СІГНА́Л (ад лац. signum знак) у біялогіі, працэс або з’ява (вонкавая, унутраная, усвядомленая або неўсвядомленая), што перадае паведамленне пра падзею і арыентуе жывую сістэму адносна гэтай падзеі. У залежнасці ад характару сенсорнай сістэмы адрозніваюць С. акустычныя, аптычныя, біярытмічныя, тактыльныя, тэрмічныя, хім., электрамагнітныя і інш. (гл.Раздражняльнасць, Рэактыўнасць, Сігнальныя сістэмы).
С. у тэхніцы, умоўны знак, фіз. працэс ці з’ява, што нясе паведамленне (інфармацыю) аб якой-н. падзеі, стане аб’екта назірання, а таксама перадае каманду кіравання абвяшчэння ці інш. Агульныя заканамернасці перадачы і пераўтварэнняў С. вывучае інфармацыі тэорыя.
Бывае мех. (дэфармацыя, перамяшчэнне), цеплавы (напр., павышэнне т-ры), светлавы (успышка святла, зрокавы вобраз), эл. (імпульс току, радыёхваля), гукавы (мова, музыка, свіст) і інш. Інфармацыя, якую мае паведамленне прадстаўляецца зменамі аднаго ці больш параметраў С. — амплітуды (інтэнсіўнасці), працягласці, частаты, шырыні спектра, палярызацыі і інш. С. можна пераўтвараць (без змены зместу паведамлення) з аднаго віду ў другі, напр., неперарыўны С. — у дыскрэтны, гукавы — у эл., эл. — у светлавы. Выкарыстанне канкрэтных С. залежыць ад асаблівасцей канкрэтных задач перадачы паведамленняў, узроўню і характару перашкод, магчымасцей рэалізацыі прыёмнай і перадавальнай сістэм.Гл. таксама Сігнал геадэзічны, Сігналізацыя, Сігналы часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́НЦАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна паліўнай прамысловасці па здабычы і перапрацоўцы гаручых сланцаў. Уключае атрыманне газу і паліва на быт. і энергет. мэты. Прадукцыя С.п. ідзе таксама на выраб бітуму, ядахімікатаў, талуолу, фарбавальнікаў, сінт.мед. прэпаратаў; попел і шлак выкарыстоўваюць пры вырабе цэменту, сілікатнай і сланцавай цэглы, тэрмаблокаў, пенабетону, аглапарыту, дрэнажных труб і інш.
Узнікла ў 1-й пал. 19 ст. (упершыню ў 1835 у мяст. Аўтун, Францыя; першы сланцахім камбінат пабудаваны ў 1865 у Аўстраліі). У Расіі выкарыстанне сланцаў пачалося ў 1916 для забеспячэння палівам Петраграда. Сярод краін свету С.п. найб. развіта ў Эстоніі (у 1997 здабыта 14,4 млн.т сланцаў). У многіх краінах не развіваецца ў сувязі з выкарыстаннем больш эфектыўных відаў паліва. Патэнцыяльныя запасы гаручых сланцаў у свеце — 450,4 трлн. т, з іх у ЗША — 431, Бразіліі — 16, Расіі — 2 трлн. т; Канадзе — 410, Італіі — 96, Эстоніі — 18,4, Швецыі — 16 млрд.т. Значныя іх запасы ў Германіі. Францыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Кітаі.
На Беларусі гаручыя сланцы ўтвараюць буйны сланцаносны раён у межах Прыпяцкага прагіну пл. 20 тыс.км². Прагнозныя запасы — 11 млрд.т. Найб. разведаныя Любанскае радовішча гаручых сланцаў і Тураўскае радовішча гаручых сланцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ЗЕНЬ Рафал (27.6.1804, б. маёнтак Бортнікі, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 20.5.1881),
бел. скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе базыльян у мяст. Вольна (Навагрудскі пав.), пасля вучэння ў езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на юрыдычны ф-т Віленскага ун-та, адначасова наведваў Віленскую маст. школу, вучыўся ў Я.Рустэма і К.Ельскага. Пасля сканчэння ун-та ў 1826—29 працаваў у Мін-ве ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў свой маёнтак, дзе стварыў некалькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных характарыстык (партрэты Марылі, Францішкі і Міхаіла Верашчакаў). Выканаў 57 медальёнаў, у т. л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люцыяна, Браніслава Слізняў, барэльефы і медальёны Т.Зана, Я.Чачота, А.Э.Адынца, А.Міцкевіча, К. і Я. Тышкевічаў, А.Храптовіча, Г.Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выкарыстанне традыцый класіцызму і рамантызму. Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гасп. пабудоў.
