бедава́ць, бяду́ю, бяду́еш, бяду́е; бяду́й; незак.

1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні; клапаціцца аб кім-, чым-н.

Б. аб дзіцяці.

2. Жыць у нястачы; гараваць.

|| наз. бедава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бедава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бяду́ю бяду́ем
2-я ас. бяду́еш бяду́еце
3-я ас. бяду́е бяду́юць
Прошлы час
м. бедава́ў бедава́лі
ж. бедава́ла
н. бедава́ла
Загадны лад
2-я ас. бяду́й бяду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бяду́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бедава́ць несов. горева́ть, скорби́ть; сокруша́ться, се́товать, сожале́ть;

ёсць чаго́ б. — есть о чём горева́ть;

не бяду́й — не горю́й (не сокруша́йся)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бедава́ць, бядую, бядуеш, бядуе; незак.

1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак, жаль. Змрокам таго дня.. [Нявада] пачаў абыходзіць увесь той родны кут, па якім гэтулькі бедаваў. Чорны. У хаце Сцяпана Касцевіча ў гэты час сабралася многа людзей.. Абмяркоўвалі ўсё здарэнне, бедавалі, ахалі, клялі... Пестрак. // Турбавацца, хвалявацца, клапаціцца аб кім‑, чым‑н. [Маці:] — У тваёй [Сцяпанкавай] галаве толькі цацкі. Каб ты лепей бедаваў аб тым, хто сёлета ў нас поле араць будзе, хто шнур засее. Бядуля. [Валя Валодзю:] — Ты бедаваў, што білет прападзе. Вось запрасі Надзю. Крапіва.

2. Жыць у нястачы, беднасці; гараваць. Мянялася жыццё нядаўніх беднякоў, бедавалі ад вясны да зімы, жабруючы і гнучы спіны за кавалак хлеба. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сокруша́тьсяI несов. (печалиться) смуткава́ць, бедава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бедкава́ць

бедаваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бядку́ю бядку́ем
2-я ас. бядку́еш бядку́еце
3-я ас. бядку́е бядку́юць
Прошлы час
м. бедкава́ў бедкава́лі
ж. бедкава́ла
н. бедкава́ла
Загадны лад
2-я ас. бядку́й бядку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бядку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.

Пачаць бедаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.

Скончыць, перастаць бедаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бедава́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. бедаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; жа́лься; незак.

1. на каго-што або са злуч. «што». Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць.

Ж. на боль у грудзях.

2. на каго (што). Скардзіцца, наракаць на каго-н.; падаваць скаргу.

Ж. на суседа.

|| зак. пажа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)