палітычны і грамадскі рух у Італіі ў канцы 19 — пач. 20 ст.за далучэнне да Італіі пагранічных зямель Аўстра-Венгрыі зітальян. насельніцтвам — Трыеста, Трэнціна і інш. На пачатку быў прадстаўлены дэмакр. апазіцыяй. У 20 ст.італьян. ўлады выкарыстоўвалі І. для апраўдання сваіх тэр. дамаганняў на Балканах і Адрыятыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́НКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе, якая злучае яе з гарадамі Высокае і Камянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Камянец, 59 км ад Брэста, 17 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 504 ж., 193 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІНЕ́РЫ,
сяляне-паўстанцы, узброеныя вертыкальна асаджанымі косамі. Назва замацавалася за сялянамі-добраахвотнікамі з першых паўстанцкіх атрадаў (батальёнаў) паўстання 1794. К. ўдзельнічалі ў бітвах каля в. Паляны, Ліпнішкі, Солы, Крупчыцы і інш. Яны складалі каля ⅓ агульнай колькасці паўстанцкіх атрадаў. К. называлі і ўзброеных косамі ўдзельнікаў паўстанняў 1830—31 і 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІНО́К,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г. Чэрвень, 50 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Пухавічы. 474 ж., 203 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЫ́ ГІ́РАЎ,
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Дняпро за 5 км на У ад г. Рэчыца. Пл. 0,26 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі каля 7,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. 2 м, пясчаныя. Берагі пераважна забалочаныя. Злучана ручаямі звоз. Гадынь і р. Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТРУ́ХІН (Канстанцін Пракопавіч) (1.2.1916, в. Удзельны Шумец Чэбаксарскага р-на, Чувашская Рэспубліка, Расія — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Камандзір аддзялення сяржант К. вызначыўся пры фарсіраванні Зах. Дзвіны ў Віцебскай вобл.: у баі зав. Хадакова Ушацкага р-на закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На месцы подзвігу мемар. знак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БЖА,
вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Калінка. Цэнтр сельсавета. За 10 км на З ад горада і 11 км ад чыг. ст. Клімавічы, 134 км ад Магілёва. 379 ж., 137 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік Я.Купалу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ННЕ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 23 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,23 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 440 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі забалочаныя. На Пн злучана ручаём зр. Дрыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЦКІ,
пасёлак у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1960. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад Гомеля. 1887 ж., 633 двары (1999). Торфабрыкетны з-д, сельскі домабуд. камбінат. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТНЯ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 99 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы. 514 ж., 202 двары (1999). Мсціслаўскі конны з-д. Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.