Аско́ма, аско́м (Сцяц.). Рус. оско́ма, оскомина, укр. оскома ’тс’, польск. oskoma ’тс’ і ’апетыт на нешта’, чэш. стар. oskomina ’тс’, балг. (о)скомина, мак. оскомина, серб.-харв. ско̀мина ’тс’, славен. oskomina ’тс’ і ’апетыт’. Бяссуфікснае ўтварэнне ад дзеяслова *oskomiti (параўн. маг. аско́міцца ’надакучаць’, Бяльк.), у якім корань *‑skom‑ паралельны да шчаміць < *skem‑iti, шчымець. Індаеўрапейскі корань няпэўны. Параўнанне з літ. skónis ’смак’ і санскр. kā́maḥ ’жаданне’ няпэўнае, таксама як з *sken‑ ’расколваць’. Гл. шчаміць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макрата́ ’вада, вільгаць’, ’мокрае, дажджлівае надвор’е’ (ТСБМ, ТС, Інстр. I), жытк. макрота ’мокрае, гразкае, балоцістае месца’ (Мат. Гом.), укр. мокро́та ’аб дажджы, мокрым снезе, мокрае надвор’е’, рус. мокрота́ ’макрата’, н.-луж. mokšota, в.-луж. mokrota ’макрата’, ’макрадзь’, чэш., славац. mokrota, славен. mokrôta ’вільгаць, сырасць, макрота’, серб.-харв. мокро̀та, макед., балг. мокрота ’тс’. Прасл. mokrota — субстантывізаваны прыметнік з суф. ‑ta (з вакальным ‑o‑), які кантынууе і.-е. ‑tā (Слаўскі, SP, 1, 42). Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малі́тва ’маленне’, ’тэкст, які чытаюць веруючыя, звяртаючыся да бога ці святых’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. молитва, польск., н.- і в.-луж. modlitwa, чэш., славац. modlitva, славен. molítva, molȋtev, molȋdva, molȋdev, серб.-харв. мо̀литва, молатав, макед., балг. молитва. Прасл. modlitva ’звяртанне, просьба да бога, абяцанне’. Да малі́цца. Сюды ж малі́твеннік ’кніга з малітвамі’, якое, відаць, з ц.-слав. мовы, бел. малітоўнік ’тс’, малі́тваваць ’уводзіць маці пасля родаў у царкву з малітвай’ (Нас.), малі́цьвіць ’маліць, упрошваць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млі́не́ц, млыне́ц, млі́нчык ’блін’, млінцы́, драг. млынці́ ’бліны’ ’аладкі’ (ТС, Мат. Гом., Нар. Гом., Ян., Сл. ПЗБ; ельск., Бел. хр. дыял.; мазыр., Шн.; браг., Шатал.; Сл. Брэс.). Ст.-рус. млинъ, укр. млине́ць, н.-луж. młync, в.-луж. mlinc, славен. mlínec, серб.-харв. мли̏нац, балг. млин ’тс’. Прасл. mlinъ ’пірог’ і.-е. *melēi‑/*mlī‑ (Солмсен, KZ, 37, 589; Міклашыч, 186, 429; Бернекер, 2, 64; Скок, 2, 443; Бязлай, 2, 189). Да малоць (гл.). Гл. таксама блін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мні́цельны ’недаверлівы, беспрычынна падазроны’ (ТСБМ). Да рус. мнительный ’тс’, якое з рус. мнить, ст.-рус. мьнѣти, ст.-слав. мьнѣти і г. д. Прасл. mьněti, роднаснае да літ. minė́ti ’ўспамінаць’, ст.-прус. minisnan ’памяць’, ст.-інд. mányatē, manutḗ ’думае’, ст.-грэч. μέμονα, лац. meminī ’ўспамінаю’. Ст.-слав. мѣнити ’згадваць, успамінаць’, славен. méniti, ст.-чэш. mieniti, польск. mienić, аднак, з’яўляюцца роднаснымі да ст.-в.-ням., с.-в.-ням. meinen ’думаць, меркаваць’ (Фасмер, 2, 633).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́цца ’рабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньня ’хітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Княгі́ня 1 ’жонка князя’ (ТСБМ). Укр. княгиня, рус. княгиня ’тс’, балг. княгиня, серб.-харв. кнѐгиња, славен. knegínja ’тс’, чэш. kněhyne, kněni, славац. kneginja ’тс’, в.-луж. knjéni ’пані’. Да прасл. kъnęgyni, утворанага пры дапамозе суфіксацыі на ‑yni (SP, 1, 139) ад *kъnęgъ перад трэцяй палаталізацыяй, згодна з якой *kъnęgъ > kъnędzь (гл. князь 1).
Княгі́ня 2 ’нявеста’ (ТСБМ, Нар. словатв., З нар. сл., Сержп. Грам., Яруш., Хрэст. дыял., Шн., Гарэц., Грыг.). Гл. княгіня 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абед ’абед, полудзень’, гл. есці, ежа. Прасл. obědъ (параўн. семантычныя разыходжанні серб.-харв. òбјед, славен. obèd ’асноўная, поўная ежа’ ад іншых славянскіх — рус. обед, польск. obiad, чэш. oběd, в.-луж. wobjed, н.-луж. hobʼed ’полудзень’). Пра першаснасць паўднёваславянскай семантыкі сведчыць, апрача лінгвагеаграфіі, адпаведнасць унутранай форме (ob‑ědъ, ob‑ědati sę) і тое, што значэнне ’полудзень’ мела сваю лексемную рэпрэзентацыю ў *pol‑dьnь. Гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 189–190. Параўн. Сцяц., Нар., 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ага́ ’так’ (Шат., Гарэц., Нас.), агы ’тс’ (КСТ), укр. ага, рус. ага, польск. aha, чэш. aha, славац. aha, балг. аха, славен. aha. Тлумачэнне інтэрвакальнага г як другаснага (Шанскі, 1, А, 37) не пераконвае. Больш верагодна ага < а‑га. Тут а‑ мае сваю першасную выклічнікавую функцыю, другі элемент выкарыстоўваецца таксама самастойна. Параўн. га? — ага. Параўн. таксама чэш. ano ’так’ (< a‑no). Няпэўнай здаецца старая сувязь з адпаведнымі формамі іншых еўрапейскіх моў (гл. Слаўскі, 1, 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адо́лець ’асіліць’ (Шат.), адалець ’тс’ (Яруш.), ст.-рус. одолѣти, ст.-чэш. odolati, ст.-слав. одолѣти, серб.-харв. одо̀љети, славен. odoleti ’тс’ да дол (гл.). Не трэба змешваць са здолець, здольны (гл.) (< доля). Апошняя група лексем толькі беларуска-ўкраінска-польская (гл. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 26). Гэтыя дзве групы традыцыйна ўзводзяць да адной. Бернекер (1, 206) праз рус. одолить ’выдзеліць’ намагаецца іх звязаць, але не пераканаўча. Ст.-бел. одолѣти ’задаволіць’ (1595) (Нас. гіст.), магчыма, вынік семантычнай кантамінацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)