Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

płakać

незак. плакаць; рыдаць; бедаваць;

płakać gorzkimi łzami — плакаць горкімі слязьмі;

płakać po kim — плакаць па кім;

rzewnie płakać — плакаць буйнымі слязьмі;

płakać się chce іран. аж плакаць хочацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шкадава́ць

1. (адчуваць жаль, спагаду) beduern vt; bemtleiden vt, Mtleid hben (каго-н. mit D);

2. (берагчы, ашчаджаць) schnen vt, spren vt;

шкадава́ць гро́шы Geld spren;

шкадава́ць здаро́ўе die Gesndheit schnen;

не шкадава́ць сіл [пра́цы] kine Mühe schuen;

3. (скнарнічаць, не даваць) gizen vi, knusern vi;

4. (смуткаваць, бедаваць) beduern vt, beruen vt, beklgen vt;

шкадава́ць аб тым, што … beduern, dass …

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

użalać się

незак.

1. na co przed kim скардзіцца на што каму; бедаваць перад кім аб чым;

2. nad kim/czym шкадаваць каго/што;

użalać się nad sobą — шкадаваць сябе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bieda

bied|a

ж.

1. нястача, галеча, беднасць;

2. бяда, ліха;

starczy od ~y — хопіць з бядою;

~ę klepać — гараваць; бедаваць;

~a nigdy sama jedna nie przychodzi прык. адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шкадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

1. каго. Адчуваць жаль, спагаду да каго‑н. Камунаркі збоку Плакалі няўзнак, Свайго камунара Шкадавалі так. Купала. Шкадуюць людзі палячку, наракаюць на Арцёма за ганарлівую натуру. Гарэцкі. Ганька шкадуе цётку, і ёй хочацца зрабіць цётцы хоць нейкую палёгку, хоць чым дапамагчы ёй. Васілевіч.

2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць. [Людзі] не шкадавалі і жыцця, каб абараніць свае землі і сваю справу. Шахавец. Толькі іграйце, музыкі, мацней, Ды не шкадуйце цымбал і смыкоў. Танк. // Не даваць, скупіцца. Да таго ж, у гэтай прыгодзе з аброццю або ў хітрыках дзеда, які шкадаваў унучцы ежы, было мінулае Шарупічаў. Карпаў.

3. аб чым і з дадан. сказам. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго‑н. Гануля шкадавала, што ўвечары больш яна гаварыла, ёй хацелася, каб Яўхім расказаў усё-усё, дзе ён быў і што бачыў, як людзі жывуць на свеце. Гурскі. Не шкадую я аб згубленым, Рад таму, што знойдзена. Звонак.

