ТРАКЛЬ (Trakl) Георг (3.2.1887, г. Зальцбург, Аўстрыя — 3.11.1914),
аўстрыйскі паэт; найбуйнейшы прадстаўнік экспрэсіянізму. Як паэт фарміраваўся пад уплывам класічнай традыцыі і паэзіі 2-й пал. 19 ст. Аўтар паэт. зб-каў «Вершы» (1913), «Себасцьян у сне» (1915), аднаактовых п’ес «Скокі смерці» і «Фата Маргана» (паст. ў 1916, лічацца згубленымі), у якіх адчуванні крызіснасці і непазбежнасці скону. Т. спалучаў рэаліі сучаснасці з умоўнасцю, жывапіснасць з музычнасцю, раскрываў патаемны сэнс будзённа-звыклага. У яго паэтыцы пераважае верлібр са свабоднымі сінтакс. канструкцыямі, выкарыстанне гратэску, складанай метафорыкі, шматзначнай сімволікі, міфалагічных матываў і вобразаў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў В.Сёмуха.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Прыйдзі, стваральны дух. Мн., 1986;
Рус.пер. — Избранное. М., 1994;
Стихотворения. Проза. Письма. СПб., 2000.
Літ.:
Фюман Ф. Над огненной пучиной: Опыт с поэзией Г.Тракля // Магический кристалл. М., 1988;
Дудова Л.В. Современники о творчестве Г.Тракля // Дудова Л.В., Михальская Н.П., Трыков В.П. Модернизм в зарубежной литературе. М., 1998;
Гугнин А.А. Георг Тракль // Гугнин А.А. Австрийская литература XX в. Новополоцк;