ХАНЧУК Аляксандр Іванавіч (н. 19.9.1951, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),
расійскі вучоны-геолаг. Чл.-кар.Рас.АН (1997). Акад.Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1995). Д-р геолага-мінералаг. н. (1993). Скончыў Львоўскі ун-т (1976). З 1976 у Далёкаўсходнім геал. ін-це Рас.АН (з 1986 заг. лабараторыі, з 1988 нам. дырэктара, з 1996 дырэктар). З 2001 нам. старшыні Далёкаўсходняга аддз.Рас.АН, адначасова заг. кафедры Далёкаўсходняга тэхн. ун-та (г. Уладзівасток). Навук. працы па рэгіянальнай геалогіі, геатэктоніцы, геадынаміцы, петралогіі, металагеніі. Даследаваў фундаментальныя і прыкладныя праблемы геалогіі ціхаакіянскіх мацерыковых ускраін. Развіў канцэпцыю акрэцыйнай тэктонікі на Д. Усходзе. Упершыню распрацаваў мадэлі латэральнай дыскрэтнасці літасферы, абумоўленай наяўнасцю тэктонастратыграфічных тэрэйнаў рознага паходжання.
Тв.:
Эволюция древней сиалической коры в островодужных системах Восточной Азии. Владивосток, 1985;
Тихоокеанская окраина Азии: Геология. Владивосток, 1989 (у сааўт.);
Куюльский офиолиговый террейн. Владивосток, 1990 (у сааўт.);
Геология и полезные ископаемые Приморского края: Очерк. Владивосток, 1995 (у сааўт.).