НЕ́ЗЛІН Міхаіл Веньямінавіч (29.7.1928, г. Гомель — 1.1.1999),
расійскі фізік. Чл.-кар. Рас. акад. прыродазнаўчых навук (1991), чл. Нью-Йоркскай АН. Д-р фіз.-матэм. н., прафесар. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1950). У 1950—57 на прадпрыемстве «Свярдлоўск-45», з 1959 у Ін-це ядз. сінтэзу Рас. навук. цэнтра «Курчатаўскі ін-т». Навук. працы па фізіцы плазмы, нелінейнай фізіцы, геафіз. і астрафіз. гідрадынаміцы. Даследаваў найб. моцныя няўстойлівасці плазменных патокаў, упершыню эксперыментальна назіраў новыя аб’екты фізікі плазмы — ленгмюраўскі салітон у магн. полі, віхравы салітон Росбі. Растлумачыў феномен галінавання спіральных рукавоў галактык, прадказаў існаванне ў галактыках буйнамаштабных віхраў (гіганцкіх антыцыклонаў), наяўнасць якіх пацверджана астр. назіраннямі. Прэмія імя Л.А.Арцымовіча Рас. АН (1995).
Тв.:
Динамика пучков в плазме. М., 1982;
Солитоны Россби // Успехи физ. наук. 1986. Т. 150, вып. 1;
Вихри Россби и спиральные структуры: Астрофизика и физика плазмы в опытах на мелкой воде. М., 1990 (разам з Я.М.Снежкіным);
Physics of íntense Beams in Plasmas. Bristol, 1993.
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)