СЛОВАЗМЯНЕ́ННЕ,
утварэнне граматычных форм таго самага слова, якія выражаюць яго адносіны да інш. слоў у сказе і, адпаведна, адносіны паміж пэўнымі паняццямі. з’явамі, што абазначаюцца гэтымі словамі (параўн. «стол стаіць», «няма стал-а». «ляжыць на стал-е»).
Сродкі С. — словазменныя (сінтаксічныя) марфемы. якія і выяўляюць сінтакс. залежнасць адных слоў ад другіх у маўленчай плыні. У бел. мове да гэтых марфем адносяцца гал. чынам флексіі (канчаткі). што далучаюцца да формаўтваральных асноў. Пры дапамозе флексій утвараюцца склонавыя формы ўсіх скланяльных слоў (назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў), формы роду і ліку прыметнікаў, займеннікаў, дзеепрыметнікаў, асабовыя формы дзеясловаў у розных часах і ладах. Шырокае выкарыстанне флексій як сродкаў С. вызначае флектыўны характар бел. мовы (як і блізкароднасных рус. і ўкр. моў). Многія сучасныя даследчыкі С. адрозніваюць ад яго формаўтварэнне. Аднак часта С. і формаўтварэнне не размяжоўваюцца і супрацьпастаўляюцца як агульная з’ява словаўтварэнню.
Літ.:
Виноградов В.В. О формах слова // Виноградов В.В. Избр. тр.: Исслед. по рус. грамматике. М., 1975;
Герд А.С. Словообразование, формообразование и словоизменение // Лингвистика и модели речевого поведения. Л., 1984;
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.
Л.М.Шакун.
т. 15, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)