рускі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1972), праф. (1973). Акад.АНСССР (1987). Чл. Аўстрыйскай АН, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Маск. ун-т (1950). З 1952 у Ін-це міжнар. адносін, з 1954 у Ін-це славяназнаўства АНСССР (з 1968 Ін-т славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН), адначасова з 1968 выкладчык Маск. ун-та. Даследаваў гісторыю слав.літ. моў, слав. дыялекталогію, тапаніміку і этнаграфію. У працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. У 1962—65, 1974—81 узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыц. духоўнай культуры Бел. Палесся. Рэдактар і сааўтар зб-каў «Лексіка Палесся: Матэрыялы для палескага дыялектнага слоўніка» і «Палессе: (Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка)» (абодва 1968).
Тв.:
Значение кратких и полных форм прилагательных в старославянском языке: (на материале евангельских кодексов) // Вопр. славян. языкознания. 1957. Вып. 2;
Советское славяноведение: Краткий обзор лит., 1945—1963 гг.М., 1963 (у сааўт.);
Славянская географическая терминология: Семасиологич. этюды. М., 1969;
История и структура славянских литературных языков. М., 1988.
Літ.:
Н.И.Толстой;
Биобиблиогр. указ. славян. и общему языкознанию. Самарканд, 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УЗВЫ́ШША»,
літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1927—30 літ.-маст. згуртаваннем «Узвышша», у 1931 Бел.дзярж. выд-вам у Мінску на бел. мове. Заснавальнікі А.Бабарэка (літ. сакратар), З.Бядуля, У.Дубоўка, К.Крапіва, Я.Пушча, К.Чорны (гал.рэдактар), В.Шашалевіч. Меў аддзелы паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі і публіцыстыкі; хроніку культ. жыцця, рубрыку «Культура мовы». Арыентаваў пісьменнікаў на творчы эксперымент, наватарства, культуру творчасці, нац. самабытнасць, абгрунтаваў аквітызм як новы кірунак у бел. л-ры, яго сувязь з айч.сусв.маст. традыцыямі. Публікаваў творы Дубоўкі, К.Крапівы, П.Глебкі, З.Бядулі, М.Лужаніна, Я.Коласа, П.Труса, А.Звонака, даследаванні па гісторыі л-ры і тэатразнаўстве І.Замоціна, А.Вазнясенскага, Я.Барычэўскага, Ю.Бярозкі, Ю.Дрэйзіна, пераклады твораў з арм., груз., літ., ням., чэш. і інш. моў. У выніку рэпрэсій і ссылкі лідэраў згуртавання «Узвышша» часопіс страціў арыгінальны кірунак, набыў эклектычны змест, у 1931 перайшоў на вульгарна-сацыялагічныя пазіцыі. Выйшлі 44 нумары ў 39 кнігах.
Літ.:
Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968;
Яго ж. Адам Бабарэка. Мн., 1976;
Яго ж. Зруйнаванае «Узвышша» // Роднае слова. 1999. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАВО́РСКІ Аляксей Яўграфавіч (3.3.1860, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія — 8.8.1945),
расійскі хімік-арганік, заснавальнік хіміі ацэтыленавых злучэнняў, стваральнік навук. школы. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1921). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882), дзе і працаваў (з 1896 праф.). Адначасова ў 1897—1908 у Пецярбургскім хіміка-тэхнал. ін-це, з 1919 у Дзярж. ін-це прыкладной хіміі, у 1934—38 у Ін-це арган. хіміі АНСССР (яго заснавальнік і дырэктар). Рэдактар «Журнала Русского физико-химического общества» (з 1900) і «Журнала общей химии» (з 1931). Навук. працы па хіміі вытворных ацэтылену і цыклічных вуглевадародаў. Адкрыў ізамерызацыю ацэтыленавых вуглевадародаў (ацэтылен-аленавую перагрупоўку, 1887) — агульны метад сінтэзу ацэтыленавых і дыенавых вуглевадародаў, новы від ізамерызацыі α-галагенкетонаў у карбонавыя к-ты, іх эфіры або аміды пад уздзеяннем асноў — адпаведна шчолачаў, алкагалятаў або амінаў (рэакцыя, ці перагрупоўка Ф.; 1894) і рэакцыю атрымання трацічных ацэтыленавых спіртоў кандэнсацыяй ацэтыленавых вуглевадародаў з карбанільнымі злучэннямі (ацыклічнымі кетонамі, альдэгідамі) у прысутнасці асноў (рэакцыя Ф.; 1905). Атрымаў дыаксан і распрацаваў спосаб яго сінтэзу. Дзярж. прэмія СССР 1941.
