу),
раздзел механікі, які вывучае ўмовы раўнавагі цел пад уздзеяннем сіл. Адрозніваюць С. цвёрдага цела, С. пругка дэфармаванага цела, гідрастатыку і аэрастатыку.
У С. цвёрдага цела ўмовы раўнавагі сістэм сіл, што дзейнічаюць на яго, знаходзяць пры складанні сіл і замене іх эквівалентнай (звычайна больш простай) сістэмай сіл. Напр., сілы, прыкладзеныя ў адным пункце цела, можна замяніцьраўнадзейнай, прыкладзенай у гэтым жа пункце. Умова раўнавагі свабоднага цела — роўнасць раўнадзейнай нулю, а таксама роўнасць нулю геам. сумы момантаў прыкладзеных сіл (гл.Раўнавага механічнай сістэмы). Пры гэтым цела будзе знаходзіцца ў спакоі або рухацца раўнамерна і прамалінейна адносна дадзенай інерцыяльнай сістэмы адліку. Калі цела несвабоднае (да яго прыкладзены сувязі механічныя), то ва ўмовы раўнавагі ўключаюцца таксама сілы рэакцыі сувязей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
turn in
а) завіта́ць, зайсьці́
б) informal пайсьці́ спаць
в) замяні́ць, памяня́ць
г) адда́ць, вярну́ць наза́д
д) дане́сьці, зрабі́ць дано́с
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
РЭФЛЕКСАЛО́ГІЯ (ад лац. reflexus адлюстраваны + ...логія),
кірунак у псіхалогіі, які разглядаў псіхічную дзейнасць у сувязі з нервовымі працэсамі. Вытокі Р. ў прыродазнаўчанавук. тэорыі псіхічнай рэгуляцыі паводзін І.М.Сечанава, які сцвярджаў, што ўсе акты свядомых і бессвядомых псіхічных працэсаў рэфлекторныя і павінны даследавацца ў кантэксце фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці. Заснавальнік Р. У.М.Бехцераў лічыў асн. праблемай псіхалогіі паводзіны, якія разумеў як сукупнасць прыроджаных і набытых рэфлексаў, разглядаў Р. як асаблівую навуку, здольную замяніцьпсіхалогію. Р. атрымала развіццё ў 1900—30-я г. ў Расіі і СССР як апазіцыйны кірунак інтраспектыўнай псіхалогіі, адзіным метадам якой было назіранне. Р. выкарыстоўвала выключна аб’ектыўныя метады ў даследаванні рэфлексаў, якія працякаюць з удзелам галаўнога мозга. Р. паўплывала на педагогіку, псіхіятрыю, сацыялогію і мастацтвазнаўства. Нягледзячы на шэраг эмпірычных дасягненняў, Р. не змагла пераадолець механістычную трактоўку псіхікі, і ў 1930-я г. большасць рэфлексолагаў перагледзела ранейшыя пазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заме́на, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. замяняць, заменьваць — замяніць. Замена старых дэталей новымі.
2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго‑, што‑н. Знайсці сабе замену. □ — Стамілася. Гады, дачушка, не тыя ўжо. Замена мне патрэбна.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ігро́к, іграка, м.
1. Удзельнік якой‑н. ігры (у 3 знач.). Падабраць ігракоў. Запасны ігрок. Замяніць іграка. □ Марцін сам быў заядлым іграком і мог сядзець за сталом з раніцы да поўначы, шлёпаючы патрапанымі картамі.Машара.
2.Разм. Музыкант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эквівале́нт
(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)
1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго;
2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
меры, якія прымяняюцца ў адносінах да непаўналетняга, які ўчыніў злачынства, што не ўяўляе вял. грамадскай небяспекі, або ўчыніў упершыню менш цяжкае злачынства. Паводле крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь замест прымянення крымін. пакарання суд можа пастанавіць абвінаваўчы прыгавор і назначыць такой асобе меры: перасцярогу (тлумачэнне непаўналетняму вынікаў паўторнага ўчынення злачынстваў, прадугледжаных законам); ускладанне абавязацельства публічна ў інш. форме, якую вызначыць суд, прынесці прабачэнне пацярпеламу; ускладанне на непаўналетняга абавязацельства ў наступным пакрыць сваімі сродкамі або працай нанесеныя ім страты; абмежаванне свабоды вольнага часу на пэўны тэрмін (забарона наведвання пэўных месц, абмежаванне знаходжання па-за домам у пэўныя часы сутак, абавязковая яўка для рэгістрацыі ў орган, які кантралюе яго паводзіны); змяшчэнне на тэрмін да 2 гадоў у спец.навуч.-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову. У выпадку злоснага ўхілення непаўналетняга ад выканання гэтых мер суд можа замяніць прызначаную меру на больш строгую.