Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ке́млівы, ‑ая, ‑ае.
Які ўсё хутка і лёгка разумее, засвойвае; здагадлівы, цямкі. Дзяўчына трапілася кемлівая, усё схоплівала на ляту, і тлумачыць было прыемна.Карпаў.Камандзірамі .. былі .. сялянскія хлопцы, найбольш смелыя і кемлівыя.Брыль.// Разумны, абдуманы. Гэта сапраўды быў кемлівы ход, можна сказаць — «траянскі конь» нашых сапёраў, інжынераў-фартыфікатараў.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыўдлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка крыўдзіцца, бачыць крыўду там, дзе яе няма. Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны...Сачанка.// Поўны крыўды, які выражае крыўду. Крыўдлівы позірк. □ На яго вачах выступаюць крыўдлівыя слёзы.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.
2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца.Крапіва.
3.Зал.да камячыць, камечыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Стаць нелюдзімым ад адзінокага жыцця; здзічэць. — Маніш, сумна адному. Так ты зусім знелюдзееш.Лупсякоў.[Штанюк] рэдка калі высоўваецца на вуліцу. І ў двор да яго не так лёгка дастукацца. Знялюдзеў чалавек. Нават з намі, суседзямі, не вітаецца.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маг, ‑а, м.
1. Той, хто нібыта валодае тайнамі магіі; чарадзей, чараўнік. //перан. Пра чалавека, які робіць што‑н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар.Глебка.
2. На Старажытным Усходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.
[Грэч. mágos ад перс. muğ — вогнепаклоннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журча́цьіжурчэ́ць, ‑чыць; незак.
Ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі; цурчаць (пра бягучую ваду). Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот.Краўчанка.//перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра голас, людскую гаворку). Словы англічаніна ліліся лёгка і журчэлі, нібы лагодны ручаёк, але камандзіру дывізіі слухаць іх было непрыемна.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пако́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка пакараецца каму‑, чаму‑н., паслухмяны, падатлівы. Заўсёды ціхая і пакорлівая, маці гаварыла на гэты раз гучна і рашуча.Ваданосаў.// Які выражае пакорлівасць, паслухмянства. [Даша] змоўкла, чакаючы, што ён скажа. А Язэп маўчаў, уражаны яе словамі і пакорлівым тонам, якім яна гаварыла пра сваю смерць...Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які лёгка разабраць, успрыняць на слых, зрокам і пад.; выразны. Разборлівы почырк.
2. Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго‑, чаго‑н. Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу з жалем, уздыхаючы: — Эх, нават і сёння не дадуць патанцаваць.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раствары́цца, ‑творыцца; зак.
Утварыць у злучэнні з вадкасцю аднародную сумесь. Цукар растварыўся ў вадзе.//Спец. Утварыць раствор, змяшаўшыся з якім‑н. рэчывам. //перан. Згубіцца сярод каго‑, чаго‑н. Дарога даўно растварылася ў густым травастоі.Беразняк.Як лёгка патануць у натоўпе, растварыцца ў стракатым мільганні капелюшоў, каўняроў, .. паліто!Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)