4. з інф. Не адважвацца што‑н. зрабіць. Максім прыдзірліва сачыў за спідометрам, шкадаваў праехаць лішні кіламетр. Шамякін. Трэба было ісці, а я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́таваць, (у Нас.пыкаць) ’моцна біць’, ’цяжка працаваць’ (Гарэц., Нас., Растарг., Стан.; гом., Шн. 2; Бяльк.), прыкладаць вялікія намаганні’ (ТС), лётаць ’біць’ (чач., Мат. Гом.), аставацца ’біцца, выконваць непасільную цяжкую работу, многа і цяжка працаваць’, ’мучыцца, бедаваць’ (Юрч.; жлоб., Жыв. сл.: полац., Жыв. ІС; б.-каш., рагач., Мат. Гом.), ’жыць у бядзе, мастачак’ (Янк. 2; Ян.), петвацца ’мардавацца, выбівацца з сіл’ (Мар. Том.), астоіцца ’змагацца, біцца з чым-небудзь да знямогі, важдацца, валтузіцца’ (Нас.). Рус. летать ’біць’; ’мучыць, мардаваць’; ’выконваць цяжкую працу’; ’гаварыць праз сілу, ледзь-ледзь’; ’знаць, разумець’; петаться ’старанна і цяжка працаваць’, ’моцна стамляцца’, ’дамагацца чаго-небудзь’; славен. vzpėtiti se ’згадаць, успомніць’, серб.-харв. петити ’захаваць у памяці’, харв. далмацінец napėtali se, napalam se ’намучыцца, намардавацца’. Прасл. *pelali/*petati(?). Сабалеўскі (ЖМНП, 1886, верасень, 145) звязвае рус. летать праз чаргаванне галосных з питать, пестуй, аднак не разглядаецца семантыка біць’. Праабражэнскі (2, 51) выводзіць яго з пехтать, што фанетычна не пераконвае (Фасмер, 3, 251). Насовіч (542) выводзіць бел. пілаваць з грэч. παίω, παίσω, παιφάσσω ’б’ю, шту рхаю, стукаю’. Махэк (Slavia, 28, 271) таксама супастаўляе рус. летать з грэч. παίω ’тс’ і разглядае рус. слова як інтэнсіў з суф. -t- (*pěta‑ti), хаця грэч. παίω ўзыходзіць да (кіпрск.) παFιω. Куркіна (Этимология–1972, 60–64) рус. петать узводзіць да і.-е. кораня *po̯i‑ з пашыральнікам -t-, які ляжыць у аснове грэч. πο(ι)α ’трава, корм’, літ. piētus ’абед’, ст.-інд. pilus ’харч’, авест. puti‑ ’ежа’; балг. дыялектны матэрыял з каранямі pet‑ і pit‑ прымыкае да тэрміналогіі, звязанай з абазначэннем спосабаў прыгатавання ежы з хлеба, з зярнят: пѝтем ’мну, лаўлю’ — петлѐ, петла̀к ’спечаныя зярняты кукурузы’. У такім выпадку можна дапусціць роднаснасць pet- і pit‑ са значэннем ’біць’. Сюды ж пе́тун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рыцца (ты́рицьца) ‘церціся, ацірацца дзе-небудзь’, уты́рыцца ‘ўсунуцца, улезці’: утырився сюды (Нас.),ты́рыць ‘біць’: будзем ты́рыць суседняга хлопца (уздз., Жд. 3) Параўн. укр. разм. тиратися ‘гараваць, бедаваць’, ти́рити ‘цягнуць’, ‘піхаць, усучваць’, рус. ты́риться ‘ісці, прабіраючыся крадком’, ты́рить ‘красці’, сты́рить ‘украсці’, мажліва, сюды ж з т. зв. жгонскай мовы ти́рить у́паки ‘валіць валёнкі’. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) параўноўваў зваротны дзеяслоў з польск. terać się бадзяцца, ацірацца’, трактуючы змену першага галоснага пры запазычанні ў якасці працэсу «нахілення або сціскання», як у польск. rozterka ‘ўнутраны непакой, ваганне’; ст.-бел. ростырк, розтырк ‘сварка, разлад’ (1518 г., ГСБМ), аднак няяснымі застаюцца фармальныя і семантычныя адносіны паміж тыраць і тырыць. У рус. тырить, стырить ‘красці, скрасці’ Кіпарскі (Зб. Бернштейну, 418) бачыць «двухбаковае чаргаванне» ў аснове *tur‑ з першасным значэннем ‘схапіць, сцягнуць’, гл. турыць. Узыходзіць да прасл. *tyriti, адносна першаснай семантыкі якога існуюць розныя меркаванні; зыходнае значэнне ‘скрытна знаходзіцца дзе-н.’ (Іваненка, Студіі з ономастики та етимології. 2010, 72), што адпавядае семантыцы зваротнага дзеяслова ў Насовіча, параўн. і стырыць ‘стаяць, прысутнічаць, дзяжурыць’ (гл.), што ўрэшце можа быць звязана з гукапераймальным тыр (гл. тыр-тыр), параўн. рус. тыр да ёр ‘бязладдзе’, ст.-польск. tyr ‘папрок’, серб. тир ‘штуршок’ і інш., гл. тыркаць, тырчаць. Што да паходжання дзеяслова, то, відаць, яно звязана з прасл. *tirati (гл. тыраць), якое выводзіцца з *terti ‘церці’ (Сной₂, 766). Відавочна, на семантыку дзеяслова маглі паўплываць іншамоўныя запазычанні, сярод якіх для ўкр. ти́рити ‘цягнуць, валачы’ прапануецца запазычанне з рум. tîrî ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 572), а для рус. ты́риться ‘лезці, прабірацца’, тырить ‘красці’ — цыг. te terés ‘трымаць, мець, браць’ (Бараннікаў, Язык и литература, Ленинград, 1931, 7, 153; Шапавал, ВЯ, 2007, 5, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Leid n -(e)s

