СНА́ЙПЕР (англ. sniper ад snipe страляць з укрыцця),
стралок, які валодае майстэрствам трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання. Дзейнічае са спец. падрыхтаванай пазіцыі, выкарыстоўвае аптычныя прыцэлы (гл. Снайперская вінтоўка).
Упершыню С. з’явіліся ў англ. арміі ў 1-ю сусв. вайну 1914—18, масава выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну 1939—45. Ва Узбр. Сілах СССР у 1941—45 ствараліся спец. курсы, зборы, снайперскія школы, у т. л.Цэнтр. жаночая школа снайперскай падрыхтоўкі, і інш. Для заахвочвання лепшых С. у маі 1942 устаноўлены нагрудны знак «Снайпер». Многія С. сталі Героямі Сав. Саюза, у т. л. беларус Ф.А.Смалячкоў.
У наш час падрыхтоўку С. ажыццяўляюць ва ўзбр. сілах і спец. службах многіх дзяржаў, у т. л. ў Беларусі. С. выконваюць задачы па знішчэнні важных адзіночных цэляў, нізкалётных самалётаў, верталётаў і інш. (у выключных выпадках выкарыстоўваюцца для знішчэння тэрарыстаў, рэцыдывістаў і інш. злачынцаў, якія пагражаюць жыццю грамадзян, у т. л. заложнікаў). Часам С. наз. трапных стралкоў у артылерыі, танк. войсках, авіяцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРМЯ́ГА,
1) грубае нефарбаванае даматканае сукно.
2) Верхняе адзенне з такога сукна. Вядома ўсх. славянам, палякам, літоўцам, мардве і інш.Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1395, у 15—16 ст. уваходзіла ў царскае летняе ездавое ўбранне. На Беларусі С. — верхняя мужчынская і жаночая вопратка белага ці шэрага колеру (на Пд Гродзеншчыны карычневага). Апраналі звычайна на кашулю, з поясам. Насілі ў халодную пару (на Віцебшчыне паверх насова і футра). Даўнія С. доўгія, двухшвовыя, прамога з суцэльнай спінкай крою, больш познія — карацейшыя, прыталеныя, у зборкі, раскошанага крою. Адна- і двухбортныя, без каўняра ці з каўняром, зашпільваліся на гаплікі, гузікі. Святочную С. аздаблялі шнурком, вышыўкай, аплікацыяй (каляровая тканіна, скура). Кроем спінкі, размяшчэннем дэкору (узоры накшталт зігзагаў, галінак дрэў, кветак) вылучаліся белыя С. з-пад Камянца; абшываліся паласой чорнага аксаміту.
Літ.:
Левинсон-Нечаева М.Н. Приложение: Материалы к истории рус.нар. одежды // Крестьянская одежда населения Европейской России (XIX — начало XX в.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙФІЦ Іосіф Яфімавіч (17.12.1905, Мінск — 25.5.1995),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1964). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1928 на кінастудыі «Ленфільм». У 1930—50 здымаў фільмы з А.Р.Зархі: «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937; гал. прыз Міжнар. выстаўкі ў Парыжы), «Член урада» (1940), «Яго імя Сухэ-Батар» (1942, сумесна з Манголіяй), «Разгром Японіі» (1945, дакумент.). Яго самаст. рэжысёрскія работы вызначаюцца мастацтвам выразнай дэталі, адухоўленасцю, увагай да акцёрскай індывідуальнасці, тонкай інтэрпрэтацыяй рус. класікі. Сярод фільмаў: «Вялікая сям’я» (1954), «Справа Румянцава» (1956), «Дарагі мой чалавек» (1958), «Дама з сабачкам» (1960; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, Францыя), «Салют, Марыя!» (1970), «Ася» (1978), «Упершыню замужам», «Адзіная» (абодва 1980; за апошні прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), «Шурачка» (1983), «Вандроўны аўтобус» (1990) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКО́НІЙ (лац. Zirconium),
Zr, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат.н. 40, ат.м. 91,224. Прыродны Ц. — сумесь 5 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 90—92,94 і 96, найб. пашыраны 90Zr (51,46%). У зямной кары прыблізна 2∙10−2% па масе. Упершыню вылучаны ў 1789 ням. хімікам М.Г.Клапратам у выглядзе дыаксіду з мінералу цыркону (адсюль назва).
