БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ ТРЭ́ЦІ ў Вялікую Айчынную вайну. Створаны 19.4.1944 у выніку падзелу Зах. фронту на 2-і і 3-і Бел. франты. Камандуючыя: ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі, з лютага 1944 Маршал Сав. Саюза А.М.Васілеўскі, з крас. 1945 ген. арміі І.Х.Баграмян; чл.ваен. савета ген.-лейт. В.Е.Макараў; нач. штаба ген.-палк. А.П.Пакроўскі. У розны час уваходзілі арміі: 3, 5, 21, 28, 31, 33, 39, 43, 48, 50, 2-я і 11-я гвардз., 5-я гвардз.танк., 1-я і 3-я паветраныя. Франтавая газ. «Красноармейская правда». Войскі фронту разам з інш. франтамі ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 правялі Віцебска-Аршанскую, Мінскую, Вільнюскую, Каўнаскую (гл. адпаведныя арт.), Гумбіненскую, Інстэрбургска-Кёнігсбергскую, Кёнігсбергскую аперацыі, удзельнічалі ў Мемельскай і Усх.-Прускай аперацыях. 15.8.1945 фронт расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАСТО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войскаў 2-га Бел. фронту (ген.-палк. Г.Ф.Захараў) 5—27 ліп.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 3, 49, 50, 4-я паветраныя арміі. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы развіць наступленне ў напрамку на Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, завяршыць разгром рэшткаў 4-й і 9-й ням. армій, выйсці да граніцы з Усх. Прусіяй і Польшчай. У ходзе аперацыі адбіты спробы праціўніка вырвацца з акружэння з т.зв. мінскага «катла» ў паўд. і паўд.-зах. напрамках, вызвалены Дзяржынск, Навагрудак, Зэльва, Масты, Ваўкавыск, Гродна, Беласток, фарсіраваны Свіслач і Нёман, сав. войскі выйшлі на подступы да граніцы з Усх. Прусіяй, пачалося вызваленне паўн.-ўсх. раёнаў Польшчы. 11 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Ваўкавыскіх», 17 — «Гродзенскіх», 24 — «Беластоцкіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІШЧ (Міхаіл Андрэевіч) (7.11.1917, в. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 9.5.1966),
бел. мастак тэатра і жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (1938—56). Сярод работ вылучаюцца дэкарацыі да опер «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні і «Алека» С.Рахманінава (1949), «Марынка» Р.Пукста (1955), балетаў «Доктар Айбаліт» І.Марозава (1951), «Жызэль» А.Адана (1953), «Лаўрэнсія» А.Крэйна (1955); да драм. пастановак «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1952, т-р імя Я.Купалы), «Гады вандраванняў» А.Арбузава (1954, Гомельскі абл.драм. т-р). Дэкарацыям уласцівыя рамантычная ўзнёсласць, паэтычнасць, кампазіцыйная выразнасць. Ствараў эскізы касцюмаў для танц. і харавых калектываў. Аўтар насценнай размалёўкі «Дэман» (1958) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, карцін «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас «Аколіца» (1961), «Батлейка» (1962) і інш.
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Літвы (1965). Вучыўся ў Каўнаскім (1924—26) і Венскім (1926—30) ун-тах. Аўтар зб-каў паэзіі «Песні пра ніцыя вербы», «Літва крыжоў» (абодва 1927), «Хлеб надзённы» (1934), «Вершы і паэмы» (1938), аповесцяў «Млын Балтарагіса» (1945), «Прыгоды Юргіса Пакятурыса» (1963), раманаў «Драўляныя дзівосы» (1938), «Пайшлі, каб прынесці на сваіх плячах сонца» (1940), кнігі казак «Неба падае» (1955) і інш. Паэзія Борута вылучаецца экспрэсіўнасцю, проза — фалькл. стылізацыяй. На бел. мову паэт. творы Борута перакладалі Г.Кляўко і А.Разанаў (у кн. «Літоўская савецкая паэзія», т. І, 1977), прозу — Разанаў (у зб. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́НЦАЎ (Павел Дзмітрыевіч) (5.8.1845—?),
рускі гісторык. Стацкі саветнік. З 1873 выкладчык мужчынскай гімназіі ў Сімферопалі, у 1875—98 выкладаў гісторыю і геаграфію ў Віленскім рэальным вучылішчы, у 1898—1906 дырэктар нар. вучылішчаў у Курляндскай губ. У 1890-я г. супрацоўнічаў у «Виленском календаре» і «Виленском вестнике». Працы па гісторыі ВКЛ: «Гісторыя Літоўскай дзяржавы са старажытных часоў» (1889), «Нарыс старажытнай Літвы і Заходняй Расіі» (1891; 2-е выд. 1896). Гал. заслугай бел. князёў лічыў іх барацьбу за праваслаўе. На яго думку, рус. цары выратавалі беларусаў і літоўцаў ад польск. асіміляцыі. Ўхваляў Мураўёва за задушэнне паўстання 1863—64.