1) боль, паку́та

2) го́ра, сму́так;

j-s ~ tilen падзялі́ць чыё-н. го́ра;

j-m sein ~ klgen дзялі́цца сваі́м го́рам з кім-н.;

dir soll kein ~ geschhen цябе́ ніхто́ не пакрыўдзіць;

j-m ein ~ tun* пакрыўдзіць каго́-н., прыне́сці каму́-н. го́ра;

~ trgen* (um, über A) смуткава́ць [бедава́ць, тужы́ць] (па кім-н., чым-н.);

vor ~ verghen* гарава́ць, бедава́ць, паку́таваць;

kein ~ hne Freud няма́ лі́ха без дабра́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тлець, тле́цца ’гніючы, разбурацца’, ’гарэць без полымя’, ’гніць, трухлець, парахнець’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), ’гарэць без полымя’; ’гніць’, (Ласт., ТС), tlyбедаваць, цярпець нястачу’ (Федар. 4), тлі͡еті ’гніць, слаба гарэць’ (Вруб.), ст.-бел. тлети ’тс’ (XV ст., КГС), сюды ж тліць ’ператвараць у прах’ (Нас.). Укр. тлі́ти ’гнісці, распадацца, разбурацца’, рус. тлеть ’тс’, ’гарэць без полымя’, польск. tleć ’тс’, н.-луж. tłaś ’гнісці, разбурацца’, в.-луж. tłać ’тс’, чэш. tlít ’гнісці; павольна гаснуць’, славац. tlieť ’павольна гаснуць, тлець’, славен. tléti ’ціха без полымя гарэць; гнісці, распадацца’, макед. тлее ’гаснуць’, балг. тле́я ’гарэць без полымя; гнісці’, ст.-слав. тьдѣти ’тлець, гнісці, псавацца, гінуць’. З прасл. *tьlěti ’тлець’, звязанага з *tьliti ’губіць, псаваць’ і роднаснага да лат. tilt ’мякчэць, выбельвацца (пра лён)’. Лічаць верагоднай і сувязь з літ. tìlti ’сціхаць, замаўкаць’, tylė́ti ’маўчаць’, tylùs ’ціхі, маўклівы’, грэч. τέλμα ’калюжа, балота’, τελμίς ’гніль, твань’, арм. tełm, tiłm ’глей, гразь’, і.-е. *tel‑ ’быць ціхім’. Мартынаў (Язык, 30–31, 88) лічыць прасл. *tьlěti роднасным да *tьlo ’апрацаваная (выпаленая) зямля’, якое параўноўваецца з прагерм. tila, гоц. til ’урадлівая зямля’, асец. tillaeg ’ураджай’; паводле Куркінай (Этнолингвистика, ономастика, этимология. Екатеринбург, 2009, 151), *tьlo ’тс’ ад *tьlěti ’гарэць без полымя’, параўн. рус. дыял. тлиль ’выпаленае месца ў лесе’, ’выпалены ўчастак ў лесе, што засяваецца і дае добры ўраджай’, якое суадносіцца з серб.-харв. тљати ’спаць’, адсюль развіццё прыметы ’слабое праяўленне дзеяння, працэсу’ ў ’гарэць без полымя’. Фурлан (Бязлай, 4, 187) на падставе тло н. р., да тла: дровы догорѣли до тла (Нас.), ст.-слав. тьло, тьлꙗ ’цвёрдая зямля’, стараж.-рус. тьло ’зямля; под’ выводзіць адназоўнікавыя дзеясловы прасл. *tьlěti, *tьliti, роднасныя прасл. *toliti ’заміраць, супакойваць’ (гл. таліць1). Гл. яшчэ Фасмер, 4, 64; Махэк₂, 645; ЕСУМ, 5, 583; Борысь, 634 (адназоўнікавы дзеяслоў з семантыкай ’ператварацца ў зямлю’); Жураўлёў, Язык и миф, 110–111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)