чэшскі пісьменнік, журналіст, літаратура- і тэатразнавец, грамадскі дзеяч. Нац. герой Чэхаславакіі. Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1923). У 1928—38 рэдактарчас. «Tvorba» («Творчасць»), у 1929—36 адзін з рэдактараў час. «Rudé právo» («Чырвонае права»), Як вынік паездак у СССР (1930 і 1934—36) кн. рэпартажаў «У краіне, дзе заўтра ўжо азначае ўчора» (1932), у якой стварыў новы тып рэпартажу. Аўтар шматлікіх артыкулаў, нарысаў, памфлетаў, цыкла гіст.-літ.прац. У 2-ю сусветную вайну з 1940 у падполлі. У 1942 арыштаваны гестапа і пакараны смерцю ў берлінскай турме Плётцэнзе. Нататкі, зробленыя ў 1943 у турме Панкрац, склалі кн. «Рэпартаж з пятлёй на шыі» (выд. 1945). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Г.Шчарбатаў. У 1983 Бел.рэсп.т-р юнага гледача паставіў спектакль «Рэпартаж з пятлёй на шыі». Міжнар. прэмія Міру 1950.
Тв.:
Бел.пер. — Слова перад пакараннем смерцю. Мн., 1953;
Рус.пер. — О театре и литературе: Сб. статей. М.; Л., 1964;
Избранное. Кн. 1—2. М., 1982—83.
Літ.:
Вановская Т.В. Юлиус Фучик. Л., 1960;
Фучикова Г. Воспоминания о Ю.Фучике: Пер. с чеш. 3 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІ́П Уладзімір Трафімавіч (н. 7.10.1939, в. Двор Пліна Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. тэатразнавец, драматург.Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў БДУ (1963). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», уласным карэспандэнтам па Беларусі газ. «Советская культура». З 1970 у ЦККПБ, гал.рэдактар Дзяржкіно Беларусі, з 1981 на кінастудыі «Беларусьфільм» (кіраўнік сцэнарнай майстэрні), з 1987 маст. кіраўнік студыі дакумент. фільмаў «Летапіс». Даследуе праблемы інсцэнізацыі празаічных твораў у тэатрах Беларусі (манаграфія «Радок, прачытаны тэатрам», 1973). Аўтар п’ес «Цень гары» (паст. 1987, Бел.т-р імя Я.Купалы), «Год чумы» (1991), сцэнарыяў маст. фільмаў «Полымя» (1974, з Г.Бураўкіным, Ф.Коневым), «Мама, я жывы!» (1985), тэлефільма «Нас выбраў час» (1—2-я серыі 1976, 3—5-я — 1978; з А.Петрашкевічам), тэлесерыяла «Пракляты ўтульны дом» (паводле рамана С.Жаромскага «Верная рака», 33 серыі, 1999), дакумент. фільмаў «Брэсцкая крэпасць» (1975), «Тры колеры радасці» (1979), лібрэта опер «Джардана Бруна» (паст. 1977), «Візіт дамы» (паст. 1995, абедзве Дзярж.т-р оперы і балета), «Юбілей» (паст. 2001, Нац.т-р оперы), «Матухна Кураж» (паст. 1982, Малдаўскі т-р оперы і балета, Каўнаскі музычны т-р) і інш. Выступае ў перыяд. друку па праблемах тэатра і кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКО́ЎСКІ Аляксандр Барысавіч (26.8.1913, С.-Пецярбург — 17.2.1994),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1973).
Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1939). З 1955 гал.рэдактарчас. «Иностранная литература», у 1962—88 — «Литературной газеты». Друкаваўся з 1937. Апублікаваў ліг. партрэты А.Барбюса (1937), Г.Гейнэ (1939), М.Андэрсена-Нексё (1940). Трылогія «Гэта было ў Ленінградзе» (кн. «Ваенны карэспандэнт», 1944; «Ліда», 1945; «Мірныя дні», 1947) пра подзвіг ленінградцаў у Вял.Айч. вайну. Раман «У нас ужо раніца» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950) пра першыя пасляваен. гады на Паўд. Сахаліне. Аповесці «Год жыцця» (1956, яе працяг раман «Дарогі, якія мы выбіраем», 1960), «Святло далёкай зоркі» (1962) на маральна-этычную праблематыку. Аўтар раманаў «Блакада» (кн. 1—4, 1968—73; Ленінская прэмія 1978), «Перамога» (кн. 1—3, 1978—81, Дзярж. прэмія СССР 1983), антыфаш. рамана «Нюрнбергскія прывіды» (кн. 1—2, 1987—89), аповесці «Нявеста» (1966), зб. «Літаратура, палітыка, жыццё» (1982) і інш. Многія яго творы экранізаваны, інсцэніраваны.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1974—77.
Літ.:
Козлов И.Т. Александр Чаковский: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1983;
Синельников М. Диктует время: Очерк творчества А.Чаковского. М., 1983.
амерыканскі логік і матэматык. З 1939 праф. Прынстанскага, з 1967 Каліфарнійскага ун-таў. З 1936 рэдактарчас. «The journal of symbolic logic» («Часопіс сімвалічнай логікі»). У 1935 абгрунтаваў палажэнне пра невырашальнасць «масавай праблемы» ў выпадку, калі не існуе (або не можа быць) алгарытму для вырашэння ўсіх адзінкавых праблем, якія ўваходзяць у яе склад. Развіў ідэю аб аддзяленні паняцця функцыі ад паняцця мноства, у 1936 прапанаваў асн. гіпотэзу тэорыі выліч. функцый (т.зв. тэзіс Ч.), паводле якой кожная эфектыўна выліч. функцыя з’яўляецца агульнарэкурсіўнай (вызначанай для ўсіх натуральных значэнняў аргумента). У працы «Уводзіны ў матэматычную логіку» (т. 1, 1956) абгрунтаваў метады матэм. логікі, вызначыў яе першасныя паняцці, сфармуляваў правілы лагічнага аперыравання (злічэння) з выказваннямі простымі (гл.Логіка выказванняў) і раздзеленымі на суб’ект і прэдыкат (гл.Логіка прэдыкатаў). Вызначыў такія катэгорыі, як канстанты і пераменныя функцыі, сімвалы, аператары, квантары, несупярэчлівасць і паўната сістэмы аксіём і інш.; прапанаваў для лагічных мэт ужываць спец. створаную фармалізаваную мову. Яго даследаванні паўплывалі на развіццё матэм., камбінаторнай і мадальнай логікі, тэорыі алгарытмаў, семантыкі лагічнай.
Тв.:
Рус.пер. — Введение в математическую логику. Т. 1. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Мікалай Рыгоравіч (н. 18.2.1928, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. правазнавец, сацыёлаг. Д-рюрыд.н. (1969), праф. (1970). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1996). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1950) і працаваў у ім, а пасля пераўтварэння яго — на юрыд. ф-це БДУ (у 1974—94 заг. кафедры). Адзін з арганізатараў і кіраўнік міжнар. арбітражнага суда пры Бел. гандлёва-прамысл. палаце (1994). Гал.рэдактар створанага ім час. «Прамыслова-гандлёвае права» (з 1996). Навук. працы па праблемах сям’і, сямейнага права, сацыялогіі, грамадз. працэсуальнага права, прац. права. Аўтар шэрагу навук. прац і навуч. дапаможнікаў. Удзельнічаў у законапраектных работах, быў у складзе групы, якая распрацавала праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994. Распрацаваў таксама канцэпцыю новага Грамадз. працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і яго тэкст, праекты інш. законаў.