Тв.:
Польский мятеж 1863 г. Вильна, 1891 (на вокл. 1892);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НСКІ ((Lenski) Юльян) (сапр. Ляшчынскі; 8.1.1889, г. Плоцк, Польшча — 20.8.1939),
дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху. Вучыўся ў Ягелонскім (Кракаўскім) ун-це (1909—12). З 1905 чл. Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 камісар ВРК, пазней камісар па польскіх справах у Наркамнацы. Са снеж. 1918 у Мінску, адзін з арганізатараў і рэдактар газ. «Młot» («Молат»). У 1919 нар. камісар асветы Літ.-Бел. ССР, чл.ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. У 1920 чл. Польскага бюро пры ЦК РКП(б). З 1925 чл.ЦК і Палітбюро ЦК Кампартыі Польшчы (КПП). Удзельнік I (1928) i II (1935) з’ездаў КПЗБ. У 1929—37 ген. сакратар КПП, чл. Прэзідыума Выканкома Камінтэрна. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
бел. антраполаг і псіхіятр. Д-рмед.н., праф. (1923). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907) і Ваенна-мед. акадэмію (1913). З 1923 у БДУ; нам. дырэктара псіхіятрычнай клінікі і кабінета па вывучэнні злачыннасці. З 1926 старшыня антрапалаг. камісіі Інбелкульта (пазней кафедра антрапалогіі АНБССР). З 1930 заг. кафедры псіхіятрыі Мінскага мед. ін-та. З 1934 у Ленінградзе. Арганізатар першых экспедыцый па шырокім антрапалаг. вывучэнні беларусаў, займаўся псіхіятрыяй і крымінальнай псіхіятрыяй.
Тв.:
Высшая рефлекторная деятельность при прогрессивном параличе. Мн., 1928;
Матэрыялы да арганізацыі антрапалагічных даследаванняў на Беларусі // Зб. артыкулаў: Этнаграфія. Антрапалогія. Псіхалогія, псіхатэхніка і навук. арганізацыя працы. Гісторыя мастацтва. Мн., 1928;
Антропологічні досліди на Білорусі // Антропологія. Річник Кабінету Антроподогії, 1928. Київ, 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАВО́ДСТВА,
тэорыя і практыка вырошчвання, догляду, павышэння прадукцыйнасці, рацыянальнага выкарыстання і аднаўлення лясоў. Грунтуецца на даных лесазнаўства. Асн. кірункі Л. — распрацоўка эфектыўных сістэм высечак гал. карыстання, догляду, метадаў аднаўлення лесу, павышэнне прадукцыйнасці шляхам біял. і хім. меліярацыі, увядзення найб.прадукц. дрэвавых.парод, у т.л. інтрадуцэнтаў з мэтай аптымізацыі іх складу і павышэння ўстойлівасці да негатыўных антрапагенных і прыродных уздзеянняў. Гл. таксама Лесакарыстанне, Лесанарыхтоўчая прамысловасць, Лесаразвядзенне.
Сучаснае Л. на Беларусі развіваецца з 1920-х г. Яно звязана з дзейнасцю лясных факультэтаў ВНУ і лясных доследных станцый, даследаваннямі К.Б.Ласіцкага, І.Д.Юркевіча, Ф.П.Майсеенкі, Б.Дз.Жылкіна, М.І.Касцюкевіча, А.Л.Саўчанкі, А.М.Кажэўнікава, Ю.М.Азніева і інш.Навук.-даследчая работа па Л. вядзецца ў ін-тах лесу, эксперым. батанікі, генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі, Бел.тэхнал. ун-це.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ТАПІС ЧАСО́ПІСНЫХ АРТЫ́КУЛАЎ»,
дзяржаўны штомесячны бібліяграфічны паказальнік Беларусі. Выдаецца з 1934 у Мінску Нац. кніжнай палатай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Рэгіструе артыкулы, дакумент. матэрыялы, творы маст. л-ры з часопісаў, перыяд. і неперыяд. зб-каў, зб-каў, якія прадаўжаюцца, выданняў тыпу «прац». Бібліягр. запісы групуюцца па галіновых раздзелах, у якіх для вылучэння матэрыялу, прысвечанага значным падзеям паліт., эканам., культ. жыцця Беларусі і замежжа, юбілеям асоб, арг-цый і інш., змяшчаюцца часовыя тэматычныя рубрыкі. У раздзеле «Дапаўненне да «Летапісу часопісных артыкулаў» (у № 6 і 12) рэгіструюцца часопісы і бюлетэні, што зарэгістраваны са спазненнем на 2 і больш гадоў. Мае паказальнікі: імянны, геагр., моў (акрамя бел. і рус.), на якіх надрукаваны артыкулы, штогадовы (у № 12) паказальнік часовых тэматычных рубрык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Соф’я Дзмітрыеўна) (12.4.1904, в. Обаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.9.1980),
бел. жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931). Працавала ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Значная частка твораў прысвечана партызанам Беларусі: «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга» (усе 1943—44), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «Партызаны ў дазоры» (1947), «Партызанская зямлянка» (1968), «Ой бярозы ды сосны, партызанскія сёстры» (1975) і інш. Сярод інш. работ: пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «Бярозкі» (1972), «На Браслаўшчыне» (1973),’ «На Лепельшчыне» (1976); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Макі» (1965), «Кубак чэмпіёна» (1971), «Дзень Перамогі» (1979). Творчасці ўласцівы выразнасць пластычнай мовы, шматграннасць жывапісных сродкаў у спалучэнні з тонкім лірызмам.