Бліскучы серабрыста-шэры метал. Існуе ў 2 крышт. мадыфікацыях: гексаганальнай α-Zr і кубічнай β-Zr. Шчыльн. 6510,7 кг/м³, tпл 1855 °C. Кампактны Ц. пры пакаёвай т-ры вельмі каразійнаўстойлівы, што абумоўлена ўтварэннем тонкай трывалай плёнкі цырконію дыаксіду. Устойлівы да ўздзеяння мінер.к-т і шчолачаў. Пры награванні раствараецца ў плавікавай і канцэнтравай сернай к-тах, царскай гарэлцы; узаемадзейнічае з галагенамі (утварае тэтрагалагеніды), азотам і інш. неметаламі. Атрымліваюць пры перапрацоўцы асн. мінералаў — цыркону і бадэлеіту. Выкарыстоўваюць як канстр. матэрыял у ядз. энергетыцы, кампанент сплаваў для вырабу хім. апаратаў, хірург. інструментаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАФІЗІЯЛО́ГІЯ,
раздзел фізіялогіі, што вывучае эл. з’явы (біяэл. патэнцыялы) у клетках, тканках, органах, а таксама механізмы ўздзеяння на арганізм эл. току.
Упершынюнавук. інфармацыю пра «жывёльную электрычнасць» даў у канцы 18 ст. Л.Гальвані. У 19 ст. асновы Э. распрацоўваў Э.Дзюбуа-Рэймон (сувязь паміж эл. токам і нерв. імпульсам, малекулярная тэорыя біяпатэнцыялаў і інш.). Далейшае развіццё Э. звязана з працамі М.Я.Увядзенскага, В.Эйнтхавена, Дж.Эрлангера, ням. і рас. фізіёлагаў Ю.Бернштэйна і А.П.Самойлава. На Беларусі даследаванні па Э. вядуцца з 1922 у БДУ як ч. агульных фізіял. даследаванняў (гл.Нейрафізіялогія, Фізіялогія).
Асн. праблемы Э. — вывучэнне фізіка-хім. механізмаў утварэння эл. патэнцыялаў на біял. мембранах, іх змены і роля ў фізіял. працэсах. У навук. эксперыментах і клінічнай практыцы выкарыстоўваюцца асн. электрафізіял. метады вывучэння біял. патэнцыялаў сэрца — электракардыяграфія, мозга — электраэнцэфалаграфія, сятчаткі вока — электрарэтынаграфія, скуры — электрадэрмаграфія і інш.
Літ.:
Шаде Дж., Форд Д. Основы неврологии: Пер. с англ.М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНГ, Янг (Young) Томас (13.6.1773, г. Мілвертан, Вялікабрытанія —10.5.1829), англійскі фізік, астраном і ўрач; адзін са стваральнікаў фіз. і хвалевай оптыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1794) і яго сакратар (з 1802). Вучыўся ў Лонданскім, Эдынбургскім і Гётынгенскім ун-тах. З 1811 урач у шпіталі св. Георгія (Лондан), адначасова з 1818 сакратар Бюро даўгот і кіраўнік выдання «Марскога календара». Навук. працы па фіз. і фізіял. оптыцы, акустыцы, механіцы, астраноміі і інш. Даследаваў інтэрферэнцыю і дыфракцыю святла, вызначыў даўжыні светлавых хваль розных колераў (1801—03), выказаў гіпотэзу аб папярочнасці светлавых хваль (1817). Распрацаваў тэорыю колеравага зроку, растлумачыў акамадацыю вока. Увёў асн. характарыстыку пругкасці матэрыялаў — Юнга модуль (1807), упершыню звярнуў увагу на ўзаемасувязь мех. работы і энергіі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў для дадатку да «Брытанскай энцыклапедыі», займаўся расшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970;
Творцы физической оптики: Сб. ст.М., 1973;
Степанов Б.И. Очерки по истории оптической науки. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МКАВЫЯ КАМЯНІ́,
культавыя валуны са штучнымі паглыбленнямі і знакамі рознай формы. Вылучаюць Я.к.: з чашападобнымі паглыбленнямі (дыяметр да 70 см, глыб. 2—15 см); з круглымі лункамі са згладжанымі адшліфаванымі сценкамі (дыяметр 3—7,5 см, глыб. 0,5—7 см); з ямкамі няправільнай формы (дыяметр 7,5—15 см, глыб. 5—15 см). Найб.стараж. паглыбленні — круглыя ямкі, што былі створаны 2—1,5 тыс.г. да н.э. Вядомы на тэр. ўсёй Еўропы. Упершыню выяўлены і зарэгістраваны ў 1877 у Фінляндыі. На Беларусі Я.к. каля в. Махірова Полацкага р-на Віцебскай вобл. зафіксаваны ўжо ў 1864. Усяго выяўлены 53 Я.к., у т. л. 12 з чашападобнымі паглыбленнямі, 32 з круглымі лункамі і 9 з ямкамі няправільнай формы. Валуны з круглымі лункамі пашыраны на З і ПнЗ краіны, што супадае з арэалам распаўсюджання шнуравой керамікі культуры. Большасць Я.к. — помнікі прыроды і гісторыі Беларусі (гл. таксама Пабоеўскі вялікі камень з ямкамі, Пашавіцкі камень з ямкамі, Старадворскі валун і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ Пётр Васілевіч (н. 20.3.1949, в. Прасці Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў і мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1994 заг. лабараторыі, адначасова з 1999 нам. дырэктара). Адначасова з 2003 дырэктар навукова-тэхн. цэнтра «Бяспека інфармацыйных тэхналогій» (філіял БДУ). Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў, распрацоўцы аўтаматызаваных вымяральных сістэм і спецыялізаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі. Даследаваў механізмы радыяцыйнага пашкоджання паўправадніковых матэрыялаў і прылад і распрацаваў тэхналогіі стварэння радыяцыйнаўстойлівых паўправадніковых прылад. Упершыню на Беларусі разам з інш. распрацаваў і стварыў апаратна-праграмныя ўстройствы аховы інфармацыі. Сааўтар даведніка «Радыяцыйная ўстойлівасць матэрыялаў» (1982).
