бе́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бе́л бе́лы
Р. бе́ла бе́лаў
Д. бе́лу бе́лам
В. бе́л бе́лы
Т. бе́лам бе́ламі
М. бе́ле бе́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бел м., физ. бел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бел физ. бел, род. бе́ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бел (адз. вымярэння) 1/218; 2/203; 8/24; 10/613

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛ (Bell) Эндру

(27.3.1753, Сент-Эндру, Шатландыя — 27.1.1832),

англійскі педагог; адзін з заснавальнікаў Бел-Ланкастэрскай сістэмы ўзаемнага навучання. Святар англіканскай царквы. Адукацыю атрымаў ва ун-це Сент-Эндру. З 1789 загадваў прытулкам для сірот вайскоўцаў каля Мадраса (Індыя). У 1791 увёў там сістэму ўзаемнага навучання, калі дзеці вучаць адзін аднаго пад кіраўніцтвам настаўніка. Сваю «мадраскую сістэму» выклаў у творы «Вопыт навучання, праведзены ў Мадрасе...» У 1812 і 1827 выдаў дапаможнік для школ, якія працавалі па яго метадзе. Сістэма Бела была выкарыстана таксама ў Ірландыі і Канадзе.

т. 2, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛ (Bell) Аляксандр Грэям

(3.3.1847, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 2.8.1922),

англійскі інжынер, вынаходца тэлефона. Скончыў Эдынбургскі і Лонданскі ун-ты. Праф. Бостанскага ун-та (1873). У 1876 атрымаў патэнт ЗША на вынайдзены тэлефон, у 1877 — дадатковы патэнт на ўдасканаленне яго. Асн. работы і патэнты ў галіне запісу і ўзнаўлення гуку.

т. 2, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бел

[англ. A. Bell = прозвішча амер. вынаходцы (1847—1922)]

лагарыфмічная адзінка адносін дзвюх фізічных велічынь (энергій, магутнасцей, токаў і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЕЛ,

адзінка лагарыфмічнай велічыні, што служыць для вымярэння рознасці ўзроўняў аднайменных энергет. (магутнасць, энергія і інш.) ці сілавых (напружанасць поля, ціск і інш.) фіз. велічыняў. Абазначаецца Б. 1Б = lg(P2/P1) пры P2=10P1 або 1Б=2lg(F2/F1) пры F2=10F1, дзе P1 і P2(F1 і F2) — аднайменныя энергетычныя (сілавыя) велічыні. Часцей выкарыстоўваецца долевая адзінка — дэцыбел; 1дБ=0,1Б. Названа ў гонар А.Г.Бела.

т. 2, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛ (Bell) Даніэль

(н. 10.5.1919, Нью-Йорк),

амерыканскі сацыёлаг і публіцыст. Праф. Калумбійскага (1952—69) і Гарвардскага (з 1969) ун-таў. Старшыня «Камісіі 2000 года» Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Адзін са стваральнікаў канцэпцыі «постіндустрыяльнага грамадства» і «канца веку ідэалогіі», тэарэтык сац. прагназавання і планавання. Гал. працы: «Канец ідэалогіі» (1960), «Капіталізм сёння» (1971), «Станаўленне постіндустрыяльнага грамадства» (1973), «Супярэчнасці капіталістычнай культуры» (1976) і інш.

Літ.:

Деменченок Э.В. Современная технократическая идеология США. М., 1984.

т. 2, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бел-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бел-чырво́ны бел-чырво́ная бел-чырво́нае бел-чырво́ныя
Р. бел-чырво́нага бел-чырво́най
бел-чырво́нае
бел-чырво́нага бел-чырво́ных
Д. бел-чырво́наму бел-чырво́най бел-чырво́наму бел-чырво́ным
В. бел-чырво́ны (неадуш.)
бел-чырво́нага (адуш.)
бел-чырво́ную бел-чырво́нае бел-чырво́ныя (неадуш.)
бел-чырво́ных (адуш.)
Т. бел-чырво́ным бел-чырво́най
бел-чырво́наю
бел-чырво́ным бел-чырво́нымі
М. бел-чырво́ным бел-чырво́най бел-чырво́ным бел-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)