Тв.:
Семья в современном обществе. Мн., 1964;
Заключение брака по советскому праву. Мн., 1965;
Советская семья: Функции и условия стабильности. Мн., 1970;
Основания развода по советскому семейному праву. Мн., 1970;
Трудовой коллектив и его руководитель. Мн., 1976;
Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Белорусской ССР. Мн., 1989 (у сааўт.);
Комментарий к Кодексу о браке и семье Белорусской ССР. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
К’Я́РЫ (Chiari) Бернгард (н. 20.7.1965, Вена),
нямецкі гісторык. Д-р навук (1997). У 1992—97 спецыялізаваўся на кафедры ўсх.-еўрап. гісторыі Франкфурцкага ун-та. З 2000 працуе ў Цэнтры ваен.-гіст. даследаванняў у г. Патсдам. Даследуе праблемы сучаснага развіцця Беларусі, Расіі і Паўд.-Усх. Еўропы, Беларусі як мультыкультурнага рэгіёна, гісторыю Расіі 19—20 ст. і СССР, гісторыю яўрэяў у Польшчы, Расіі і Сав. Саюзе. Аўтар кнігі «Будні дзень за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыянізм і супраціўленне ў Беларусі, 1941—1944» (1998), адзін з аўтараў «Падручніка па гісторыі Беларусі» (Гётынген, 2001). Рэдактар кнігі даследаванняў «Польская Армія Краёва: Гісторыя і міф Арміі Краёвай пасля 2-й сусветнай вайны» (Мюнхен, 2003). Член рэд. рады час. «Беларускі гістарычны агляд».
Тв.:
Бел.пер. — Гісторыя як паслядоўнасць катастроф: Бел. рэгіён як акупаванае грамадства (1939—1944/47) // Бел.гіст. агляд. 1996. Т. 3, сш. 2;
Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэнія» // Там жа. 2000. Т. 7, сш. 1(12);
Подходы к истории второй мировой войны в двух исследованиях из Германии // Беларусь і Германія. Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы міжнар.навук.канф.Мн., 2003. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ПІУС Яўген Уладзіміравіч (7.7.1903, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 5.6.1985),
рускі музыказнавец-фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1958), праф. (1944). Скончыў Ін-т гісторыі мастацтваў (1924) і кансерваторыю (1928) у Ленінградзе. У 1927—43 працаваў у навук. установах і ВНУ Ленінграда і Масквы. Заснавальнік і навук. кіраўнік (1927—43) Фонаграмархіва АНСССР (Ін-трус. л-ры — «Пушкінскі дом»). Удзельнік фалькл. экспедыцый, у т. л. на Бел. Палессі (1934). Распрацаваў тэарэт. праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавышыннага ладу нар. напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальным вывучэннем лакальных меладычных стыляў муз. фальклору рускіх, беларусаў, фіна-угорскіх і цюрк. народаў у іх гіст. развіцці, даследаваў інтэрнац. вытокі рус.рэв. песень. Рэдактар многіх фалькл. выданняў, у т. л. «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940, з З.Эвальд), «Беларускія народныя песні» (1941, «Песні народаў СССР»), «Песенная культура беларускага Палесся» З.Мажэйкі (1971), «Песні беларускага Палесся» Эвальд (1979).
Тв.:
Интонационные элементы русской частушки // Советский фольклор. М.; Л., 1936. № 4—5;
Песни Пинежья. Кн. 2. М., 1937 (разам з З.Эвальд);
Белорусский песенный фольклор (разам з З.Эвальд) // Сов. музыка. 1940. № 4;
Сборники русских народных песен М.А.Балакирева // Балакирев М.А. Русские народные песни. М., 1957;
«Эй, ухнем» — «Дубинушка»: История песен. М., 1962.