А.К.Лявонава.
Р.Слізень. Медальён з выявай Т.Зана. 1-я пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІС (Sluckis) Мікалас (н. 20.10.1928, г. Паневяжыс, Літва),
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1978). Нар. пісьменнік Літвы (1984). Скончыў Вільнюскі ун-т (1951). Друкуецца з 1945. Раннія апавяданні ў зб-ках «Я зноў бачу сцяг» (1948), «На ветры» (1958), «Няхай мы лепш не сустрэнемся» (1961), «Усмешкі і лёсы» (1964), «Крокі» (1965, Дзярж. прэмія Літвы 1966) адметныя лірычнасцю, дакладнасцю псіхал. аналізу. Раман «Лесвіца ў неба» (1963, экранізаваны ў 1967) пра складаныя драм. падзеі пасляваен. Літвы. У раманах «Адамаў яблык» (1966), «Смага» (1968), «На зыходзе дня» (1976, тэлефільм 1985), «Паездка ў горы і назад» (1981), «Дрэва свету» (1985), зб. аповесцей і апавяд. «Вяртанне прыгажуні» (1998) і інш. жыццё сучаснай інтэлігенцыі, маральныя і псіхал. канфлікты, праблемы адчужэння бацькоў і дзяцей і інш. Для яго прозы характэрна выкарыстаннеўнутр. маналога, шматпланавасць, метафарычнасць. Аўтар п’ес, у т. л. «Ці не шалёны твой сабака» (паст. 1974), казак і казачных аповесцей, крытычных артыкулаў. На бел. мову асобныя апавяданні С. перакладалі А.Асташонак, В.Грыгалюнас, Я.Каршукоў, А.Кудравец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРБАРА́Н (Zurbarán) Франсіска дэ (хрышчаны 7.11.1598, г. Фуэнтэ-дэ-Кантас, Іспанія — 27.8.1664),
іспанскі жывапісец. Вучыўся ў Севільі у П.Д. дэ Вільянуэвы. Працаваў пераважна ў Льерэне, Севільі, Мадрыдзе. Зазнаў уплыў М.Караваджа. Творы вылучаюцца грубаватай рэалістычнасцю вобразаў, павышанай дэталізацыяй, частым увядзеннем у карціны элементаў нацюрморта. Раннім работам уласціва выкарыстанне шырокіх форм і аб’ёмаў («Укрыжаванне», 1627). У перыяд творчага росквіту (1630—40-я г.) ствараў суровыя манументальна-лаканічныя, драматычна-напружаныя і адначасова стрыманыя ў выяўленні пачуццяў вобразы. Творы адметныя смелай абагульненасцю і матэрыяльнасцю пластычнай мадэліроўкі, строгай гамай шэрых і карычневых, насычаных чырвоных тонаў: «Трыумф святога Фамы Аквінскага» (1631), «Спакушэнне святога Іераніма» (1634), «Святы Францыск», цыкл карцін для картэзіянскага кляштара Ла Картуха ў Херэс-дэ-ла-Франтэра (1637—39) і інш. Для твораў 1650—60-х г. характэрны рысы лірычнай сузіральнасці і эмацыянальнай усхваляванасці: «Бічаванне Хрыста», «Мадонна з дзіцем і Іаанам Хрысціцелем». У 1640-я г. стварыў серыі карцін, прысвечаных жыццю кляштара ордэна іеранімітаў у Гуадалупе: «Спакушэнне брата Дыега Арзаскага», «З’яўленне Хрыста брату Андрэсу Сальмерону», «Уяўленне брата Педра-Саламанкскага»; партрэты (серыя «Дактары з Ла Мерсед», «Доктар з Саламанкі» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РМНЫЯ ПРАЦЭ́СЫ тэхналагічныя аперацыі вырабу друкарскіх форм.
