СКРЫ́ПКА (Міхась) (Міхаіл Аляксандравіч; 26.11.1907, в. Месціна Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 8.10.1991),
бел. пісьменнік-сатырык. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1937—41). Настаўнічаў (1930-41, 1945—62). У 1965—71 нам. дырэктара бюро прапаганды маст. л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1927. Першы зб. баек і вершаў «Сатыра і гумар» (1958). Аўтар кніг апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае...» (1963), зб. апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў рэшаце» (1963); каля 30 аднаактовых камедый, у т. л. «На сваю галаву», (1966), «Акадэмік» (1970), сцэнарыя кароткаметражнай кінакамедыі «Акадэмік» (паст. 1963), зб. антырэліг. нарысаў «Сцеражыцеся цемрашалаў!» (1964). На бел. мову пераклаў паасобныя творы С.Алейніка, А.Барто, А.Вішні, С.Маршака, С.Міхалкова, А.Твардоўскага і інш.
Тв.:
Сатырычны калаўрот. Мн., 1967;
Пад смешнай вясёлкай. Мн., 1971;
Ад смеху не ўцячэш. Мн., 1975;
1 з перцам і з сэрцам. Мн., 1977;
Шануючы вас... Мн., 1982;
Дзіва ў кошыку. Мн., 1983;
Злазьце — прыехалі: Байкі, гумарэскі, фельетоны. Мн., 1985;
3 сэрцам і перцам: Байкі, вершы, фельетоны, мініяцюры. Мн., 1987.
т. 14, с. 473