Тв.:
Радиационные процессы в микроэлектронике. Ч. 1—2. М., 1991 (у сааўт.);
Radiation damage in neutron-irradiated highresistanse silicon (разам з В.М.Ламакам) // International Work shop. Ouk Ridge National Laboratory USA. 1991;
Взаимодействие излучений с твердым телом и принципы их регистрации. Мн., 2004 (разам з А.П.Ермалаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЗЛІН Міхаіл Веньямінавіч (29.7.1928, г. Гомель — 1.1.1999),
расійскі фізік. Чл.-кар.Рас.акад. прыродазнаўчых навук (1991), чл. Нью-Йоркскай АН. Д-рфіз.-матэм.н., прафесар. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1950). У 1950—57 на прадпрыемстве «Свярдлоўск-45», з 1959 у Ін-це ядз. сінтэзу Рас.навук. цэнтра «Курчатаўскі ін-т». Навук. працы па фізіцы плазмы, нелінейнай фізіцы, геафіз. і астрафіз. гідрадынаміцы. Даследаваў найб. моцныя няўстойлівасці плазменных патокаў, упершыню эксперыментальна назіраў новыя аб’екты фізікі плазмы — ленгмюраўскі салітон у магн. полі, віхравы салітон Росбі. Растлумачыў феномен галінавання спіральных рукавоў галактык, прадказаў існаванне ў галактыках буйнамаштабных віхраў (гіганцкіх антыцыклонаў), наяўнасць якіх пацверджана астр. назіраннямі. Прэмія імя Л.А.Арцымовіча Рас.АН (1995).
Тв.:
Динамика пучков в плазме. М., 1982;
Солитоны Россби // Успехи физ. наук. 1986. Т. 150, вып. 1;
Вихри Россби и спиральные структуры: Астрофизика и физика плазмы в опытах на мелкой воде. М., 1990 (разам з Я.М.Снежкіным);
Physics of íntense Beams in Plasmas. Bristol, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЧУК Аляксандр Іванавіч (н. 19.9.1951, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),
расійскі вучоны-геолаг. Чл.-кар.Рас.АН (1997). Акад.Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1995). Д-р геолага-мінералаг. н. (1993). Скончыў Львоўскі ун-т (1976). З 1976 у Далёкаўсходнім геал. ін-це Рас.АН (з 1986 заг. лабараторыі, з 1988 нам. дырэктара, з 1996 дырэктар). З 2001 нам. старшыні Далёкаўсходняга аддз.Рас.АН, адначасова заг. кафедры Далёкаўсходняга тэхн. ун-та (г. Уладзівасток). Навук. працы па рэгіянальнай геалогіі, геатэктоніцы, геадынаміцы, петралогіі, металагеніі. Даследаваў фундаментальныя і прыкладныя праблемы геалогіі ціхаакіянскіх мацерыковых ускраін. Развіў канцэпцыю акрэцыйнай тэктонікі на Д. Усходзе. Упершыню распрацаваў мадэлі латэральнай дыскрэтнасці літасферы, абумоўленай наяўнасцю тэктонастратыграфічных тэрэйнаў рознага паходжання.
Тв.:
Эволюция древней сиалической коры в островодужных системах Восточной Азии. Владивосток, 1985;
Тихоокеанская окраина Азии: Геология. Владивосток, 1989 (у сааўт.);
Куюльский офиолиговый террейн. Владивосток, 1990 (у сааўт.);
Геология и полезные ископаемые Приморского края: Очерк. Владивосток, 1995 (у сааўт.).