У залежнасці ад віду форм і тэхн. сродкаў і іх вырабу адрозніваюць Ф.п.: наборна-адліўныя — адліўка шрыфтавых радкоў фарміраванне з іх друкарскай формы высокага друку, стэрэатыпныя — цісненне з арыгінальных форм высокага друку матрыц і выраб з іх стэрэатыпаў (адліўкай, гальванапластыкай, прасаваннем); фотахімічныя — капіраванне тэкставай і выяўл. інфармацыі з фотаформ на формную пласціну або прамежкавы матэрыял з наступнай апрацоўкай (хім. траўленнем, спец. растворам); электрафатаграфічныя — выраб друкарскіх форм плоскага афсетнага друку электрафатаграфаваннем арыгінала-макета на формную пласціну, пакрытую электрафатаграфічным слоем (гл.Электрафатаграфія).У наш час часцей выкарыстоўваюць Ф.л. з паэлементным запісам інфармацыі непасрэдна на формныя пласціны (або цыліндры глыбокага і флексаграфскага друку) з выкарыстаннем электроннай паэлементнай разгорткі інфармацыі арыгінала і фарміравання друкавальных элементаў электронна-мех. гравіраваннем або лазерным уздзеяннем.
З’яўленне Ф.п. адносяць да 9 ст. (ручное гравіраванне форм высокага друку на драўляных дошках, гл.Дрэварыт), э 15 ст. — гравіраванне форм глыбокага друку на медных пласцінах, з 16 ст. — хім. траўленне паглыбленняў на формных метал. пласцінах, з 1860-х г. — выкарыстаннефатагр. працэсаў (фотакапіравання).
Літ.:
Технология изготовления печатных форм. М., 1990;
Полянский Н.Н. Основы полиграфического производства. 2 изд. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАБІЯЛО́ГІЯ (ад фота... + біялогія),
раздзел біялогіі, што вывучае працэсы, якія адбываюцца ў жывёльных і расл. арганізмах пад уздзеяннем бачнага, ультрафіялетавага і блізкага інфрачырвонага выпрамянення.
Пачала развівацца ў 18—19 ст. з адкрыццём фотасінтэзу, распрацоўкай асноў тэорыі каляровага зроку, вывучэннем прыродных з’яў. звязаных з удзелам святла (фотаперыядызм, фотатаксісы і інш.). Як навука Ф. сфарміравалася ў 2-й пал. 20 ст.Фіз. аснова — квантавая тэорыя выпрамянення. Дасягненні ў Ф. звязаны з працамі А.М.Цярэніна, А.А.Красноўскага і іх школ у галіне спектраскапіі, фотахіміі арган. малекул і фотасінтэзу.
На Беларусі даследаванні па Ф. пачаліся ў БДУ і БСГА М.М.Гайдуковым (1924) і Ц.М.Годневым (1927). Асн.навук. цэнтры: Ін-ты фотабіялогіі, фізікі, эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі, БДУ, БСГА. Уклад у развіццё Ф. зрабілі І.Дз.Валатаўскі, А.С.Вечар, М.М.Ганчарык, Г.П.Гурыновіч, В.М.Іванчанка, У.Л.Калер, С.В.Конеў, К.М.Салаўёў, А.А.Шлык і інш. Даследаванні накіраваны на павышэнне прадукцыйнасці фотасінтэзу с.-г. раслін, выкарыстанне сонечнага святла як сродку энергіі, лазернага выпрамянення для лячэння захворванняў чалавека, стварэнне штучных сістэм на аснове прынцыпаў фотабіял. з’яў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТАТЫ́ЗМ (ад франц. état дзяржава),
узмацненне ролі дзяржавы ў эканам., сац., культ. жыцці грамадства, навук. і інш. сферах жыццядзейнасці. У сац. і прававой сферах гэта выяўляецца ў больш жорсткім паліт. і бюракратычным кантролі, у выкарыстанні жорсткіх абмежаванняў усяго, што расцэньваецца як парушэнне законнасці і правапарадку, і ў абмежаванні правоў і свабод асобы. Найб. жорсткія тыпы Э.: актыўнае ўмяшанне дзяржавы ў эканам. жыццё грамадства, нацыяналізацыя прадпрыемстваў, стварэнне велізарнага сектара дзярж. эканомікі, валоданне падатковымі, фін. і інш. сродкамі эканам. рэгулявання, кантроль за цэнамі і зарплатай, выкарыстанне метадаў жорсткага планаванняі г.д. У барацьбе супраць Э. сфарміравалася эканам. ідэалогія лібералізму, якая прадугледжвае поўную эканам. свабоду прадпрымальніцтва, заснаваную на рыначных механізмах самарэгулявання таварна-грашовых адносін. Існуе думка, што дзярж. ўмяшанне ў грамадскае жыццё не павінна перавышаць неабходнай дастатковасці: яно павінна быць абумоўлена неабходнасцю дзярж. рэгулявання інфарм. і некаторых інш. прынцыпова новых сфер грамадства, узмацненнем барацьбы з новымі відамі крымін. злачынстваў, правядзеннем актыўнай рэгіянальнай палітыкі, расшырэннем міжнар. сувязей і інш. Фарміраванне грамадзянскай супольнасці і ўзмацненне яе кантролю над дзяржавай, узмацненне асноў самакіравання, расшырэнне ўплыву паліт. партый і грамадскіх аб’яднанняў вядзе да істотнага абмежавання ролі дзяржавы ў грамадскім жыцці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНІ́ШЧЫЦ Яўгенія Іосіфаўна (20.11.1948, в. Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл. —25.11.1988),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1971). З 1976 літ. кансультант у «Сельской газете», з 1983 заг. аддзела паэзіі час. «Маладосць». Друкавалася з 1964. У кнігах паэзіі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1986), «Каліна зімы» (1987) глыбокі і самабытны роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства. Справы вясковых працаўнікоў у паэме «Ягадны хутар» (1980), якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы. Паэзіі Я. уласцівы акрэсленасць думкі, шматзначнасць вобраза, выкарыстанне прыёмаў і сродкаў нар. вуснапаэт. творчасці, тэмперамент. Аўтар паэм «Акно ў дождж» (1980), «Галалёд» (незавершана, выд. ў 1993), апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш. Перакладала на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Тв.:
У шуме жытняга святла. Мн., 1988;
Выбранае. Мн., 2000.
Літ.:
Бугаёў Дз.Я. Усхваляванае слова паэтэсы // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Андрэ́йка, андрэй, андручок, андрэйка‑калода, андрэйка‑канарэйка, андрэйка‑купарэйка, андрэйка‑лябёдка і інш. ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (Шаталава, Веснік БДУ, 1970, 3, 65). Упадабненне імені — другасная з’ява, як і ў шэрагу іншых назваў насякомых, напр.: хвэдорко, пятрушачка, пэтрык, федарка, федрык, матрунька, пятрок, пэтрычок, пятрук, петрачка, петра, пытро і інш. Магчыма, назва паралельная да бэдрык, бэндрык, едрайко, едранец, вэдрык, ветрык, вадрык, відрык, параўн. польск.biedronka і wiodrunka. Напярэдадні дня св. Андрэя (29 лістапада) у палякаў моладзь варажыла пра будучага жаніха (andrzejki), а ў рускіх з гэтым днём звязаны народныя (павер’і аб надвор’і зімой (Даль, 1, 17); цікава адзначыць у сувязі з гэтым наўрад ці выпадковае выкарыстанне адной з назваў божай кароўкі ўкр.ведрик або бедрик у зімовых каляндарных песнях-шчадроўках. Але зімой, звычайна, андрэйкі не лятаюць, таму адзначым, што другі Андрэй святкаваўся 4 ліпеня. Усё гэта дае падставу для пераносу ўласнага імя Андрэй на насякомае і семантычных кантамінацый. Гл. ведрык.